№22

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УЛАДА І ДУХАВЕНСТВА ІМКНУЦЦА ДА ПРАДУКЦЫЙНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

У Дзятлаве прайшлі сустрэчы старшыні райвыканкама Івана Крахмальчыка са святарамі праваслаўнай і каталіцкай канфесій. Удзел у сустрэчах таксама прынялі намеснік старшыні райвыканкама Пётр Чырко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Мацюкевіч і яго намеснік Аляксандр Камароў.

У час шчырага дыялогу кіраўнік раёна хацеў даведацца аб праблемах, з якімі сутыкаюцца святары Дзятлаўшчыны, а таксама зразумець, які настрой сёння пануе ў грамадстве, якімі праблемамі і радасцямі дзеляцца вернікі з пастырамі, на што скардзяцца.



ВАЛЕЙБОЛ. 15 САКАВІКА

Два дамашнія матчы ў чэмпіянатах вобласці згулялі валейбольныя каманды Дзятлаўскага раёна.

15 сакавіка мужчынская каманда прымала сапернікаў з Сапоцкіна (Гродзенскі раён) і выйграла 3:1 (25:27, 25:21, 25:15, 25:20). На першы сэт наша каманда не настроілася, як трэба: дапускала многа памылак на прыёме мяча. Няўдалы прыём далей шкодзіў дакладнаму пасу і выніковай атацы. Таму першую партыю ўсё ж прайгралі. Своечасова адкарэктаваўшы гульню ў абароне, дзятлаўчане надалей займелі стабільную гульнёвую перавагу і дамагліся трохачковай перамогі.



УСЁ ПАД КАНТРОЛЕМ

Служба КВПіА – хіба што самая загадкавая і самая незаўважная ў камунальнай гаспадарцы. Але ад гэтага не менш патрэбная. Свята камунальнікаў – добрая нагода прыадкрыць заслону таямніцы і распавесці, чым служба займаецца і хто тут працуе.

-- Расходамеры, напорамеры, манометры, кантактныя манометры, частотныя прывады, – пералічвае майстар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Віктар Юч сваю “гаспадарку”, прылады, з якімі іх службе даводзіцца працаваць штодня.

Адна справа падаць у дамы ваду і цяпло, другая – кантраляваць іх правільнае пастаяннае паступленне і расход: каб з крана цякла цёплая вада, каб батарэі былі не халодныя і не надта гарачыя, каб ціск паветра ў катле на кацельні адпавядаў норме.



СЯРГЕЙ ЛУНЯ: “ІМКНЁМСЯ ПРАЦАЙ РАДАВАЦЬ ДЗЯТЛАЎЧАН”

23 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

У пярэдадзень свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі карэспандэнтка газеты “Перамога” сустрэлася з дырэктарам Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргеем Лунём, каб абмеркаваць дасягненні і надзённыя задачы гаспадаркі, а таксама прыемныя святочныя клопаты.

-- Сяргей Міхайлавіч, з чым падышла камунальная гаспадарка нашага раёна да чарговага прафесійнага свята? Што паспелі зрабіць за год?
-- Адно з нашых самых важных дасягнненняў – вырашана праблема гарадскога пасёлка Наваельня з пітной вадой. У мінулым годзе мы паставілі станцыю абезжалезвання, якая ў разы палепшыла якасць вады ў гарпасёлку. Таксама ў значнай ступені вырашана праблема з водазабеспячэннем вёскі Харашкі. Было пытанне з водазабеспячэннем і непасрэдна ў райцэнтры. Для яго вырашэння былі прыняты ўсе неабходныя меры, і я ўпэўнены, што ў 2014-м праблемы з напорам вады, нават у час “пік”, у Дзятлаве не будзе, у тым ліку, у летні перыяд. Акрамя таго, летась быў завершаны капітальны рамонт і цеплавая мадэрнізацыю дамоў №20 па вуліцы Перамогі і №4 – у пасёлку Гезгалы. Акрамя таго, зрабілі рамонт асфальтавага пакрыцця і паклалі плітку ў Казлоўшчыне.



БЫТКАМБІНАТ НА ШЛЯХУ АБНАЎЛЕННЯ

23 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва карэспандэнт газеты сустрэўся з дырэктарам Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва М. Жуком.

-- Міхаіл Міхайлавіч, як за мінулы год змяніўся камбінат?
-- Мы карыстаемся яшчэ тым добрым зачынам, які пакінуў папярэдні дырэктар Уладзімір Уладзіміравіч Мармыш.
Па-першае, была пабудавана свая кацельня. Усе работы па яе пуску і наладцы скончыліся ў лістападзе. І сёлета першы ацяпляльны сезон мы карысталіся сваім цяплом. За зіму сэканомілі каля 200 мільёнаў рублёў.



КАЛІ МАРНЫЯ ПАГРОЗЫ ФІТАФТОРЫ

Кожны гаспадар імкнецца вырасціць памідоры, каб яны былі ўрадлівыя і супрацьстаялі розным захворванням. Якім гатункам аддаць перавагу?

Гатункі дэтэрмінантнага тыпу – нізкарослыя, не патрабуюць падвязкі і ў прынцыпе могуць абысціся без пасынкавання. Гатункі беларускай селекцыі лепш прыстасаваныя да мясцовых умоваў і больш устойлівыя да розных захворванняў, а па ўрадлівасці часам пераўзыходзяць замежныя. Вось некаторыя найбольш папулярныя гатункі памідораў.

Пралеска – раннеспелы. Плады плоска-круглай формы, з невялікім выцягнутым носікам, гладкія, чырвоныя, масай 70-100 г. Урадлівасць – 3-4 кг/м кв. Валодаюць павышанай устойлівасцю да фітафторы.

Прыз – сярэдняспелы. Плады круглыя, гладкія, масай 60-70 г. Урадлівасць у адкрытым грунце -- 4 кг/м кв. Адносна ўстойлівы да грыбковых захворванняў.
Раніца – ранняспелы. Урадлівасць -- 3,3-4 кг/м кв. Вылучаецца дружным паспяваннем пладоў. Сярэдняўстойлівы да фітафторы.



СОЛІМ СЕЛЯДЗЕЦ

Самы распаўсюджаны спосаб засолкі -- у расоле цалкам. Для гэтага трэба ўзяць тушкі свежамарожанага селядца. Яны павінны быць роўнымі, скура суцэльнай, без парываў. Рыбу варта размарозіць пры пакаёвай тэмпературы. У асобнай ёмістасці прыгатаваць расол: загатаваць ваду і дадаць у яе соль.

Саляны раствор павінен быць насычаны. Для засолкі не падыходзіць ёдаваная соль. Каб праверыць, ці досыць солі ў вадзе, трэба апусціць у яе сырую бульбіну ці яйка. Калі яны ўсплывуць мінімум напалову, солі дададзена ў норме. Заліць атрыманым расолам селядзец так, каб рыба была цалкам пакрыта. Калі неабходна, можна зверху пакласці гнёт. На пару гадзін рыбу пакінуць пры пакаёвай тэмпературы, каб соль увабралася, а затым змясціць яе ў халадзільнік. Праз пару дзён селядзец будзе гатовы.



КАЛІНА

Здаўна вядома, што каліна танізуе работу сэрца, супакойвае, здымае спазмы, нармалізуе крывяны ціск. Адвар ягад з мёдам п’юць пры прастудах. Чай з каліны ўмацоўвае дзясны, а настой прапісваюць хворым на язву страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Адвары кары рэкамендуюць як кроваспыняльны сродак.



ПРАВІЛЫ ВЫРОШЧВАННЯ ЗДАРОВЫХ ЧОРНЫХ ПАРЭЧАК

Чорныя парэчкі вельмі слабыя перад рознага роду засаленнямі глебы. З-за гэтага яны не пераносяць моцных угнаенняў, такіх, як свежы гной, птушыны памёт, канцэнтраваны раствор мінеральных угнаенняў ці густы настой попелу. Пры лішку ўгнаенняў, а таксама пры пападанні ў зямлю вялікай колькасці мыйных сродкаў, харчовай солі, іржы, сухой фарбы са сцен пабудоў парэчкі лёгка захворваюць.

Пры лёгкім забруджванні глебы першай на парэчках з’яўляецца мучністая раса, затым антракноз. Пры цяжкім атручванні, асабліва хлорам, кусты пашкоджваюцца самым небяспечным захворваннем – махровасцю. Веданне гэтай прыроднай асаблівасці чорных парэчак дазваляе вырошчваць іх здаровымі з дапамогай наступных правілаў:

1. На ўчастку іх варта саджаць найдалей ад рукамыйніка і кампоставых кучаў.

2. Чыстае перагнойнае ўгнаенне для парэчак рыхтуецца асобна з прэлага лісця, травы, гною, але без дадавання фекальнага кампосту ці харчовых адходаў.

3. Усе ўгнаенні ўносяцца з восені, каб талыя воды вымылі выпадкова занесеныя лішкі соляў.



УПЛЫЎ МЕСЯЦА НА РОСТ РАСЛІН

Месяц – бліжэйшае да зямлі нябеснае свяціла, і яго ўплыў на прыроду вельмі вялікі. Бясспрэчная сувязь Месяца з урадлівасцю і развіццём раслін.
У астралогіі ёсць паняцці “ўрадлівыя” і “бясплодныя” знакі задыяка. Да ўрадлівых адносяцца Цялец, Рак, Шалі, Скарпіён і Рыбы. Да бясплодных – Вадалей, Леў і Дзева. Знакі Казярог, Авен, Стралец і Блізняты называюць напалову ўрадлівымі. Час праходжання Месяцам знака задыяка складае ў сярэднім 2-2,5 сутак. У дні, калі месяц знаходзіцца ў якім-небудзь з урадлівых знакаў, паляпшаецца рост і сілкаванне раслін. І наадварот – у дні, калі Месяц у бясплодных знаках, жыццёвыя працэсы ў тканках запавольваюцца.

1. Калі месяц рухаецца праз задыякальны знак Авена, трэба сеяць і саджаць толькі тое, што расце хутка і адразу ж ідзе ў ежу. Займіцеся салатай, перцам і памідорамі.

2. У знаку Цяльца Месяц добра ўплывае на капусту, моркву, буракі, чорную рэдзьку, цыбулю-парэй, сельдарэй, а таксама ўсё тое, што расце больш марудна, але павінна быць моцным, добра перазімаваць і захавацца да самай вясны ці нават да наступнага ўраджаю.