№20

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Тэлевізар ад "Звязды" зноў на Дзятлаўшчыне

Анатоль Аляксандравіч Бузук вось ужо дваццаць год выпісвае беларускамоўную рэспубліканскую газету "Звязда". Таксама верыць у поспех, і фартуна ў адказ шчыра ўсміхнулася яму.

— Я вельмі рады, што атрымаў ад маёй любімай газеты такі добры прыз, — кажа пенсіянер.
— Газета "Звязда" мне вельмі падабаецца. Выпісваю яе шмат год, вось і на першае паўгоддзе 2011 года я ўжо зноў аформіў падпіску. У газеце шмат карыснай і цікавай інфармацыі. Тут і навіны, і парады па гаспадарцы, і пра тое, што адбываецца ў свеце. Адным словам, у газеце ёсць усё і для кожнага. А самае галоўнае, што вабіць мяне ў "Звяздзе", гэта выданне на нашай роднай беларускай мове, як і наша раённая газета "Перамога". А цяпер, на жаль, гэта рэдкасць, — падкрэсліў падпісчык "Звязды".



З адзінага дня інфармавання

У студзені і лютым у Дзятлаўскім раёне прайшлі Адзіныя дні інфармавання. У час іх правядзення працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства быў зададзены шэраг канкрэтных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. На іх адказалі кіраўнікі службаў раёна.

Пытанне работнікаў арганізацый і ўстановаў г.п. Наваельня пра рамонт парыльні ў лазні пасёлка Наваельня.
Адказ дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Юрыя Пятровіча Залеўскага: Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі на зварот жыхароў г.п. Наваельня па пытанні заканчэння рамонту лазні паведамляе, што яе поўны капітальны рамонт будзе закончаны да 1.09.2011 года пры ўмове выдзялення фінансавых сродкаў з абласнога бюджэту.



Пажаданні ў вясновы дзень

Да жаночага свята 8 Сакавіка было прымеркавана мерапрыемства, праведзенае ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. На яго былі запрошаны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Васюкевіч, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Луня, шматдзетныя матулі, жанчыны, які працуюць у сацыяльнай сферы.

Святочную ўрачыстасць для іх арганізавалі работнікі аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання на чале з загадчыцай аддзялення Г. Касцюк. Адкрываючы мерапрыемства, яна павіншавала жанчын са святам 8 Сакавіка, пажадала здароўя, дабрабыту, шчасця. Кожная жанчына, якая прысутнічала на ўрачыстасці, атрымала падарунак. Набыць іх работнікі аддзялення змаглі, дзякуючы спонсарскай дапамозе індывідуальных прадпрымальнікаў Л. Маркушэўскай, М. Суравец, Н. Урбановіч, Н. Чэнтук.



Віншаванні прымалі жанчыны

Цёплыя віншаванні і музычныя падарункі атрымалі жанчыны Дзятлаўскага раёна ў час святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 8 Сакавіка. Яно адбылося ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

Гледачы мелі магчымасць атрымаць асалоду не толькі ад песеннага, але і ад вы-яўленчага мастацтва: у фае Дома культуры праходзіла выстава работ навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Урачыстая частка святочнай праграмы пачалася з віншаванняў старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскага. Звяртаючыся да жанчын, ён адзначыў іх важкі ўклад у кожную са сфераў жыцця, пажадаў любові і клопату з боку родных і блізкіх, шчасця, сямейнага дабрабыту.



Змены ў падаткаабкладанні. Якія?

Пра найбольш адметныя змены, якія адбыліся сёлета ў вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асобаў, карэспандэнтка гутарыць з начальнікам аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Гірыкам.

— Ці будуць абкладвацца падаткам даходы, якія чалавек атрымаў, напрыклад, ад прабабулі?
— Сёлета пашыраны пералік фізічных асобаў, для якіх не будуць прызнавацца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асобаў даходы, атрыманыя ад фізічных асобаў, каторыя знаходзяцца з імі ў адносінах блізкай роднасці ці сваяцтва. Да асобаў блізкай роднасці цяпер адносяцца прадзед, прабабуля, праўнукі, а да асобаў, якія з'яўляюцца сваякамі — родныя мужа або жонкі (у тым ліку і памерлыя).



Масленіца!

3 Масленіцай звязвалі надзею на хуткі прыход вясны, якую віталі шумным гуляннем, вясёлымі конкурсамі і гульнямі, атракцыёнамі. Тым самым нашы продкі нібыта абуджалі прыроду ад доўгага зімовага сну.

Традыцыйна Масленіца святкавалася на працягу тыдня, сёлета ён доўжыўся з 26 лютага па 6 сакавіка. Кожны дзень масленічнага тыдня меў сваё значэнне. Так, напрыклад, перадапошні яго дзень называўся Залвіцынымі пасядзелкамі, калі нявестка запрашала родных мужа да сябе ў госці. А завяршала Масленіцу Даравальная нядзеля. У гэты дзень было прынята прасіць адзін у аднаго прабачэння, дараваць усе крыўды, каб з адкрытым сэрцам сустрэць Чысты панядзелак, з якога пачынаўся Вялікі пост.