№22

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБУТКОВЫХ СПРАВАЎ МАЙСТАР

Абутак можа вельмі шмат расказачь пра свайго ўладальніка - месма жыхэрстяа, лад жыцця і нават характар. У гэтым пытанні, як ніхто іншы, разбіраецца майстар па рамонце абутку Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання. Якіх толькі пар чаравікаў і ботаў не давялося яму пабачыць за 43 гады працы! Сёлета майстар адзначыў уласны юбілей, надышоў час заслужанага адпачынку. Начальства з адметнай датай павіншавала, але адпачываць не адпусціла: пакуль не знайшлося спецыяліста, які можа замяніць Георгія Уладзіміравіча ў яго працы.

Калі майстар Георгій Саўрас пасля заканчэння Гродзенскага вучылішча ў 1973 годзе прыехаў працаваць у свой раён, яму нават 18 не было. У тыя часы і камбінат бытавога абслугоўвання знаходзіўся не ў цэнтры, а на вуліцы Чырвонаармейскай. Мужчына ўзгадвае, што ў тыя часы абутковых майстроў у быткамбінаце было чалавек 15. Старэйшыя, больш волытныя, займаліся рамонтам, а ён, тады яшчэ навічок, пачынаў з пашыву абутку.
Майстар кажа, што нават сёння, мабыць, у каго-небудзь з жыхароў родных Галаўлёў знойдзецца пара абутку, пашытая яго рукамі.



ЖАНЧЫНА 3 МОЦНЫМ ХАРАКТАРАМ

Старшага майстра жыллёвага фонду Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галіну Альшэўскую ведаюць жыхары практычна кожнага шматпавярховага дома ў райцэнтры. Без яе не абыходзіцца ні адзін сход па пытаннях добраўпарадкавання дамоў, ніводная сезонная праверка тэхнічнага стану жылля. Прыемная і ў той жа час валявая жанчына кажа, што яе праца клопатная, але вельмі цікавая, бо тэта праца з людзьмі.

— Я сама па характары чалавек імпульсіўны, не магу доўга сядзець на адным месцы і выконваць аднатыпныя абавязкі, — прызнаецца работніца камунгаса. — Таму, мабыць і люблю вельмі тое, чым займаюся: штодня даводзіцца сустракацца з дзятлаўчанамі, спрабаваць вырашыць праблемы.



ЛECABOД I AMATAP ПАЛЯВАННЯ

Нарадзіўся Іван Пятровіч на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Алёхнавічы. У школьныя гады ён палюбіў хімію і вырашыў звязаць сваё жыццё з гэтай навукай. Някепска здаў уступныя іспыты ў інстытут, аднак конкурс сярод абітурыентаў аказаўся вельмі высокім, Іван яго не прайшоў. Далей чакала служба ў арміі, у невялікім пасёлку Руцава ў Латвіі.

— Наш невялікі дывізіён стаяў непадалёку ад узбярэжжа Балтыйскага мора. 3 саслужыўцамі жылі дружна, ды і з афіцэрскім складам пашчасціла. Нават і сёння з некаторымі армейскімі сябрамі падтрымліваю сувязь, — расказвае Іван Пятровіч.



НА ШЛЯХУ ДА ПРАФЕСІІ

Выбар прафесіі — важны крок у жыцці. Ад гэтага выбару залежаць і дастатак, і лес чалавека, нездарма людзі кажуць: "Шчаслівы той, хто раніцай з задавальненнем ідзе на працу, а вечарам з радасцю вяртаецца дамоў". Педагогі Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы вялікую ўвагу надаюць прафарыентацыі вучняў. Нядаўна ва ўстанове прайшоў Тыдзень прафарыентацыі, багаты на цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы.

Навучэнцы пачатковах класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа і наведалі вядучыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы 8-9 класаў пабылі на Дварэцкім ільнозаводзе, пазнаёміліся з запатрабаванымі на прадпрыемстве прафесіямі.



САЛІСТКА 3 ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ ДРУГАЯ Ў ВОБЛАСЦІ

Пераможца фіналу раённага адборачнага этапу абласнога моладзевага фестывалю патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, прысвечанага Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі, Яна Мармыш, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, пабыла на абласным этапе конкурсу ў Гродне.

Адтуль дзяўчына вярнулася з дыпломам за другое месца. Нагадаем, што Яна выступала ў намінацыі “Салістка-вакалістка" і выконвала песню “Дзеці вайны”.



РАЁННЫ ТУРНIP ПА ЖАНОЧЫМ ВАЛЕЙБОЛЕ

7 сакавіка на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава прайшоў раённы турнір па валейболе сярод жаночых каманд, прымеркаваны да свята 8 Сакавіка.



"ДЗЯКУЙ ЗА МІР, БАЯВЫЯ СЯБРОЎКІ"

Моладзь Дзятлаўшчыны на чале з першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасіяй Чурай уключылася ў акцыю, прымеркаваную да 70-годдзя Вялікай Перамогі, “Дзякуй за мір, баявыя сяброўкі”. Удзел у мерапрыемстве прымалі навучэнцы ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны і працоўная моладзь.

У межах акцыі маладыя людзі павіншавалі са святам 8 Сакавіка жанчын-ветэранаў, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, жанчын-тылавікоў, матулю загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста, якая жыве на тэрыторыі нашага раёна.



"МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТ XXI СТАГОДДЗЯ"

Раённы моладзевы конкурс пад такой назвай сёлета праводзіцца на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, пры падтрымцы раённага камітэта грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага дома культуры.

Удзел у конкурсе прымуць маладыя спецыялісты ўстановаў, арганізацый, прадпрыемстваў нашага раёна. Мерапрыемства скіравана на садзейнічанне прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі маладых спецыялістаў, развіццё іх творчай актыўнасці, пашырэнне дыяпазона стасункаў, рэалізацыю творчага патэнцыялу.



ЯКАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ - ПАД КАНТРОЛЕМ

Работніцы Дзятлаўскага вінна-гарэлачнага завода напярэдадні Міжнароднага дня жанчын атрымалі нестандартны падарунак - пасля капітальнага рамонту адчыніў свае дзверы абноўлены будынак лабараторыі, выкананы па сучасных стандартах. Урачысты ўвод аб'екта ў эксплуатацию ў прысутнасці работнікаў завода праводзіў яго дырэктар Валерый Гузень.

- Ужо традыцыйным стала, што напярэдадні 8 Сакавіка мы адкрываем які-небудзь будаўнічы аб'ект, - звярнуўся да калегаў кіраўнік прадпрыемства.



ТВОРЧЫ ВЕЧАР ТАМАРЫ СТУПАК

Ён адбыўся ў Дзятлаўскім раённым доме культуры 15 сакавіка. Распачаўся ён з "Прысвячэння", якое Тамара Ступак выканала для сваіх гледачоў, што прыйшлі павіншаваць самадзейную артыстку з адметным юбілеем.

Сярод тых, хто прысутнічаў у глядзельнай зале, былі родныя Тамары Андрэеўны, прадстаўнікі раённай улады, людзі, якія добра ведаюць яе і творчасць спявачкі. Для іх у чарговы раз гучаў непараўнальны голас самадзейнай артысткі Дзятлаўшчыны, прыгожыя песні з добрымі словамі, напоўненыя сэнсам.
Павіншавалі Тамару Андрэеўну калегі па песеннай творчасці -- Сяргей Малышчык, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна, народны калектыў "Прымакі", удзельніцай якога з'яўляецца Тамара Ступак.