№17

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Хто думае пра будучыню - глядзіць наперад

27 лютага прайшло пасяджэнне савета аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, у час якога педагогі раёна падвялі вынікі работы за 2018 год, акрэслілі задачы на 2019-ы. Удзел у сустрэчы прыняў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.



У футбол гуляюць і дзяўчынкі

Калі хто-небудзь думае, што футбол - спорт выключна для хлопчыкаў, ён моцна ламыляецца.
Юныя футбалісткі Дзятлаўшчыны, якім ладабаецца ні ў чым не саступаць юнакам, могуць ганарыцца: зроблены яшчэ адзін крок на шляху да роўнасці па сіле і здольнасцях.



Працуюць на сумленне

Ужо не першы год прафсаюзныя лідары ў рамках рэспубліканскай акцыі "Наш жывёлавод", якую ініцыяваў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з мэтай стымулявання працы работнікаў жывёлагадоўлі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў, навед



Ен жыве ў яркіх фарбах

28 лютага споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Вікенція Іванавіча Ражко, ураджэнца вёскі Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна.



Здаровы лад жыцця у Раклевічах

У лютым 2018 года на базе Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы адбылося спартыўнае свята "Разам за здаровы лад жыцця" да Дня абаронцаў Айчыны.

Удзел у ім прынялі працаўнікі КСУП "Русь-Агра", жыхары і госці аграгарадка Раклевічы, навучэнцы, настаўнікі ўстановы адукацыі. Асобна спаборнічалі дзеці, падлеткі і дарослыя.



Каманда РАУС - пераможца раённага турніру

Райкам ГА "БРСМ" арганізаваў раённы валейбольны турнір для мужчынскіх каманд сілавых структур. Турнір адбыўся 25 лютага ў спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі.

Спаборнічалі тут каманды раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС), раённага аддзела Дэпартамента аховы (РАДА), раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), папраўчай калоніі-пасялення №26 (ПКП №26).



10-ы тур Адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе

У нядзелю, 26 лютага, на гарадскім стадыёне Дзятлава адбыліся матчы 10-га тура Адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе.

Вынікі сустрэч наступныя:
Ніва" - "Наваельня" - 4:0
БНГ- "Круцілавічы" - 4:1
"Лібертас" - "Ніва" - 0:4
"FaZe" - "Фарт" - 5:0 (тэх.)



Команда Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў - пераможца турніру

Шэсць каманд спаборнічалі ў раённым мужчынскім валейбольным турніры, які быў прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.

У першай групе, абыграўшы сапернікаў з ЦРБ і "Альфа Радона" па 2:0, стала пeраможцай i выйшла ў галоўны фінал каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС). Другое месца пасля перамогі над "Альфа Радонам" заняла каманда ЦРБ.

У другой групе каманда Наваельнянскага КХП па 2:0 абыграла сапернікаў з Круцілавічаў і ФСК (фізкультурна-спартыўны клуб), выйшла ў галоўны фінал. Другое месца ў групе дасталося ФСК пасля перамогі над камандай з Круцілавічаў з лікам 2:0.



БУКЕТ ВІНШАВАННЯЎ ДЛЯ САЦЫЯЛЬНЫХ РАБОТНІКАЎ

Сярод лепшых чалавечых якасцяў называюць чуласць, пяшчотнасць, клапатлівасць, міласэрнасць. Усе яны характэрны для сацыяльных работнікаў — людзей, якія не даюць старасці быць адзінокай і бездапаможнай, якія кожны дзень змагаюцца за здароўе, камфорт, душэўны спакой сваіх падапечных.

Пераважная болыиасць работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, занятых надомным абслугоўваннем, — гэта жанчыны, якія працуюць у аддаленых маланаселеных вёсках. Кожная з іх абслугоўвае па 10-12 пажылых грамадзян, каб як мага даўжэй дзядулі і бабулі жылі ў звыклых для іх хатніх умовах.



У ЧЫМ САКРЭТ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ?

Сям'я... Гэта проста пaпa, мама и дзеці ці нешта значна большае? Кожны адкажа на гэта пытанне па-свойму, але большасць з нас адзначыць: сям'я-гэта радасць, святло, надевя, падтрымка, вера ў будучыню. Сям'я... Якой яна сёння павінна быць? Колькі трэба мець дзяцей, каб жыло шчасце пад вашым дахам не год і не два, а ўсё жыццё?

Давайце паспрабуем знайсці адказ па пытанне ў сям'і, дзе гадуюцца тры хлопчыкі, дзе жывуць мір, давер і лагода. Гэта сям'я Віктара Віктаравіча і Наталлі Міхайлаўны Скібінскіх. Настаўнікі гімназіі ў адзін голас скажуць: цудоўныя хлопчыкі Павел і Ілья Скібінскія. Выхаваныя, уважлівыя, тактоўныя, ніколі не пакрыўдзяць злым словам аднакласнікаў, памяркоўныя, з павагай ставяцца да дарослых. А яшчэ яны выдатныя матэматыкі, абодва займаюць прызавыя месцы на раённай алімпіядзе, удзельнічаюць у абласной. I гэта ад сям'і, ад таты і мамы, ад іх узаемаадносін, іх павагі адзін да аднаго, іх любові і пяшчоты. Бо хіба могуць у канфліктнай сям'і вырасці такія цудоўныя дзеці? Толькі ў дружнай і шчаслівай.