№22

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АлімпіяТайм

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА

Каманда дзятлаўскай ДЮСШ стала чэмпіёнам зімовага першынства вобласці па лёгкаатлетычных скачках сярод школьнікаў 1997-98 гадоў нараджэння. У складзе каманды пад кіраўніцтвам трэнераў-выкладчыкаў Святланы Лагута і Аксаны Афанасенкавай вызначыліся Мікіта Дрозд, Ірына Афанасенкава, Дзіна Кургун (усе з дзятлаўскай СШ №3), Максім Кастусік (Наваельнянская СШ), Віталь Трафімчык (Таркачоўская СШ).

Акрамя таго, двухразоваю асабістаю чэмпіёнкаю вобласці стала Ірына Афанасенкава. Яна першынствавала ў двух дысцыплінах: скачках у даўжыню і трайным. Максім Кастусік стаў бронзавым прызёрам у скачках у даўжыню.



Прысяга на вернасць Радзіме

"Служу Айчыне!" — гэтыя словы на працягу многіх стагоддзяў застаюцца нязменным дэвізам абаронцаў Бацькаўшчыны. У вернасці ёй прысягалі нашы дзяды і прадзеды, бацькі, прысягаюць цяперашнія салдаты,
якія праходзяць тэрміновую службу. А для кагосьці з іх воінскі абавязак становіцца сэнсам і шляхам жыцця.

Сёння Аляксандр Зянонавіч Календа — камандзір асобнага стралковага ўзвода вайсковай часці 7404, старшы прапаршчык. Службу праходзіць у папраўчай калоніі-пасяленні №26 пасёлка Гезгалы. А калісьці аб прафесіі ваеннага ён толькі марыў, інакш і не ўяўляючы свайго будучага жыцця. Ды і садзейнічалі гэтаму сямейныя традыцыі. Дзед па бацькоўскай лініі Станіслаў Сямёнавіч у свой час служыў у польскім войску, даслужыўся да інтэнданта палка. Гаворачы ж сучаснай мовай, быў намеснікам камандзіра па тыле.



Бывай, Масленка! Добры дзень, Вясна-красненька!

Насычаны мерапрыемствамі выдаўся пачатак сакавіка ў Наваельнянскім доме культуры. Так, з 4 па 8 сакавіка праходзіла выстава дзіцячай творчасці "Пяшчота тваіх рук". Адбыўся тэматычны вечар "Гэта ўсё пра яе", прымеркаваны да Дня жанчын. Запрашэнні на вечарыну атрымалі шматдзетныя матулі, прадстаўніцы розных арганізацый і прадпрыемстваў гарпасёлка.

Урачыстасць адкрыла старшыня Наваельнянскага пасялковага выканкама І.I.Кунахавец. Яна павіншавала прысутных жанчын са святам, пажадала сямейнага шчасця, дабрабыту, поспехаў, бадзёрасці, каб у жыцці было як мага больш светлых дзён, напоўненых радасцю, поспехамі, дасягненнямі. Виншавальную эстафету ад Ірыны Іванаўны Кунахавец падхалілі спевакі, музыканты, танцоры.



Паляванне на дзіка

_____________________________________________________________________________________________________
В интернете полно разной информации. Если вам нужны для работы или развлечений кое-какие программы, то вы их с легкостью можете скачать сервер la2 interlude. Здесь есть различные сборки l2, mmorpg, l2 interlude, где вы можете найти все, что уже давно ищете.
_____________________________________________________________________________________________________

У сувязі са зменамі ва Указе Прэзідэнта РБ ад 08.12.2005 года №580, Указа №386 ад 23.07.2010 года Навагрудская МРІ АЖ І РС растлумачвае, што з 1 студзеня па 30 красавіка на працягу сутак маючым дзяржаўнае пасведчанне на права палявання і адпаведнага дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі дазволена паляванне на дарослых самцоў кабана і маладняк да 2-х гадоў любога полу і ўзросту.

У гэты перыяд паляванне на дзікоў, згодна з дадаткам II да Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, дазволена толькі з вышак. Гэта значыць, што паляўнічы павінен расчахляць і зараджаць зброю толькі знаходзячыся на вышцы. Знаходжанне паляўнічых пад вышкай, каля яе ці ў іншым месцы з расчахлёнай і сабранай паляўнічай зброяй будзе вызначацца як незаконнае паляванне і кваліфікавацца па ч. 1 арт. 15.37 КоАП РБ.



"Прырода і мы"

Экалагічны тыдзень пад такой назвай адбыўся ў Гезгалаўскай гімназіі. Яго ўдзельнікамі сталі вучні пачатковай школы. Дзеці складалі вершы, казкі, крыжаванкі, малявалі на тэму "Зямля — наш агульны дом". Лепшымі прызнаны малюнкі вучняў 2 і 4 "Б" класаў.

Таксама ў час Тыдня адбыліся выстава любімых кніг аб прыродзе з хатняй бібліятэкі, віктарына "Жывая прырода", алімпіяда па курсу "Чалавек і свет", дзень інтэлектуальных гульняў, конкурс чытальнікаў, пазакласнае мерапрыемства "Таямніцы і загадкі царства птушак".



Сярод добрых сяброў

Сакавіцкі агеньчык адбыўся ў аддзяленні "Праменьчык" для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якое працуе пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

На ім прысутнічалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў В. Ю. Берднікава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Ф. Васюкевіч, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Г. М. Чура. Яны павіншавалі наведвальнікаў аддзялення, іх матуляў, работнікаў "Праменьчыка" з надыходам вясны, пажадалі дабрабыту, шчасця, здароўя.



Грузапад'ёмнасць 225 кг і больш

Па шматлікіх просьбах, тэлефонных званках суднаўладальнікаў Дзяржаў ная інспекцыя па маламерных судна» інфармуе:

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 ад 26 красавіка 2010 года рэгістрацыі належаць усе маламерныя судны грузапад'ёмнасцю 225 кг і больш (гумовыя лодкі, лодкі з ПВХ, самаробныя лодкі, лодкі прамысловага вырабу, байдаркі, катамараны, матор-ныя лодкі, катары, гідрацыклы). Рэгістрацыі належаць таксама ўсе лодачныя маторы — электрычныя і бензінавыя, незалежна ад магутнасці. Пры рэгістрацыі ў інспекцыю неабходна абавязкова прад'явіць маламернае судна ці матор, а таксама дакументы да іх (кіраўніцтва па эксплуатацыі; тэхнічны пашпарт; інструкцыю для карыстання; дакументы куплі-продажу, завераныя натарыусам; чэк магазіна аб пакупцы вырабу і т.д.).



Не старэюць душой ветэраны

Ужо год пры Дварэцкім сельскім доме культуры працуе клуб ветэранаў "У коле сяброў", які цяпер налічвае 36 чалавек. Тэта — былыя настаўнікі і бібліятэкары, прафсаюзныя работнікі, бухгалтеры, працаўнікі Дварэцкага льнозавода і сельгаскааператыву "Дварэц-Агра".

Нягледзячы на свой пажылы ўзрост, яны па-ранейшаму актыўныя і ініцыятыўныя, поўныя жыццёвага задору і бадзёрасці. Сапраўды, не старэюць душой ветэраны.

У першую чаргу тэта можна сказаць пра Веру Сямёнаўну Сёмуха — старшыню Дварэцкага сельскага савета ветэранаў. Заўсёды актыўная і энергічная, гэтая жанчына сабрала вакол сябе такіх жа аднадумцаў, упэўненых, што пасля пенсіі жыццё толькі пачынаецца, што і ў гэты перыяд яно насычана мноствам яркіх фарбаў.



"Мы - грамадзяне Беларусі"

Пад такой назвай 15 сакавіка у нашай краіне адбылася рэспубліканская акцыя. прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. Па традыцыі ў час мерапрыемства юнакі і дзяучаты, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

У Дзятлаве ўрачыстасць прайшла ў раённым Доме культуры. 3 Днём Канстытуцыі моладзь Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С Бараноўскі. Ен адзначыў важнасць гэтага дзяржаўнага свята, акрэсліў яго гісторыю. Звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат, якія ў гэты адметны дзень атрымліваюць пашпарты, ён зазначыў:
— Атрымліваючы гэты дакумент, вы можаце з гонарам сцвярджаць: "Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь", у далейшае развіццё і росквіт якой, спадзяюся, кожны з вас зробіць свой уклад.



Падзячныя пісьмы прэзідэнта

"Ключи от судеб Отечества находятся не на Западе или Востоке, а здесь, в наших с вами руках. Ведь Беларусь — это все мы. Наш народ сделал выбор в пользу сильной, независимой и процветающей страны и уверенно следует этому пути. Мы достигли очень многого, а впереди — ещё более амбициозные цели и свершения, благодаря которым Беларусь с достоинством войдёт в число передовых европейских государств.

В этот ответственный исторический период мне было важно опереться на поддержку таких, как вы, — настоящих патриотов, неравнодушных и преданных людей с горячими сердцами...» А. Лукашенко, «Выдержка из «Благодарственного письма Президента Республики Беларусь».