№19

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Святар з адкрытым сэрцам

На прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц 13 гадоў таму быў прызначаны айцец Сергій Антошкаў. У мінулым годзе айцу Сергію споўнілася 50 гадоў. Мы хо-чам расказачь аб духоўным жыцці і служэнні Богу гэтага святара.



На прыступках п'едэсталаў

Нарыканцы лютага ў Слоніме праходзілі спаборніцтвы зімовага першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння і малодшых.



Юныя футбалісты - чэмпіёны вобласці

Са студзеня па сакавік 2019 года ў горадзе Масты праходзілі спаборніцтвы першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел сем каманд з шасці рэгіё-наў Гродзеншчыны.Каманда Дзятлаўскай ДЮСШ прайшла турнір без паражэнняў і заслужана стала чэмпіёнам вобласці.



Шчаслівыя ноткі сакавіка

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прайшла ўрачыстая сустрэча ўдзельніц раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". На гэты раз гасцей прымала пярвічная арганізацыя жансавета сярэдняй школы №3 горада Дзятлава на чале са старшынёй Ларысай Жэгалік.



Добрае, мілае, пяшчотнае свята

3 жартаў, гумару і падарункаў пачаўся ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці святочны канцэрт, прымеркаваны да 8 Сакавіка.



На Дзятлаўшчыне створаць музей піянерыі

У гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў 15-ы Пленум раённага савета ГА "БРПА" па тэме "Піянерскі pyx на Дзятлаўшчыне: роўныя магчымасці для дзяцей і дарослых". У мерапрыемстве ўдзельнічалі члены гарадскога піянерскага штаба, Дзіцячай палаты, пярвічных арганізацый ГА "БРПА" ўстановаў адукацыі раёна, педагогі-арганізатары.



Слонім - чэмпіён

У Дзятлаве прайшоў двухдзённы хакейны турнір аматарскіх камандаў Гродзенскай вобласці



Проста настаўніца

10 сакавіка 1948 года ў горадзе Навагрудку ў сям'і настаўнікаў Васіля і Ганны Івашкіных нарадзілася дзяўчынка Рыма, якая расла, вучылася ў школе, а закончыўшы яе, выбрала прафесію сваіх бацькоў. У1968 годзе паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы на факультэт пачатковых класаў.



Ад Года навукі - да Года малой радзімы

У суботу, 3 сакавіка, адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Года навукі ў Дзятлаўскім раёне.



Акардэаніст Ігар Квашэвіч выступіў у Дзятлаве

"Беларусь-тур" - сумесны музычна-адукацыйны праект беларускага спевака і кампазітара, лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Квашэвіча, Міністэрства культуры і РГА "Белая Русь". У рамках праекта Ігар Квашэвіч наведае 120 гарадоў Беларусі.

На сцэне Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў канцэрт акардэаніста Ігара Квашэвіча. Музыкант палымяна адыграў вальс, танга і самбу, затым заваражыў публіку віртуозным выкананнем кампазіцыі В. А. Моцарта "Турэцкі марш".

У наступнай частцы выступления гледачы пачулі аўтарскія песні Ігара Квашэвіча з альбома "Поры года", якія, па словах самога кампазітара, добра прыняла публіка і падпявала, пляскала ў далоні ў такт музыцы. У заключнай частцы канцэрта Ігар Квашэвіч вярнуўся да інструментальнай музыкі і сыграў шэраг кампазіцый з класікі, у ліку якіх беглае выкананне "Палёта чмяля" М. Рымскага-Корсакава. Выканаўца прадэманстраваў і сольную ігру на акардэоне, а пад выкрыкі "брава!" завяршыў канцэрт песняй пра Беларусь.