№20

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ТУРНІР ПАМЯЦІ ДЗМІТРЫЯ ЛАЗОВІКА - 2015

28 лютага і 1 сакавіка ў спартыўнай зале Дварэцкай школы адбыўся традыцыйны штогадовы турнір па валейболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка.

У спаборніцтве ўдзельнічалі 6 камандаў: СВК “Дварэц-Агра", СВК “Граніт-Агра", СВК “Белагурна", Круцілавіцкай школы, зборная Дзятлава і каманда выпускнікоў Дварэцкай школы.

Барацьба была напружаная. Перамаглі самыя ўмелыя, настойлівыя. Такія якасці паказала зборная каманда Дзятлава, яна стала пераможцай турніру. Толькі на ачко адстала ад пераможцы каманда выпускнікоў нашай школы, яна заняла другое месца. Трэцяй аказалася каманда СВК "Дварэц-Агра".



Перамога і два паражэнні — вынік валейбольнага ўік-энда ў Дзятлаве

28 лютага мужчынская валейбольная каманда Дзятлаўскага раёна ў чэмпіянаце вобласці (першая ліга) прымала сапернікаў з Сапоцкіна (Гродзенскі раён) і перамагла — 3:1 (23:25, 25:20, 25:21, 25:23).

Трэнер каманды В. Русін расказаў пра матч:
— Гульня, увогуле, была роўная. Нам супрацьстаяла маладая каманда, якая ў першай партыі навязала хуткі тэмп. Мы не паспявалі на блок. Унеслі карэктывы ў перамяшчэнні па зонах і перахапілі ініцыятыву. Яшчэ адной нашай слабіною быў няўпэўнены прыём падачаў сапернікаў, асабліва калі падачы ішлі сілавыя. 3 такога прыёму не было даводкі і выніковай атакі. Аднак у іншых кампанентах мы пераўзышлі саперніка і здабылі трохачковую перамогу. Найбольш вынікова ў атацы згуляў Дзяніс Русін. На блоку паспяхова дзейнічаў Аляксей Лупач. Варта адзначыць і сувязнога Дзмітрыя Сырыцкага.



ГЕАГРАФІЯ ШКОЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ АРКАДЗЯ РЫГОРАВІЧА Д3ЯНІСІКА

10 сакавіка адзначыу свой юбілейны дзень нараджэння былы настаўнік геаграфіі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Аркадзь Рыгоравіч Дзянісік. Яго жыццёвы шлях адметны тым, што у педагагічную прафесію ён прыйшоу у сталым узросце, у 45 гадоў, папоўніўшы у 1980 годзе настаЎніцкі калектыў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Геаграфія стаіць на мяжы адразу некалькіх навук: гісторыі, біялогіі, хіміі, фізікі і нават матэматыкі. I настаўніку геаграфіі важна ўмець супрацоўнічаць з настаўнікамі гэтых школьных дысцыплінаў. Багаты жыццёвы вопыт, грунтоўныя, глыбокія веды і веданне рэальнага жыцця дапамаглі Аркадзю Рыгоравічу заваяваць аўтарытэт у вучняў і іх бацькоў, павагу - у педагагічнага калектыву.



Рэха падзеі: "СА СВЯТАМ ВАС, ЖАНЧЫНЫ!"

Святочная праграма, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня, адбылася ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. Афіцыйную частку праграмы склала выступленне старшыні раённага выканаўчага камітэта I. I. Крахмальчыка. Звяртаючыся да жанчын, ён адзначыў іх ролю ў жыцці грамадства і дзяржавы як матуляў, захавальніц сямейнага ачага, працаўніц, якія дасягаюць поспехаў у розных сферах жыцця.

Віншуючы жанчын Дзятлаўшчыны з 8 Сакавіка, старшыня райвыканкама пажадаў ім быць заўжды пяшчотнымі і прыгожымі, кахаць і быць каханымі, пабольш светлых і добрых дзён у жыцці, любові блізкіх і родных людзей.



АТРЫМАЛІ ЮБІЛЕЙНЫЯ МЕДАЛI

У рамках патрыятычнай акцыі “Раўненне на Перамогу” былі ўручаны чарговыя юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцлагерау, турмаў, гета і іншых месцау прымусовага ўтрымання.

70 ГАДОЎ ПЕРАМОГІ І ВЕК ЖЫЦЦЯ



"УВАГА ЎСІМ"

4 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім" Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у школах раёна правёў тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя дню абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Быў практычна адпрацаваны план эвакуацыі. Гэтыя веды ў экстрэмальнай сітуацыі гарантуюць зладжанасць дзеянняў, надаюць упэўненасць.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і юныя ратаўнікі сярэдняй школы №1 г. Дзятлава правялі сацыяльнае апытанне сярод жыхароў горада наконт таго, ці ведаюць яны, як весці сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, пачуўшы сігнал "Увага ўсім!"



БЯСПЕКА. ЯЕ АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ

Трэці этап акцыі "Бяспека ў кожны дом" прайшоў у дашкольных установах раёна. З дзецьмі праведзены гульні, прэзентацыя кнігі "Формула бяспекі", часопіса "Юны ратаўнік". Ратаўнікі падрабязна расказалі дашкольнікам аб сваёй прафесіі.

Вучні Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы азнаёміліся з прафесіяй ратаўніка ў час экскурсіі ў пажарную аварыйна-ратавальную часць №1 Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



НАВАЕЛЬНЯНСКІ “БРАДВЕЙ”

Такую жартаўлівую назву, сугучную амерыканскаму аналагу, далі вуліцы Леніна ў гарпасёлку Наваельня ўдзельнікі чарговай сустрэчы грамадскага пункту аховы парадку. Гэта адна з самых доўгіх вуліц населенага пункта, на якой амаль кожны дзень разгортваюцца сапраўдныя тэатральныя дзеі. Акцёрскае майстэрства праяўляюць мясцовыя аматары алкагольных напояў. Што толькі не прыдумваюць яны, выходзячы з пітных установаў, якія размешчаны на азначанай вуліцы: спяваюць песні, спаборнічаюць у аратарстве, актыўна выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку, робяць адзін аднаму навамодны мэйкап у выглядзе фінгала пад вокам. А калі недалёка заўважаць міліцыянера, адразу кідаюцца на ўцёкі, праўда, бывае, што ногі ўжо не слухаюцца – і ў выніку не атрымліваецца пазбегнуць заслужанага пакарання. Ёсць яшчэ “цікавы экзэмпляр”, якога рэгулярна ў стане лёгкага падпітку з “Брадвея” адпраўляюць дадому, а ён, “наразае” некалькі кругоў вакол бара і зноў аказваецца на ганку любімай установы.



МАЙСТАР ДОБРАГА НАСТРОЮ

Многія з нас зачытваліся займальнымі творамі Рыгора Остэра, смяяліся да слёз ад апавяданняў Віктара Драгунскага . Аднак не кожны з нас можа сказаць, што асабіста знаёмы з якім-небудзь дзіцячым пісьменнікам. А вось вучні 4"В" класа сярэдняй школы №3 г. Дзятлава атрымалі такую магчымасць. Яны сустрэліся з Валерыем Квілорыя -- беларускім аўтарам захапляльных дзіцячых апавяданняў, лаўрэатам літаратурнага конкурсу "Руская прэмія" 2006 года, лаўрэатам Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай літаратуры імя А.М. Талстога ў 2006, дыпламантам другога міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры імя А. М. Талстога ў 2007 годзе.



РАСЦІ-РАСЦІ, КВЕТАЧКА

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна любяць і разумеюць прыгажосць. А таму многа прыгожых рэчаў яны ствараюць уласнымі рукамі. У аддзяленні працуюць шэсць гурткоў і дзве працоўныя майстэрні. Адна з гэтых майстэрняў -- па азеляненні тэрыторыі. Ужо другі год запар людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў якасці валанцёраў дапамагаюць азеляняльнікам Дзятлаўскага РУП ЖКГ рабіць наш горад прыгожым. Вядома, што складаныя задачы ім не пад сілу, але яны выконваюць шмат карпатлівай работы, якая патрабуе часу і цярпення.