№23

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ: ПРАКЛАДЗЕНЫ ГАЗАПРАВОД

У апошні час назіраецца шмат выпадкаў выканання земляных работ без узгаднення з газазабяспечваючай арганізацыяй. Так, за другое паўгоддзе 2012 года на аб’ектах газаразмеркавальнай сістэмы адбыліся 4 здарэнні (2011 год – 5 здарэнняў).

12 чэрвеня 2012 года пры выкананні работ па бестраншэйнай пракладцы футляра для электракабеля работнікамі ТАА “Гарызантальнае свідраванне” быў пашкоджаны стальны газаправод высокага ціску Д=219 мм у горадзе Заслаўлі Мінскага раёна. Было ўстаноўлена, што земляныя работы па пракладцы футляра праводзіліся з парушэннем праектнага рашэння, без атрымання дазволу і без выкліку прадстаўніка газазабяспечваючай арганізацыі. На перыяд ліквідацыі пашкоджання газаправода былі адключаны ад газазабеспячэння 180 жылых дамоў, 2 прамысловыя прадпрыемствы і 2 камунальна-бытавыя аб’екты ў Заслаўлі. Матэрыяльная шкода склала 40757969 рублёў.

3 верасня 2012 года пры правядзенні земляных работ па планіроўцы тэрыторыі, якая мяжуе з зямельным участкам №10А ў вёсцы Заямачнае Мінскага раёна, быў пашкоджаны газаправод высокага ціску 2-й катэгорыі дыяметрам 108 мм. Земляныя работы праводзіліся без атрымання дазволу і без выкліку прадстаўніка газазабяспечваючай арганізацыі. Гаспадару зямельнага ўчастка выстаўлены рахунак на 10651174 рублі, а таксама на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.



РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ - 2013

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, установаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў вытворчасці і працоўных калектываў па выніках работы за 2012 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

  • Адамчыка Віктара Уладзіміравіча – дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”;
  • Антончыка Станіслава Іосіфавіча – слесара-сантэхніка аварыйна-дыспетчарскай службы Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Блізняк Галіны Аляксандраўны – прыёмшчыцы заказаў комплекснага прыёмнага пункта в. Хвінявічы ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва”;
  • Грыгор’евай Людмілы Уладзіміраўны – апаратчыка хімводаачысткі адасобленага структурнага падраздзялення “Парэцкі спіртавы завод” Гродзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці “Гроднахарчпрам”;


ЧАРГОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Адкрываецца сезон вясенняга палявання на пералётную птушку. Згодна з “Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання”, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 года №580, паляванне на пералётнага гуся пачалося з 9 сакавіка і працягнецца па 12 мая 2013 года ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Дазваляецца ружэйнае паляванне з засады (скрадка) з падманваннем на пралётных гусей (гусь белалобы, гусь гуменнік, гусь шэры, канадская казарка).

З 6 красавіка па 12 мая 2013 года дазволена ружэйнае паляванне з засады (скрадка) з падманваннем з дапамогай падсадной качкі (качак) і (ці) чучалаў і манкоў у светлы час сутак на самцоў (селезняў) краквы, а таксама ружэйнае паляванне з засады (на цязе) ад 18 да 22 гадзін на самцоў вальдшнэпа. Пры паляванні на пералётных гусей, селязняў краквы і вальдшнэпа ў вясеннім сезоне дазваляецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак. Паляванне праводзіцца па паляўнічых пуцёўках.



ЛЕПШЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ

На падставе рашэння Дзятлаўскага райвыканкама ад 14 лютага 2005 года №89 “Аб правядзенні штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму" і пратаколаў пасяджэння раённай камісіі па ахове працы ад 5 сакавіка 2013 года раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

1. Прызнаць пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю да 100 чалавек калектыў ААТ “Наваельнянская міжрайсельгасхімія” з выдачай сертыфіката “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і ўручэннем грашовай прэміі ў памеры 10 базавых велічыняў.

2. Прызнаць пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю ад 101 да 300 чалавек калектыў КУПМС “Дзятлаўскае ПМС” з выдачай сертыфіката “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і ўручэннем грашовай прэміі ў памеры 15 базавых велічыняў.

3. Прызнаць пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю звыш 300 чалавек калектыў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” з выдачай сертыфіката “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і ўручэннем грашовай прэміі ў памеры 15 базавых велічыняў.



ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ СА СМЯШАРЫКАМІ

Урокі па правілах дарожнага руху любімыя дзятвой Смяшарыкі -- роставыя лялькі тэатральнай студыі "Мелодыя душы" -- правялі ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. Прысутнічалі на ўроку вучні пачатковых класаў сярэдняй школы №3 г. Дзятлава.

У тэатралізаванай форме Смяшарыкі расказвалі дзецям аб асноўных правілах дарогі, выкананне якіх дазволіць захаваць бяспеку жыцця. Шмат цікавага, у тым ліку і аб гісторыі свайго ўзнікнення, хлопчыкам і дзяўчынкам паведаміў Светлафор Светлафоравіч. Ён займае пачэснае месца ў казачным горадзе, дзе жывуць Смяшарыкі і дзе яны вывучаюць правілы дарожнага руху. Расказваючы аб іх дзецям, Смяшарыкі, асаблівую ўвагу звярнулі на ролю дарожных знакаў.



ВІНШАВАННІ - 23

Дарагую, любую хрэсніцу
Вераніку Уладзіміраўну
МАКСІМАВУ
сардэчна віншуем з 25-годдзем!
Жадаем моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і задумках, светлай жыццёвай дарогі.
Будь самой весёлой и самой счастливой,
Хорошей и нежной, и самой красивой,
Будь самой внимательной, самой любимой,
И доброй, и строгой, и слабой, и сильной.
Пусть беды уходят с дороги бессильно,
Пусть сбудется всё, что желаешь сама,
Любви тебе, веры, надежды, добра.
З любоўю хросная матуля і яе сям’я



АБ'ЯВЫ - 23

ПРАДАМ
частку жылога дома №9 па вул. Прытыцкага ў Дзятлаве. Цана 5000 у.а. Торг. Тэл. 8-029-6885228 (Velcom).

АДКРЫЎСЯ НОВЫ МАГАЗІН
аўтазапчастак па вуліцы Чапаева, 40А ў Дзятлаве. Тэл. 8-029-6871891 (Velcom), 8-033-6613784 (МТС).
ІП Юркевіч М. П. УНП 590815314.

Салон сотавай сувязі прапануе шырокі асартымент мабільных тэлефонаў (наяўны і безнаяўны разлік), камп'ютарныя, мабільныя і аўтамабільныя аксесуары.
Афармленне крэдыту на месцы.
Звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Камсамольская, 2, тэл. 8-044-5517009; вуліца Леніна, 6, тэл. 8-044-5517003.
ТДА "АПЛ". УНП 190191590.



ХВАРОБА -- У ПЫТАННЯХ І АДКАЗАХ

На пытанні па прафілактыцы туберкулёзу адказваюць доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч і загадчыца тэрапеўтычнага кабінета раённай паліклінікі Алена Куцко.

-- Якая сітуацыя з туберкулёзам у Дзятлаўскім раёне?
-- Назіраецца тэндэнцыя да зніжэння захваральнасці на туберкулёз. Калі ў 2011 годзе былі выяўлены 13 хворых, то ў мінулым годзе -- 11. Тым не менш, сітуацыя ў раёне застаецца складаная, паколькі на ўліку знаходзяцца 35 ачагоў актыўнага туберкулёзу, у якіх жыве 56 чалавек, у тым ліку -- 12 дзяцей.

-- Як чалавек можа заразіцца туберкулёзам?
-- Часцей за ўсё -- паветрана-кропельным шляхам ад хворага, які выдзяляе мікрабактэрыі пры кашлі, чханні, размове. Магчыма заражэнне паветрана-палавым шляхам: мікробы, якія знаходзяцца ў кропельках макроты, што выдзяляе хворы пры кашлі, могуць захоўвацца ў высахлым стане ў пыле некалькі тыдняў.



Крымінальная хроніка - 23

ГОСЦЬ ЗАБІЎ ГАСПАДАРА

У адной з хатаў вёскі Явар быў знойдзены труп беспрацоўнага гаспадара, 1968 года нараджэння, з драпінамі на твары. Па выніках медэкспертызы, смерць надышла ад пераломаў пад'язычнай косткі і шчытападобнага храшча, шэрагу іншых пашкоджанняў, якія з'явіліся ад нанесеных удараў. Як устанавілі праваахоўнікі, удары пацярпеламу пасля сумеснага распіцця спіртных напояў наносіў яго госць, жыхар Воранаўскага раёна, пенсіянер, 1951 года нараджэння, які часова жыў у доме вяскоўца. Абодва мужчыны раней судзімыя за крадзяжы. У час распіцця спіртнога паміж імі ўзнікла сварка. Госць схапіўся за металічны кубак, ім і кулакамі біў гаспадара. Агрэсар затрыманы, вядзецца следства.

ПЕРАБЛЫТАЎ З БАРАМ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу, які адбыўся ў вёсцы Руда Яварская. У хату, якая належыць пенсіянерцы, праз акно, папярэдне выставіўшы раму, залез невядомы злодзей. Тут ён разжыўся пяццю бутэлькамі гарэлкі, бутэлькай каньяку, чатырма бутэлькамі і пакетам з віном. Асобу злодзея ўстанаўліваюць праваахоўнікі.



АСЦЯРОЖНА: ФАЛЬШЫВЫЯ ГРОШЫ

Апошнім часам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачасціліся выпадкі выяўлення фальшывых грашовых купюраў вартасцю 20000 і 50000 рублёў. У сувязі з гэтым група па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама папярэджвае жыхароў раёна, што неабходна быць асабліва ўважлівымі пры аперацыях з наяўнымі грашовымі сродкамі.

Адрозніць "падробку" ад арыгінальнай банкноты нацыянальнай валюты можна па наступных прыкметах: на купонным полі фальшыўкі адсутнічае або сэмітаваны вадзяны знак, на ёй адсутнічаюць або сэмітаваны ахоўная "нітка" з мікратэкстам "НБ РБ" і каляровыя валокны ў таўшчыні паперы. Паверхня несапраўднай купюры не мае рэльефнасцяў, выявы нанесены невыразна, пераважаюць светлыя фарбы, адсутнічае схаваная выява. Папера, якая выкарыстоўваецца для вырабу фальшывых грошай (офісная або звычайная) больш мяккая, пры яе сцісканні адсутнічае характэрны "хруст", пад уздзеяннем вады выявы размываюцца, на лініі згібу, з-за асыпання фарбуючага рэчыва, з'яўляецца белая палоска (залом). Адразу на некалькіх несапраўдных купюрах могуць быць аднолькавыя серыі і нумары. Краі купюр могуць быць няроўныя. Выявы пярэдняга і вонкавага бакоў могуць не супадаць.