№16

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сезон грыпу

Грып — адзіная інфекцыя, якая выклікае штогадовыя эпідэміі і перыядычныя пандэміі. Яны ахопліваюць да 30% насельніцтва Зямлі.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі ў Беларусі штогод рэгіструюцца каля 3 мільёнаў выпадкаў захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып. Большая частка хворых — дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

За апошнія 15 гадоў найбольшая колькасць захворванняў на грып была зафіксавана ў 1995-ым (833 тысячы чалавек) і ў 1999-ым гадах (1,5 мільёна чалавек). У 2009 годзе на грып хварэлі каля 555 тысяч чалавек.



Пераходны кубак выйграў "Граніт-Агра"

Праз адборачныя турніры Кубка раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў Круцілавічах і Дзятлаве ў фінальны турнір выйшлі каманды СВК "Граніт-Агра", "Белагурна", "Слава працы", "Вензавец".

У нядзелю, 13-га лютага, у Дзятлаве яны сустрэліся ў фінале. За фаварытаў вызнавалі каманды "Граніт-Агра" і "Слава працы". Жэрабя і звяло іх у першым жа матчы. У напружанай барацьбе перамогу здабылі гранітаўцы. Захапіўшы лідарства са старта, гранітаўцы не саступілі яго да фінішу, абыграўшы ўсіх сапернікаў. "Граніт-Агра" — валейбольны прафсаюзны чэмпіён.



Настаўніца года Дзятлаўшчыны - Інеса Зубрыліна

У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава прайшоў раённы этап конкурсу "Настаўнік года". На выхад у фінал прэтэндавалі 8 настаўніц раёна.

Далейшую барацьбу прадоўжылі толькі пяць педагогаў — настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Дзятлава Т. Калашнікава, настаўніца замежнай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава I. Зубрыліна, настаўніца пачатковых класаў СШ №1 г. Дзятлава Н. Шырко, настаўніца пачатковых класаў Наваельнянскай сярэдняй школы А. Баковіч, настаўніца рускай мовы і літаратуры Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы А.Радзівон.

Фіналістаў павіталі і пажадалі ім поспехаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня журы I.Кухарэвіч, а таксама пераможца раённага этапу конкурсу "Настаўнік года-2008" А. Стракоўская.



Забяспячэнне электрабяспекі ў ванных і душавых памяшканнях

За 2010 год у Беларусі адбыўся рост электратраўматызму з насельніцтвам. Калі ў 2009 годзе адбыліся 4 няшчасныя выпадкі, то ў 2011 годзе — 9. Асноўнай прычынай электратраўматызму з'яўляюцца недастатковыя веды аб небяспецы дзеяння электрычнага тока і незахаванне элементарных патрабаванняў электрабяспекі ў быце, а таксама няякаснае выкананне мантажу і рамонту бытавых электрасетак.

Ванныя і душавыя памяшканні ў адпаведнасці з класіфікацыяй Правілаў устройства электраўстановак (п.1.1.13) адносяцца да асабліва небяспечных памяшканняў. Для прадухілення паражэння электрычным токам людзей, якія знаходзяцца ў гэтых памяшканнях, неабходна прымяняць спецыяльныя ахоўныя меры.



Названы лепшыя "пярвічкі"

Нядаўна старшыня пярвічнай жаночай арганізацыі Казлоўшчынскага пассавета Тамара Аляксандраўна Буяк вярнулася з урачыстага ўшанавання пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую жаночую пярвічку, якое праходзіла ў Гродне.

Карэспандэнтка газеты папрасіла Тамару Аляксандраўну падзяліцца ўражаннямі. расказаць празадумкі і планы актывістак жаночага руху Казлоўшчынскага пассавета.

— Тамара Аляксандраўна, паколькі ездзілі на ўшанаванне, то, зразумела, былі з узнагародамі. Якімі?

— Наша пярвічная жаночая арганізацыя ў гэтым аглядзе-конкурсе заняла трэцяе месца, узнагароджана Ганаровай граматай прэзідыума абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" і каштоўным падарункам. Я прывезла прыгожы сервіз. Будзе дарэчы на нашых жаночых сустрэчах.



Вынікі агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў

У Дзятлаўскім раёне праведзены агляд супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах. Лепшых вынікаў у раёне дасягнулі аглядавыя камісіі Парэцка-га і Вензавецкага сельвыканкамаў, Казлоўшчынскага пасялковага выканаўчага камітэта.

Лепшых вынікаў па ўмовах агляду сярод сельскіх населеных пунктаў дасягнулі: вёска Навасёлкі Данілавіцкага сельсавета, вёска Гірычы Вензавецкага сельсавета, вёска Доўбневічы Казлоўшчынскага пассавета, а па ўмовах агляду на лепшую сельскую жылую хату вызначаны жылыя хаты грамадзян:
- Мікалая Баніфасавіча Васько з вёскі Гузні, д. 12 Парэцкага сельсавета;
- Расціслава Міхайлавіча Абрамчыка з вёскі Гірычы, д. 11 Вензавецкага сельсавета;
- Уладзіміра Васільевіча Жыльцова з вёскі Доўбневічы, вул. Савецкая, 2 Казлоўшчынскага пассавета.



Вынікі раённага спаборніцтва

Разгледзеўшы матэрыялы, прадастаўленыя для падвядзення вынікаў раённага спаборніцтва пасялковых і сельскіх выканаўчыХ камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прызнаў пераможцам спаборніцтва:



Павялічана дапамога на дзяцей

З лютага на 4,9% павышаны памеры дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 1484350 рублёў, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2078090 рублёў.

Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 296870 рублёў.

Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў складае 296870 рублёў, а з надбаўкай 40% — 415620 рублёў.



Як святыню Айчыну беражыце

Пад такой назвай прайшла канцэртная праграма ў Наваельнянскім доме культуры.

Яе адкрыла юная ўдзельніца гуртка "Ельнічка" Паліна Ходар песняй "Азірніся навокал". Затым да прысутных у зале мужчын са словамі віншавання з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь звярнулася старшыня выканкама Наваельнянскага пассавета Ірына Кунахавец. Яна пажадала прадстаўнікам моцнай па-ловы чалавецтва міру і радасці, дабрыні і шчасця.

Віншавальныя музычныя падарункі ўручылі ўдзельнікі мясцовай мастацкай самадзейнасці. Прысутныя ў зале цёпла прымалі фальклорны гурт "Світанак", салістаў Паліну Сівову, Карыну Шэнаеву, Віку Анушкевіч. Спадабаліся забаўляльная праграма "Абы здароўе", якую правяла ўдзельніца аб'яднання "Забавушка" Кацярына Нагорная, і гумарыстычная праграма, з якой выступілі тэатр-мініяцюр "Арлекін" і драматычны калектыў "Мельпамена".



Падарункі ветэранам

Кампанія Белтэлекам клапоціцца пра сваіх кліентаў, традыцыйна віншуе іх са святамі, прыемна здзіўляе падарункамі.

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны сувязісты Дзятлаўшчыны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — тых, хто са зброяй у руках абараняў сваю Радзіму ад фашызму, і як ніхто заслугоўвае словаў падзякі і шчырых віншаванняў.

Сустрэчы з ветэранамі складваліся з успамінаў ваенных гадоў, сумесных спеваў і размоваў пра сучасныя тэхналогіі і новыя паслугі кампаніі Белтэлекам. Супрацоўнікі вузла электрасувязі завіталі ў госці не з пустымі рукамі, прынеслі ў падарунак карыстальнікам праваднога радыёвяшчання эфірныя радыёпрыёмнікі.