№22

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Перамаглі і песняй, і словам

Раз у два гады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прывітанне, свет!" па розных намінацыях - ад тэатральнай, харэаграфічнай, вакальнай творчасці да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурсу відэастужак. На гэты раз ён быў прымеркаваны да Года малой радзімы і праходзіў пад дэвізам: "Я бачу свет ад вытокаў да будучыні".

Па словах дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Таццяны Ваніслаўчык, у студзені ў рамках абласнога занальнага адборачнага этапу на конкурс была прадстаўлена праграма выступленняў навучэнцаў установаў
агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дзятлаўскага раёна, якая ўключала 14 нумароў. Абласное журы адзначыла якасць падрыхтоўкі, змест праграмы, новыя актуальныя накірункі творчасці вакальна-інструментальных ансамбляў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (кіраўнік Валянцін Палухін), цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, (Дзяніс Клімовіч), ансамбля барабаншчыц гімназіі №1 горада Дзятлава (Святлана Андруніна).



Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 29 юных жыхароў раёна, якім споўнілася 14 гадоў.
Мерапрыемства ладзілася ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.



Аляксандр Лакотка: "Наша адметнасць - беларуская вёска"

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі з жыхарамі раёна сустрэўся Аляксандр Лакотка, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук і архітэктуры, прафесар, акадэмік НАН Беларусі.



Як на сонца і вецер "палююць"

Дыплом Міжнароднага конкурсу "SPARE" "Энергія і асяроддзе", дыплом Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, шматлікія ганаровыя граматы, кубкі, знакі, медалі, дыпломы — гэта ўзнагароды настаўніцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Ірыны Уладзіміраўны Дарафейчык. Разам са сваімі вучнямі яна чатыры гады запар "палюе" на сонца і вецер, каб атрымаць іх прыродную энергію на карысць людзям. Як гэта адбываецца? Якія прыстасаванні для атрымання цеплавой, светлавой, электрычнай энергіі сканструявалі настаўніца і яе вучні? Як іх работы ацанілі энергетыкі і навукоўцы? Пра гэта і іншае карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў і. Дарафейчык.

— Ірына Уладзіміраўна, з чаго ўсё пачыналася?
— У 2013 годзе мне прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе "Энергамарафон". Тады і з'явіліся ідэі, якія мы паспрабавалі ажыццявіць. 3 вучнямі Аляксандрам Пацыновічам і Вадзімам Багдзялём распрацавалі праект "Альтэрнатыўныя крыніцы святла і цяпла". Работа была паспяховая. 3 ёй перамаглі на абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу "Энергамарафон-2013".



Хакей "Залатой шайбы"

У 1997 годзе ў Беларусі ў рэспубліканскім фармаце быў адроджаны знакаміты ўсесаюзны турнір для дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба". 3 таго чаcу апякуецца над ім Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Пастаяннымі ўдзельнікамі турніру на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях з'яўляюцца каманды Дзятлаўскага раёна.

Раённы турнір

Сёлета раённы турнір прайшоў у трох узроставых групах: малодшай, сярэдняй і старэйшай. У папярэднія гады хлопцы спаборнічалі ў дзюх групах. Сёлетняя трэцяя ўзнікла з жадання юных хакеістаў і прапановы бацькоў. Марозная зіма выдалася даволі працяглая: Лядовы каток на гарадскім стадыёне ў Дзятлаве працаваў 36 дзён, і часу на хакейныя баталіі хапіла ўсім узростам.



Дзятлаўскае ДТСААФ - лепшае ў вобласці

Сёлета рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Добраахвотнае таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту" адзначае сваё дзевяностагоддзе. 3 гэтай нагоды ў Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ адбылося ўрачыстае пасяджэнне.

— Дзятлаўская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ другі год запар — лепшая ў вобласці, — адзначыў ў прывітальным слове старшыня раённай арганізацыі Валянцін Варабей.

Сам Валянцін Анатольевіч сёлета быў узнагароджаны нагрудным знакам "Ганаровы член ДТСААФ", Ганаровай граматай і юбілейным медалём арганізацыі.



У СЯМ'І - ЖАЛЕЗНЫ ЎЗРОСТ

1921 год. Цягнік з бежанцамі накіроўваецца з Расіі ў Беларусь. Дарога нялёгкая, складаная, непрадказальная. Менавіта ў гэтым цягніку ў адным з вагонаў на свет нараджаецца хлопчык, якога бацькі назавуць Мікалаем.

3 таго моманту мінула ўжо 95 гадоў. Амаль цэлае стагоддзе жыцця — нялёгкага, поўнага выпрабаванняў, якія, тым не менш, ён прайшоў годна.
Сёння Мікалай Аляксандравіч Андура разам з жонкай Янінай Адамаўнай жыве ў дачкі ў аграгарадку Раготна.



АБУТКОВЫХ СПРАВАЎ МАЙСТАР

Абутак можа вельмі шмат расказачь пра свайго ўладальніка - месма жыхэрстяа, лад жыцця і нават характар. У гэтым пытанні, як ніхто іншы, разбіраецца майстар па рамонце абутку Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання. Якіх толькі пар чаравікаў і ботаў не давялося яму пабачыць за 43 гады працы! Сёлета майстар адзначыў уласны юбілей, надышоў час заслужанага адпачынку. Начальства з адметнай датай павіншавала, але адпачываць не адпусціла: пакуль не знайшлося спецыяліста, які можа замяніць Георгія Уладзіміравіча ў яго працы.

Калі майстар Георгій Саўрас пасля заканчэння Гродзенскага вучылішча ў 1973 годзе прыехаў працаваць у свой раён, яму нават 18 не было. У тыя часы і камбінат бытавога абслугоўвання знаходзіўся не ў цэнтры, а на вуліцы Чырвонаармейскай. Мужчына ўзгадвае, што ў тыя часы абутковых майстроў у быткамбінаце было чалавек 15. Старэйшыя, больш волытныя, займаліся рамонтам, а ён, тады яшчэ навічок, пачынаў з пашыву абутку.
Майстар кажа, што нават сёння, мабыць, у каго-небудзь з жыхароў родных Галаўлёў знойдзецца пара абутку, пашытая яго рукамі.



ЖАНЧЫНА 3 МОЦНЫМ ХАРАКТАРАМ

Старшага майстра жыллёвага фонду Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галіну Альшэўскую ведаюць жыхары практычна кожнага шматпавярховага дома ў райцэнтры. Без яе не абыходзіцца ні адзін сход па пытаннях добраўпарадкавання дамоў, ніводная сезонная праверка тэхнічнага стану жылля. Прыемная і ў той жа час валявая жанчына кажа, што яе праца клопатная, але вельмі цікавая, бо тэта праца з людзьмі.

— Я сама па характары чалавек імпульсіўны, не магу доўга сядзець на адным месцы і выконваць аднатыпныя абавязкі, — прызнаецца работніца камунгаса. — Таму, мабыць і люблю вельмі тое, чым займаюся: штодня даводзіцца сустракацца з дзятлаўчанамі, спрабаваць вырашыць праблемы.



ЛECABOД I AMATAP ПАЛЯВАННЯ

Нарадзіўся Іван Пятровіч на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Алёхнавічы. У школьныя гады ён палюбіў хімію і вырашыў звязаць сваё жыццё з гэтай навукай. Някепска здаў уступныя іспыты ў інстытут, аднак конкурс сярод абітурыентаў аказаўся вельмі высокім, Іван яго не прайшоў. Далей чакала служба ў арміі, у невялікім пасёлку Руцава ў Латвіі.

— Наш невялікі дывізіён стаяў непадалёку ад узбярэжжа Балтыйскага мора. 3 саслужыўцамі жылі дружна, ды і з афіцэрскім складам пашчасціла. Нават і сёння з некаторымі армейскімі сябрамі падтрымліваю сувязь, — расказвае Іван Пятровіч.