№2

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


П'юць бацькі - церпяць дзеці

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы, пытанні аб магчымасці вяртання бацькам дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі.



Разам з прафсаюзам у рабоце і адпачынку

Расказвае старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Упадзімір Казак:



Топ яркіх падзей зімы ў гімназіі

На пытанне, з чым асацыіруецца зіма, многія адкажуць, што з навагоднімі святамі, снегам, ёлкай. А вось педагогам і навучэнцам гімназіі №1 горада Дзятлава зіма запомніцца значнымі для ўстановы падзеямі. Топ самых яркіх з іх мы пастараліся сабраць у гэтым артыкуле.



Падарыць радасць - проста

Гэта ведаюць валанцёры з аграгарадка Круцілавічы, якія на працягу некалькіх гадоў падтрымліваюць плённае оупрацоўніцтва з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Центра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.



Назаўсёды у летапісе роднай зямлі

У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя ўтварэння БССР, 4 студзеня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося святочнае мерапрыемства.

На ім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, раённых службаў і ведамстваў.



Радасць Нараджэння Хрыстовага - пажылым людзям

7 снежня настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч з выхаванцамі нядзельнай школы наведалі насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.



У КАРАГОДЗЕ З ДЗЕДАМ МАРОЗАМ

Раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці запрасіў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на навагодні ранішнік. Гасцей сустракалі казачныя героі - сестры Эльза і Ганна, снегавік Олаф, Дамавічок, Баба Яга і, вядома, Дзед Мароз з унучкай Снягуркай.

Павіншавалі дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручылі падарункі прадстаўнікі раённых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага раивыканкама А. I. Жадзейка павіншавала дзяцей з Новым годам і адзначыла, што кожны з іх атрымае салодкі падарунак ад старшыні Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовіка і раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. Алена Іванаўна, якая ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", ад імя арганізацыі падарыла прыёмным сем'ям Млынарчыкаў і Шэлегаў падпіску на раённую газету "Перамога".



У ГОСЦІ ДА СНЕЖНАЙ КАРАЛЕВЫ

У госці да вядомага казачнага персанажа — Снежнай Каралевы — на Дзятлаўшчыне гэтай зімой можа трапіць любы жадаючы. Справа ў тым, што нядаўна ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адкрылася выстава рукадзелля з адпаведнай назвай "У гасцях у Снежнай Каралевы".

Экспанаты для яе прадаставілі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое працуе на базе Цэнтра з кастрычніка 2016 года. Тут жа функцыянуюць і аб'яднанні па інтарэсах для пажылых людзей "Рукадзельніца" і "Майстрыха". На занятках наведвальнікі аб'яднанняў дзеляцца вопытам работы і праводзяць майстар-класы па рукадзеллі.



Кожны здольны на маленькі цуд

Рабіць дабро проста. Шчырая ўсмешка, добрае слова, знак увагі, невялікі падарунак — усё гэта складальнікі добрых справаў. Навагоднія і калядныя святы традыцыйна шчодрыя на падарункі і маленькія цуды, падрыхтаваць якія здольны кожны з нас.

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці" напярэдадні праваслаўных Калядаў у прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава завіталі госці. Гэта былі начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта М. А. Бародзіч, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце I. В. Хітро, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч, старшыня Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў А. Д. Сатараў, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" К. У. Хілімончык, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Г. Э. Касцюк.



АКЦЫЯ "НАШЫ ДЗЕЦІ"

НАВАГОДНЯЯ, ДАБРАЧЫННАЯ, ЮБІЛЕЙНАЯ

Акцыя "Нашы дзеці" даўно стала традыцыйнай для Беларусі, а сёлета дабрачыннае мерапрыемства святкавала свой 20-гадовы юбілей. Стартавала акцыя 10 снежня і доўжылася роўна месяц. Як і раней, праходзіла пры падтрымцы кіраўніцтва нашай дзяржавы. Мэта акцыі — аказанне дапамогі дзецям-інвалідам, сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, арганізацыя і правядзенне навагодніх святаў.

На Дзятлаўшчыне ў рамках акцыі "Нашы дзеці" прайшлі тры дабрачынныя раённыя навагоднія ранішнікі: 28 снежня — ранішнік для дзяцей-інвалідаў, 29 снежня — ранішнік для адораных дзяцей, 30-га — ранішнік для дзяцей-сірот. Дзед Мароз і Снягурка завіталі таксама да вучняў раённых школ і выхаванцаў дзіцячых садкоў — кожная ўстанова ладзіла свае навагоднія ранішнікі.