№22

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАЦАЛУНАК З "ВОДАРАМ" ТЫТУНЮ

Дзяўчына ці жанчына, якая курыць, ужо нікога не здзіўляе. Гэта стала нормай. Як і тое, што ў продажы з'явіліся спецыяльныя жаночыя цыгарэты. Прыгожыя брэндавыя назвы, кампактныя ўпакоўкі нібыта падкрэсліваюць міф аб тым, што цыгарэты ў жаночай руцэ глядзяцца элегантна. Існуе і меркаванне наконт таго, што жаночыя цыгарэты больш бяспечныя для здароўя. Аднак...

-- Гэта зусім не так, -- адзначае фельчар-валеолаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Крупенік. -- Памылковае меркаванне ўзнікла з-за таго, што жанчыны аддаюць перавагу цыгарэтам з ментолам: мяккі і лёгкі халадок асвяжае горла, пасля такіх цыгарэт застаецца прыемны смак у роце. Аднак ментол, хоць і маскіруе непрыемныя адчуванні пасля зацяжкі, пры гэтым раздражняе слізістую абалонку рота. Гэта ў сваю чаргу вядзе да расшырэння каранарных сасудаў і бронхаў. Такім чынам, усмоктванне ў кроў нікаціну і тытунёвых смолаў адбываецца хутчэй, чым пры курэнні звычайных цыгарэт.



ЯКІ ЎЗРОВЕНЬ ЗАХВАРАЛЬНАСЦІ НА ГРЫП?

У Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі адбылася тэлефонная "Прамая лінія" па пытаннях прафілактыкі вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу. На пытанні адказваў доктар-эпідэміёлаг Мікалай Мікалаевіч Дзядовіч.

Пытанне: якія меры прафілактыкі вострых рэспіраторных інфекцый прыняты ва ўстановах адукацыі раёна?
Адказ: праведзены маніторынг школ і дзіцячых садоў г. Дзятлава. Выяўлена, што сярод выхаванцаў і вучняў праводзіцца тлумачальная работа па прафілактыцы грыпу, хворыя дзеці своечасова вызваляюцца ад заняткаў. Самае галоўнае -- у школах і садах цяпло, праводзіцца рэгулярнае праветрыванне памяшканняў.

Пытанне: якая прафілактыка вядзецца ў раённай бальніцы, каб выключыць заражэнне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып?
Адказ: людзі з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый, мінуючы рэгістратуру, адразу ж накіроўваюцца ў інфекцыйны кабінет, дзе ім аказваецца медыцынская дапамога. Таксама, каб прадухіліць распаўсюджанне вострых вірусных інфекцый, у бальніцы ўводзяцца абмежавальныя меры па наведванні стацыянарных хворых роднымі.



КУРЭННЕ – МАЎКЛІВАЕ ЗАБОЙСТВА

Кожнаму знаёмы выраз: "Курэнне – небяспечна для вашага здароўя". І гэта сапраўды так. Ва ўсім свеце ад ужывання тытунёвага дыму штогод памірае каля 5 мільёнаў людзей. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя" кожны трэці анкалагічны хворы атрымаў захворванне ад няздольнасці своечасова кінуць гэтую згубную звычку.

Выкураная цыгарэта – гэта велізарная колькасць атрутных рэчываў, прынятых унутр курцом. Сярод іх – сінільная кіслата, мыш'як, фармальдэгід, свінец, вокіс азоту, чадны газ, аміяк… Гэта далёка не поўны пералік таго, што ўтрымліваецца ў складзе дыму і ўваходзіць, з лёгкага дазволу курца, унутр. Тым не менш ужо са сказанага можна зрабіць выснову аб тым, якая небяспечная адна зацяжка звычайнай цыгарэты. Але не толькі ў гэтым яе шкода.

У народзе кажуць: "Курыць – бесам кадзіць". У Праваслаўі каджэнне здзяйсняецца за богаслужэннем. Пры праходжанні дыякана з кадзілам у строга адведзеныя моманты царкоўных службаў, пах, які сыходзіць ад ладана, разносіцца па ўсім храме. Яшчэ доўга пасля таго, як скончыцца служба ў храме, вопратка захоўвае водар, які ўвабраўся за час знаходжання там. Зусім іншы малюнак паўстае перад намі, калі мы кажам аб курэнні цыгарэты.



БЯСПЕЧНАЕ ХАРЧАВАННЕ

Чай разам з садавінай можна ўнесцi ў спiс прадуктаў, якiя складаюць аснову здаровага харчавання. Гэты напой валодае бактэрыцыдным дзеяннем, прычым, чым вышэй гатунак чаю, тым вышэй антыбактэрыяльная актыўнасць. Гэты напой нармалiзуе работу кiшэчнiка i карысны для жанчын у клiмактэрычны перыяд.

Што датычыцца, напрыклад, зялёнага чаю, то варта мець на ўвазе адну акалiчнасць: яго колер з’яўляецца ледзь цi не асноўным наглядным паказчыкам якасцi. Чым больш светлае зялёнае адценне мае лiст, тым вышэйшы гатунак.

Iснуе неверагодна вялiкая колькасць гатункаў чорнага чаю. Яго можна назваць яшчэ “спелым”: лiсце паступова налiваецца сокам i чарнее на паветры накшталт разрэзанага яблыка.



ВЯСНОВЫЯ АКЦЭНТЫ

Тэндэнцыі вясны-2013 здзіўляюць сваёй разнастайнасцю. Сезон сустракае выразнымі лініямі, простым кроем, яркімі фарбамі. Мода сезона крэатыўная, уносіць у жыццё індывідуальнасць і яркасць. Дэвізам моднай вясны-2013 з'яўляецца "рамантычная сэксуальнасць".

Яна падкрэсліваецца яркімі колерамі -- ружовым, жоўтым, ліловым, аранжавым, зялёным. Акцэнт ставіцца на паўтанах -- аліўкавым, фісташкавым, бледна-блакітным. Галоўным трэндам вясны-2013 з'яўляецца спалучэнне яркіх таноў са спакойнымі.

Сёлетняй вясной актуальныя незвычайныя і арыгінальныя прынты з эфектам зрокавага падману і абстрактнымі сюжэтамі. У модзе леапардавыя прынты, трапічныя матывы, кветкавыя малюнкі.

Папулярныя блузкі, топы, сукенкі з асіметрычным выразам, які прыадкрывае адно плячо. Часта пры гэтым застаецца адкрытай адна рука, другая падкрэсліваецца доўгім рукавом. Раней вопратка такога дызайну лічылася толькі як вячэрні або святочны варыянт. Аднак цяпер, як лічаць дызайнеры, прыйшла пара ўключыць такі стыль у паўсядзённае жыццё.



ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Літаратура. Музыка. Кіно. Тры віды мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Алена Ярмак, маладая настаўніца Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

Што пачытаць

Рэкамендую вядомы многім пакаленням раман Колін Макалоў "Поющие в терновнике". Гэта пранікнёная, узнёслая гісторыя кахання мала каго пакіне раўнадушным. Нягледзячы на свой вялікі аб'ём, кніга чытаецца лёгка.

Што паслухаць

"101 шэдэўр сусветнай класічнай музыкі". На дыску змешчаны лепшыя творы сусветна вядомых кампазітараў -- Альбіноні, Баха, Бетховена, Брамса, Вівальдзі. Кожны знойдзе твор на свой густ. Асабіста мне бліжэй творчасць Вівальдзі. Яго музыка лёгкая , зручная для выканання на скрыпцы, якую я выкладаю ў школе мастацтваў.



КАРАТЭ-ДО ДЛЯ ДЗЯЎЧАТ

Ужо некалькі гадоў на Дзятлаўшчыне дзейнічае секцыя па кіакушынкай каратэ-до, якую ўзначальвае трэнер Максім Максімаў. Наведваюць заняткі не толькі хлопчыкі і юнакі, але і прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Чаму яны абралі для сябе такое захапленне, як яно пачыналася? -- на гэтыя пытанні адказваюць самі ўдзельніцы спартыўнай секцыі каратэ-до.

Аляўціна Янушкевіч:
-- У секцыю я прыйшла па парадзе мамы. Мне тут падабаецца. Заняткі даюць добрую фізічную падрыхтоўку, таксама вучуся абараняцца. Вядома, пачынаць было складана: размінка, адпрацоўка базавай і баявой тэхнік. Аднак з цягам часу гэта становіцца лёгкім. Ды і фізічная форма паляпшаецца -- ужо амаль саджуся на шпагат.
Я ўдзельнічала ў сёлетнім першым адкрытым чэмпіянаце каратэ-до,які праходзіў у Дзятлаве,і ў сваёй ўзроставай катэгорыі заняла другое месца.

Алеся Цыбліенка:
-- Аб секцыі я даведалася сама. Займаюся тут ужо паўтара года. Заняткі даюць магчымасць падтрымліваць добрую фізічную форму, а таксама трэніруюць характар. У прыватнасці, такія якасці, як вынослівасць, цярплівасць. Ды і адносіны равеснікаў да мяне сталі іншыя, больш паважлівыя.
Я таксама прымала ўдзел у спаборніцтвах у Слоніме, Гродне. У час спаборніцтваў у Слоніме заняла трэцяе месца.



ШТО ТАКОЕ КОЛІВА?

У першую пятніцу Вялікага посту -- 22 сакавіка -- Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць святога пакутніка Феадора Цірона. Яго імя праслаўлена Царквой за цуд выратавання, які святы здзейсніў ужо пасля свайго пакутніцкага скону. Здарылася гэта ў сярэдзіне IV стагоддзя, у час валадарання Юліяна Адступніка, які з нянавісці да хрысціянаў таемна загадаў акрапіць усё ядомае крывёй ад язычніцкіх ахвярапрынашэнняў.

Варта адзначыць, што першая сядміца Вялікага посту адмысловая. Старажытныя хрысціяне, уступаючы ў гэты перыяд, устрымліваліся ад прыняцця "жывёльнай" ежы на працягу сямі тыдняў, асабліва -- у першы і апошні тыдні. Некаторыя з паслядоўнікаў хрысціянскага вучэння ўстрымліваліся ад спажывання ежы на працягу ўсіх тыдняў. Нязначнае паслабленне дапускалася толькі з надыходам суботы і нядзелі.

Загад нечысцівага валадара павінен быў падарваць сілы хрысціян, выклікаць збянтэжанасць, а галоўнае -- даць магчымасць самому Юліяну Адступніку і іншым язычнікам насміхацца над верай у Адзінага Сапраўднага Бога. Аднак Гасподзь не дапусціў ажыццяўлення каварных планаў.



МЫ -- ГРАМАДЗЯНЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Рэспубліканская патрыятычная акцыя па традыцыі прайшла 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У час акцыі хлопцы і дзяўчаты атрымалі дакумент грамадзяніна Беларусі -- пашпарт.

На Дзятлаўшчыне пашпарты былі ўручаны 34 прадстаўнікам падрастаючага пакалення, якія дасягнулі вызначанага ўзросту.

Мерапрыемства праходзіла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. На акцыі прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. Крахмальчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. Мацюкевіч, выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА "БРСМ" Н. Чурай.

З Днём Канстытуцыі, а таксама з атрыманнем пашпартоў прадстаўнікоў юнага пакалення Дзятлаўшчыны павіншавалі Іван Іосіфавіч Крахмальчык і Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі. Яны выказалі спадзяванні, што цяперашнія, пакуль яшчэ вучні школ, у далейшым унясуць значны ўклад у развіццё краіны, у развіццё Дзятлаўшчыны.



"Хав'ер" над Дзятлавам


У НАДВОР'Я ЁСЦЬ КЕПСКІ НАСТРОЙ

Надвор'е 15 сакавіка здзівіла жыхароў Беларусі не па-вясноваму суровым шквалістым ветрам, моцным снегападам. Пасля сябе яно пакінула шэраг непрыемных паследкаў.

Па дадзеных раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у Дзятлаўскім раёне шквалісты вецер (да 20 метраў у секунду) пашкодзіў дах сенасховішча СВК "Хвінявічы", якое размешчана ў вёсцы Гута. Вецер сарваў 60 лістоў шыферу.

Таксама вечарам 15 сакавіка ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне ад дыспетчара Дзятлаўскага РЭС аб тым, што адбылося аварыйнае адключэнне электраэнергіі на адным з участкаў. У выніку аварыі на некаторы час без току засталіся 6 населеных пунктаў Казлоўшчынскага пассавета -- Драбавічы, Гярбелевічы, Салавічы, Нянадавічы, Малдавічы, Скіпоравічы. Усяго без току засталіся 269 жылых дамоў гэтых населеных пунтктаў.