№23

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Сэрца аддаю дзяцям"

Пад такой назвай на Дзятлаўшчыне прайшоў раённы фестываль замяшчальных сем'яў. У актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава сустрэліся 7 прыёмных сем'яў і прадстаўнікі двух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, каб паказаць сваю творчасць, падзяліцца прафесійным майстэрствам, расказачь пра сямейныя традыцыі і дасягненні.

Прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, іх дзяцей павітала начальнік аддзела адўкацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус. Наталля Сяргееўна падзякавала прыёмным бацькам за іх нераўнадушныя сэрцы, клопат і любоў да дзяцей, за тое, што, дзякуючы іх намаганням, для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак словы "мамам і "тата" загучалі па-новаму.



"Шчасце дзяцей у нашых руках"

Гэта думка праходзіць лейтматывам праз усё жыццё шматдзетнай матулі Марыны Генадзьеўны Шэлег. Яна нарадзіла сем сваіх дзяцей, двое з якіх ужо маюць уласныя сем'і. А ў снежні 2014 года Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна Шэлегі сталі
бацькамі-выхавальнікамі дзіцячага дома сямейнага тыпу, які адкрыўся ў Дзятлаве. Цяпер яны, акрамя пяці родных, гадуюць яшчэ пяць дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У 2007 годзе Марына Генадзьеўна Шэлег была ўзнагароджана ордэнам Маці, а 18 сакавіка гэтага года прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання па вышках рэспубліканскага конкурсу грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" - "Жанчына года-2016". Пераможца конкурсу сталі 44 жанчыны з розных рэгіёнаў нашай краіны. Марына Генадзьеўна была адзначана дыпломам пераможцы ў намінацыі "За выхаванне дзяцей і моладзі".



М.Юркевіч: "Каммунальнікі заўжды на вахце"

Прафесійнае свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі - нагода ўзважыць здабыткі працы і ўзнагародзіць лепшых работнікаў. Сёлета ў ліку перадавікоў, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, машыніст экскаватара участка транспарту Дзятлаўскага РУП ЖКГ Мікалай Юркевіч. За шматгадовую пленную працу ён удастоены Ганаровай граматы Упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама.

Сам Мікалай Юркевіч пра адзнакі і ўзнагароды гаварыць не любіць, а вось аб працы расказвае ахвотна. Сучасным камунальнікам бесклапотна сядзець не выпадае, а сам машыніст заняты адразу на двух участках працы: сумяшчае абавязкі экскаватаршчыка і машыніста пагрузчыка.



ТРЭЦЯЯ ПЕРАМОГА "БЕЛТЗРМІЗА"

Трэцюю перамогу ў чэмпіянаце жаночых валейбольных каманд Гродзенскай вобласці атрымаў дзятлаўскі "Белтэрміз"

На гэты раз у Лідзе з лікам 3:1 (25:19, 24:26, 25:13, 25:12) была абыграна каманда Лідскага раёна, асноўны канкурэнт "Белтэрміза" ў занальнай групе "В" за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату.

Трэнер каманды Васіль Русін расказаў, што матч прайшоў пры перавазе "Белтэрміза". Лідскай камандзе найлепш удавалася гульня ў абароне. Вельмі ўдала дзейнічала лібера лідчанак. I калі госці ў атацы не дабівалі мяч да падлогі, то зазвычай ізноў сустракалі яго на сваёй палавіне. Але агрэсіі ў атацы лідчанкам не хапала, і "Белтэрмізу" ўдавал ася апрацоўваць мячы, паўторна атакаваць.



“Kids’ Atletics” у Дзятлаве

3 даўніх часоў дзеці заўсёды выяўлялі інтарэс да спаборніцтваў адзін з другім і шукалі параўнання аднаго з другім, адзначае ва ўводзінах да тэксту сваёй праграмы "Kids' Atletics" ("Дзіцячая лёгкая атлетыка") Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ). Лёгкая атлетыка з яе разнастайнасцю відаў дае выдатную магчымасць для такіх стасункаў з равеснікамі. Такім чынам, лёгкая атлетыка - прывабны від спорту для дзяцей, і настаўнікі ў гэтым відзе спорту павінны ствараць праграмы, якія поўнасцю прыдатны для дзяцей.

У Дзятлаве 10 сакавіка стартаваў сусветны навучальны праект ІААФ “Дзіцячая лёгкая атлетыка”. Але да нашага часу большасць лёгкаатлетычных дзіцячых спаборніцтваў нагадвала мініяцюрныя версіі спартыўных праграмаў для дарослых. Неадэкватная стандартызацыя часта вядзе да ранняй спецыялізацыі ў відзе спорту, што супярэчыць патрабаванню да гарманічнага развіцця дзяцей. А яшчэ ўзнікае ранняя элітарнасць, якая шкодная для большасці дзяцей.



ШТО ХВАЛЮЕ СПАЖЫЎЦОЎ?

Да Дня спажыўца была прымеркавана тзлефонная “Прамая лінія”, удзельнікамі якой сталі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Жыдко, начальнік раённай інспекцыі па падатках і зборах Іван Гірык, галоўны доктар раённага цэнтра гігіены і зпідэміялогіі Аляксей Малашанка, дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Уладзімір Кончык. Рэдакцыя газеты "Перамога" склала топ-ліст самых актуальных пытанняў з адказамі на іх.

Спажыўцы пыталіся ў I. Б. ГІРЫКА:
- Ці абавязаны продавец выдавать нам чэк?
- Калі сума пакупкі не перавышае адну базавую велічыню (180 тысяч рублёў), касавы або таварны чэк можа не выдавацца. Калі сума большая за базавую - выдаецца абавязкова. 3 5 лютага 2015 года набыла сілу пастанова праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, згодна з якой пры разліках пластыкавай карткай пакупніку не павінны абавязкова выдаваць чэк. Аднак па патрабаванні спажыўца чэк выдаецца пры любой форме разлікаў і суме пакупкі.



КВЕТКАВЫ НАКЦЮРН ВЯСНЫ

Фларыстычныя кампазіцыі, букеты, карзінкі з пралескамі, ружамі, герберамі, цюльпанамі і нават з клубніцамі. Усю гэтую прыгажосць убачылі ўдзельнікі абласнога этапу фларьістычнага конкурсу "Сонца, мама і кветкі", які прайшоў у Гродзенскім зколага-біялагічным цзнтры.

Конкурс праводзіцца трэці раз. Яго ўдзельнікі — педагогі дадатковай адукацыі, вучні школаў, творчых цэнтраў, члены аб'яднанняў па інтарэсах. На стварэнне кветкавай кампазіцыі ў намінацыі "Вясновая фантазія" ўдзельнікам конкурсу адводзілася адна гадзіна. Дзеці стваралі букет, а педагогі дадатковай адукацыі - "Цуд у карзіне". Калі на раённым этапе для работы былі патрэбны штучныя кветкі, то ў Гродне канкурсантам неабходна было стварыць прыгожую кампазіцыю з жывых раслінаў.



Вясновы настрой у “Праменьчыку"

Пастаянныя шэфы і памочнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна — гэта валанцёры гімназіі №1 г. Дзятлава.

Гімназісты разам са сваімі педагогамі Святланай Віктараўнай Лябецкай і Нінай Іванаўнай Трафімчык распрацоўваюць для наведвальнікаў “Праменьчыка" цікавыя забаўляльна-развіваючыя праграмы. Гэта гульні, віктарыны, трэнінгі.

Нядаўна гімназісты завіталі ў “Праменьчык”, каб павіншаваць сваіх падшэфных са святам вясны і прыгажосці. У гэты дзень на свята ў аддзяленне былі запрошаны і члены Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, бо добрым настроем заўжды хочацца падзяліцца.



ПЕРАМОЖЦА КОНКУРСУ "ЖАНЧЫНА ГОДА-2014” - СВЯТЛАНА СКРУНДЗЬ

Прыемны сакавіцкі падарунак атрымала Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь, якая працуе загадчыцай Рудаяварскага вытворчага участка СВК "Хвінявічы”: яна прызнана перможцай рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2014” у намінацыі “За уклад у адраджэнне вёскі”.

На сцэну ў зале пасяджэнняў мінскага кангрэс-атэля “Вікторыя” Святлана Дзмітрыеўна паднялася разам з такімі ж адказнымі, стараннымі, адданымі вясковай працы жанчынамі, пераможцамі ў намінацыі “За уклад у адраджэнне вёскі”. Ім былі ўручаны пасведчанні і значкі ад Беларускага саюза жанчын, кветкі і падарункі ад спонсараў. Працаўніц павітаў міністр сельскай гаспадаркі, які ўручыў ім Падзячныя пісьмы з наказам кіраўнікам заахвоціць адпаведнымі прэміямі па месцах працы.



ВЕРНАЕ БЕЛАРУСАМ СЭРЦА

26 лютага ў раённым Доме культуры горада Дзятлава Аляксандр Саладуха прадставіў новую канцэртную праграму “Вернае сэрца”. Яна прымеркавана да выхаду ў свет аднайменнага, дзясятага па ліку, альбома выканаўцы. Выступленне ў нашым раёне стане 571-ым у насычанай гастрольнай кар’еры спевака. Які атрымаўся юбілейны дыск і чым будзе радаваць мясцовых гледачоў , Аляксандр распавёў газеце “Перамога'' напярэдадні прыезду на Дзятлаўшчыну.

- Дыск “Вернае сэрца" пісаўся два гады - 2012-2013-ы, як і папярэдняя пласцінка, ён быў аранжыраваны і запісаны на маскоўскай студыі. У першым аддзяленні канцэртнай праграмы я прадстаўлю песні з новага альбома, у другім - залатыя хіты за 28 гадоў работы на прафесійнай сцэне. У перапынку мае сыны-двайняты Аляксандр і Антон прадставяць свой новы альбом пад назвай "Мы". Усе жадаючыя змогуць пасля канцэрта ўзяць аўтограф, сфатаграфавацца са мной.