№16

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Віншаванні прымалі ветэраны

22 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоу урачысты пленум, прымеркаваны да 25-годдзя Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў.

Сярод гасцей свята былі М. С. Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, А. С. Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, П. I. Чырко, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый і гаспадарак Дзятлаўшчыны.

В. М. Літвіна, намеснік старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў выступіла з дакладам, у якім расказала аб гісторыі стварэння арганізацыі, яе рабоце, найбольш актыўных членах і планах надалей.



Аб прымаемых мерах па выкананні планаў будаўніцтва

На чарговым пасяджэнні райвыканкама была заслухана справаздача дырэктара ДАТ "Дзятлаварамбуд" С.С. Чарнікевіча аб прымаемых мерах па выкананні планаў будаўніцтва жылля і аб'ектаў сацыяльна-эканамічнага назначэння, перспектывах развіцця арганізацыі.

У 2011 годзе ААТ "Дзятлаварамбуд" выканана падрадных работ на 5730 млн. рублёў, уведзена ў эксплуатацыю 493 кв. м жылля. Выручка ад рэалізаванай прадукцыі склала 6960 млн. рублёў. Узровень рэнтабельнасці рэалізаваных паслугаў у 2011 годзе склаў 2,3 працэнта, у 2010 годзе — 1,2 працэнта. Чысты прыбытак арганізацыі склаў 46 млн. рублёў, у 2010 годзе — 28 млн. рублёў.

Сярэдняя колькасць работнікаў арганізацыі ў 2011 годзе склала 124 чалавекі, на працягу мінулага года былі прыняты на работу 43 чалавекі, звольніліся 60 чалавек.



Адзіны падатак: падлік і плата

На пытанні, якія тычацца змяненняў у падліку і плаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі адзінага падатку, адказвае намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Гірык.

— Іван Баляслававіч, наколькі змяніліся ўмовы платы адзінага падатку?
— Адразу зазначу, што змяненняў у парадку падліку і платы адзінага падатку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, пачынаючы з 2012 года, прадугледжана няшмат. Аднак некаторыя з іх з'яўляюцца прынцыповымі і вызначальнымі для прымянення такога падаткаабкладання.



Запрашае "Лясная паляна"

На Смаргоншчыне, на маляўнічым беразе ракі Вілія, у сасновым бары месціцца дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Лясная паляна". Належыць гэтая лячэбная ўстанова ўпраўленню адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Яна ўваходзіць у сістэму спецыялізаваных санаторна-курортных арганізацый, створаных для дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Пра аздараўленне і адпачынак дзяцей у "Лясной паляне" расказвае галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Дзятлаўскага раёна Марына Міклуш:

- Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Лясная паляна" працуе на працягу ўсяго года. Тут створаны ўмовы для паўнацэннага адпачынку, аздараўлення, вучобы дзяцей. Цэнтр мае сучаснае абсталяванне для дыягностыкі і рэабілітацыі. Працуюць псіхолагі, інструктары па фізкультуры, вопытныя медыкі.



Да трагедыі прывяло курэнне

Неасцярожнасць пры курэнні па-ранейшаму застаецца асноўнай прычынай пажараў. У нярэдкіх выпадках гэта шкодная звычка забірае жыццё. Нядаўна яе ахвярай стаў жыхар пасёлка Гезгалы. Пажар адбыўся ў кватэры на чацвёртым паверсе шматкватэрнага дома. У агні загінуў гаспадар жылля, 1951 года нараджэння.

Да ратаўнікоў, якія прыехалі на тушэнне пажару, звярнулася жанчына. Яна патлумачыла, што ў суседняй з месцам узгарання кватэры знаходзіцца яе сын — вучань другога класа. Жанчына пакінула яго аднаго дома, паколькі сама пайшла забіраць меншае дзіця з дзіцячага сада. Старэйшы сын жанчыны быў вынесены ратаўнікамі з кватэры. На шчасце, ён не пацярпеў, толькі моцна спужаўся.



Дзіцячы погляд на прафесію

Адбыўся другі этап раённага агляду конкурсу "Ратаўнікі вачыма дзяцей". Удзел у ш прынялі школы і дашкольныя установы раёна. У сваіх мастацкіх работах дзеці прадставілі сваё бачанне прафесіі ратаўнікоў-пажарных.

— Вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, — адзначыла Н. Каско, метадыст раённага аддзела адукацыі. — Работы прадстаўлены ва ўсіх намінацыях. Гэта апавяданні, вершы, малюнкі, плакаты, фотаздымкі. У сваіх работах дзеці расказалі аб значнасці прафесіі ратаўніка.

Па выніках конкурсу адзначаны лепшыя работы ў 9 намінацыях. Сярод малюнкаў гэта работы Вікторыі Лазуты (Гезгалаўская гімназія), Ільі Латушкі (СШ №3), Ганны Жыбко (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, яслі-сад №2).



Медальная каманда

10 медалёў і чэмпіёнства ў агульнакамандным заліку прывезла з абласной зімовай спартакіяды для сельскіх жыхароў раготнаўская каманда трэнера Мікалая Анацкі.

Абласная зімовая спартакіяды прайшла 18 - 19 лютага ў Лідзе.

У першы дзень спаборніцтваў адбыліся індывідуальныя гонкі. I ў кожнай з чатырох намінацый (хлопцы і дзяўчаты да 18 гадоў, мужчыны і жанчыны ад 18 і старэйшыя) раготнаўскія лыжнікі здабылі прызавыя месцы.



"Мая песня ў маім сэрцы"

У Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся традыцыйны конкурс патрыятычнай песні "Мая песня ў маім сэрцы". Сёлета ўдзел у ім прынялі 24 канкурсанты. Іх вакальнае майстэрства ацэньвала кампетэнтнае журы на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. Мацюкевічам.

Конкурс праходзіў у пяці намінацыях: саліст узроставай трупы ад 18 гадоў, саліст 14-17 гадоў, вакальная група, аўтарская песня, харавы калектыў.



"Перамога" атрымала дыплом

На мінулым тыдні, напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны, былі падведзены вынікі традыцыйнага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін адзначыў, што патрыятызм з'яўляецца адной з важных умоваў бяспекі нашай краіны, і гэта добра разумев большасць супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятляюць дзейнасць Узброеных Сіл краіны з творчым падыходам, кампетэнтна і аб'ектыўна.



Гарант бяспекі - аўтаномны пажарны апавяшчальнік

У рамках абласнога месячніка пажарнай бяспекі адбыўся чарговы рэйд работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з Дзятлаўскім раённым саветам Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, рэдакцыяй газеты "Перамога".