№23

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СЯМЕЙНЫ ПАДРАД

Не бывае працы лёгкай ці непатрэбнай. I хоць мы часам глядзім паблажліва на людзей гэтай прафесіі або папросту праходзім міма, не зауважаючы іх, аднак сёння без дворнікаў жыццё ў горадзе ўявіць вельмі складана. I сёлетняе свята камунальных работнікаў дворнікі са стажам Людміла і Васіль Лявошкі сустракаюць у шэрагах лепшых работнікаўарганізацыі.

Сярод іншага, нагодай для сустрэчы і размовы стала калектыўная падзяка ад жыхароў дома №6 па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве. Па словах кіраўніцтва арганізацыі, яна не першая.



НЯМА ВЯРШЫНЯЎ ВЫШЭЙ ЗА ЧАЛАВЕЧАЕ ІМКНЕННЕ

Традыцыйна ў нашай краіне чацвёртая нядзеля сакавіка - Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва. А сёлета УКП "Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва" адзначае юбілей - 50 гадоў з моманту ўтварэння. На карысць насельніцтва работнікі бытавога абслугоўвання працуюць як у будні, так і ў выхадныя дні. У Дзятлаўскім доме быту працуюць не толькі людзі з вялікім працоўным стажам, але і маладыя спецыялісты, сярод якіх вось ужо на працягу пяці гадоў працуе Кацярына Бойка.

Менавіта такога жыццёвага прынцыпу прытрымліваецца Кацярына Бойка. Яна маладая, прыгожая і ўпэўненая ў сабе. Усяго 25 гадоў, а ўжо - галоўны эканаміст. Прыхільнасць да дакладных навук вызначыла яе лес яшчэ са школы. А такую пасаду дзяўчына займае не проста так, за яе плячыма - дзве адукацыі.



"КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ"

Такую назву мае клуб, які створаны ў аддзяленні "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сумесна з Дзятлаўскім раённым домам культуры.

Перыядычна работнікі Дома культуры праводзяць у "Праменьчыку" мерапрыемствы. Нядаўняе з іх было прысвечана вясне -- пары года, якая з'яўляецца сапраўднай крыніцай натхнення. Так супала, што адбылося мерапрыемства ў дзень нараджэння адной з наведвальніц "Праменьчыка" Анастасіі Матвеевай.
Работнікі культуры -- Ала Чарняўская, Ганна Харлінская, Таццяна Дудкіна -- выканалі для ўдзельнікаў, якія сабраліся за столікамі імправізаванага кафэ, песні. Да іх далучыліся вядомыя артысты "Праменьчыка" -- Віталь Крэйдзіч, Алег Бяляк.



ДЫМ НАД ВЁСКАЙ І ГОРАДАМ

У Беларусі адбыліся 138 пажараў з-за выпальвання сухой травы, у агні загінулі 2 чалавекі.

З мэтай папярэджання такіх надзвычайных сітуацый ратаўнікі праводзяць рэйды-праверкі. У Дзятлаўскім раёне мерапрыемства прайшло 12 сакавіка.
Пачаўся рэйд з выезду ў пасёлак Гезгалы: у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях са скаргай звярнуліся некалькі жыхароў гэтага населенага пункта. Іх суседка спальвала сухую расліннасць у небяспечнай блізкасці ад чужога дачнага ўчастка. На момант рэйду віноўніцы парушэння не было на ўчастку, былі апытаны сведкі яе небяспечных дзеянняў, за якія жанчына будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці -- штрафу ад 130000 рублёў.
Заехаць у вёску Нагародавічы ратаўнікоў навялі "на думку" клубы чорнага дыму, якія былі заўважны з дарогі. Як высветлілася, гэта быў дым ад вогнішча, у якім пажылая жанчына з гэтай вёскі спальвала смецце. Вогнішча яна развяла за 5 метраў ад хлява. Улічваючы тое, што быў вецер, іскра, трапіўшы пад дах хлява, магла стаць прычынай пажару. Гэта і было растлумачана пенсіянерцы. У прысутнасці ратаўнікоў яна патушыла вогнішча. На першы раз за сваё парушэнне жанчына была папярэджана.



"МЕЛОДЫЯ ДУШЫ": ШТРЫХІ ДА ПАТРЭТА

Узорнай тэатральнай студыі Дзятлаўскага раённага дома культуры -- пяць гадоў

"КАЗКА ПРА НОВАГА КАЛАБКА"

-- Што ў цябе ўнутры?
-- Душа. Яна ў мяне такая мяккая, трапяткая, таму я вас усіх люблю.
Гэта вытрымка-дыялог з "Казкі пра Новага Калабка" беларускага дзіцячага пісьменніка Пятра Васючэнкі, якая стала першай пастаноўкай тэатральнай студыі "Мелодыя душы". За пяць гадоў свайго існавання калектыў паказаў гэты твор больш за 200 разоў у Дзятлаве, Навагрудку, Шчучыне, Іўі, Лідзе, у Мінску -- на тэатральным фестывалі "Дзверы", а таксама ў Гродне на фестывалі аматарскіх тэатральных калектываў. Дарэчы, першыя гастролі студыі дапамагла арганізаваць Навагрудская епархія. А даведаліся аб тэатральным калектыве святары праз сродкі масавай інфармацыі.



СВЕТ ВЕДАЎ КНІГА АДКРЫВАЕ

Як заўсёды, у дні вясновых канікулаў у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Жарты, гульні, віктарыны, конкурсы дазволяць юным чытачам прадэманстраваць свае веды, знаходлівасць, эрудыцыю, цікава правесці вольны час.

Арганізаваны кніжныя выставы і экспазіцыі лепшых дзіцячых выданняў: "Брава кніжцы беларускай", "Дзіцячая кніга крочыць па планеце".

Адкрыццё тыдня -- гэта сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне, якое прысвечана любімым героям кнігаў, вядомым пісьменнікам, лепшым і верным чытачам бібліятэкі.



РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ - 2014

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2013 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

  • Бургун Святланы Іванаўны – галоўнага бухгалтара СВК “Жукоўшчына”;
  • Вайціховіч Галіны Паўлаўны – загадчыцы малочнатаварнай фермы “Круцілавічы” СВК “Граніт-Агра”;
  • Даргевіча Віктара Леанідавіча – трактарыста-машыніста СВК “Русь-Агра”;
  • Дубовіка Аляксандра Міхайлавіча – дырэктара ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • Загдай Наталлі Віктараўны – прадаўца шостага разраду магазіна “Дом гандлю” г. Дзятлава Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;


ЛЕПШЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ І ПРАФІЛАКТЫКІ ВЫТВОРЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ

З 7 арганізацый раёна прадаставілі заяўкі і неабходныя дакументы для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2013 год.

Найбольш эфектыўна ў дадзеным накірунку працуюць ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, ВУ “Дзятлаварайгаз”, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. У 2013 годзе ў названых арганізацыях не дапушчана няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Наладжаны сістэматычны кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы, штомесяц праводзяцца Дні аховы працы, абавязковыя медыцынскія агляды, своечасова і ў адпаведнасці з нормамі выдаецца спецвопратка.



ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА ЗА 2013 ГОД

Разгледзеўшы матэрыялы, якія былі прадастаўлены для падвядзення вынікаў раённага спаборніцтва пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прызнаў:

  • пераможцам спаборніцтва сярод пасялковых сельскіх выканаўчых камітэтаў – працоўны калектыў Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта;
  • пераможцам спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў – працоўны калектыў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Дварэц-Агра”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод школ раёна – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Наваельнянская сярэдняя школа”;


ЭКАНОМІМ РАЗАМ -- ЭКАНОМІМ ДЛЯ КРАІНЫ

Абмежаванасць энергетычных рэсурсаў, высокі кошт энергіі, негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, звязаныя з яе вытворчасцю, -- усе гэтыя фактары вядуць да альтэрнатывы: разумней зніжаць спажыванне энергіі, чым пастаянна павялічваць яе вытворчасць.

Як паказваюць праведзеныя даследаванні, прынцып эканоміі і беражлівасці не стаў пакуль галоўным для кожнага чалавека. Простыя разлікі нашай безгаспадарчасці: адна лямпачка, якую забыліся выключыць, за 10 гадзін затрачвае 1 кВт*гадз. электраэнергіі. Гэтага хапіла б для вытворчасці 120 кілаграмаў хлеба, здабычы 33 кілаграмаў нафты, надою 40 літраў малака, здабычы 40 кілаграмаў вугалю.

Спажыванне электраэнергіі ў жылым сектары цяпер дасягае больш за 100 мільярдаў кВт*гадз. 8% гэтай электраэнергіі прыходзіцца на электрабытавыя прыборы, 30% расходуецца на асвятленне, больш за 12% -- на прыгатаванне ежы.