№16

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МАРЫНА БАЛЬКОЎСКАЯ: НАС ЗЛУЧЫЛА ВЯСНА

Гісторыя іх знаёмства пачалася каля дваццаці гадоў таму, у адзін з восеньскіх дзён, калі на гарадской плошчы ладзіўся традыцыйны кірмаш-гулянне. На свята кожны прыйшоў са сваімі сябрамі. Яны і прадставілі іх адзін аднаму: Дзіма -- Марына. З гэтага хвіліннага знаёмства пасля прайшло яшчэ тры гады, калі шляхі кожнага ішлі паралельна, не перасякаліся. Злучыў іх дарогі ў адзіную танец, на які Дзмітрый запрасіў Марыну на адной з дыскатэк. І гэты сумесны танец жыцця доўжыцца ўжо чатырнаццаць гадоў...

Сёння ў сям'і Дзмітрыя Георгіевіча і Марыны Уладзіміраўны Балькоўскіх трое дзяцей: Насця, Надзя, Дзіма. Яны растуць у згодзе і ладзе, вучацца, дапамагаюць па хатняй гаспадарцы маме. Нават склалі графік дзяжурства па доме. Марына ў сваю чаргу радуе сваіх любімых дзяцей, мужа смачнымі стравамі. Кулінарыя -- не толькі хобі жанчыны: яна па спецыяльнасці повар. Аднак працуе у справе, блізкай да гэтай -- сыраробам на Дзятлаўскім сыраробным заводзе.



АНАТОЛЬ САНЮК: “НЕ МЕСЦА ЎПРЫГОЖВАЕ ЧАЛАВЕКА”

____________________________________________________________________________________________
Как еще можно оригинально оформить комнату для своего подрастающего чада? Последняя новинка – это граффити в частном доме. Яркие, забавные рисунки на стенах в комнате навсегда изменят привычный вид комнаты и добавят ей озорную нотку. К тому же это прекрасное оформление интерьера, которое всегда будет актуально.
____________________________________________________________________________________________

Усе мы добра ўяўляем з беларускага фальклору вобраз міфічнага вартаўніка лесу – лесавіка. Гэта стары дзед са збітай калтунамі барадою, увесь у моху ды лістоце, не надта добры, дзікаваты і зусім не дагледжаны. Аднак сучасная, зусім не казачная, лясная гаспадарка аспрэчвае ўсе народныя ўяўленні і стэрэатыпы, перконваючы: сённяшнія ахоўнікі лесу – людзі прыемныя і камунікабельныя.

З адным з іх, Анатолем Санюком, памочнікам ляснічага Гезгалаўскага лясніцтва, мне давялося пазнаёміцца. Гэта каларытны мужчына, апрануты ў парадную форму, які на працягу размовы выяўляе сябе не толькі як граматны, неабыякавы спецыяліст, але актыўны, пазітыўны і проста цікавы чалавек.

-- Цэлы век працую тут, на Дзятлаўшччыне. Адзін запіс у працоўнай кніжцы, – адразу прызнаецца Анатоль Іванавіч. – А па-іншаму і быць не можа, бо работа па душы.



ЯКАЯ СТАЎКА ПАДАТКУ?

Пытанне: прадпрыемства рознічнага гандлю, якое прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання без уплаты падатку на дабаўленую вартасць, рэалізуе тавары для ўласных патрэбаў юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Якую стаўку падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання трэба прымяняць у 2013 годзе?

Адказ Н. Бражыцкай, старшага дзяржаўнага падатковага інспектара:
-- Згодна з пунктам 2 артыкула 289 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь для ажыццяўляючых рознічны гандаль і не плацячых падатак на дабаўленую вартасць арганізацый з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна не больш за 15 чалавек і індывідуальных прадпрымальнікаў, валавая выручка якіх складае не больш за 4100000000 беларускіх рублёў, стаўка падатку пры спрошчанай сістэме ўстанаўліваецца ў памеры 3% у адносінах выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў.



АЗБУКА БЯСПЕКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ

Завяршыўся другі этап акцыі "Бяспека -- у кожны дом". Аб правілах пажарнай бяспекі інспектар Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. Беленка расказаў выхаванцам старэйшых групаў яслі-сада №1, дашкольнага Цэнтра развіцця дзіцяці яслі-сада №2 горада Дзятлава. Таксама дзецям было паказана пажарна-тэхнічнае абмундзіраванне, дыхальныя апараты для абароны органаў дыхання і зроку ў час ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.

Дзеці мелі магчымасць прымераць абмундзіраванне ратаўнікоў.

Напрыканцы сустрэчы з выхаванцамі дзіцячых садкоў была праведзена віктарына па асновах бяспекі жыццядзейнасці.



Крымінальная хроніка - 16

ХУТКІЯ ГРОШЫ

Дзве работніцы Дзятлаўскага раённага дома культуры не зачынілі дзверы кабінета, дзе стаялі іх сумачкі з грашамі. Часовай адсутнасцю работніц у кабінеце скарыстаўся невядомы злачынца. Зламыснік скраў пакінутыя ў сумках грошы 60000 і 250000 рублёў адпаведна. Асобу злодзея ўстанаўлівае міліцыя. Узбуджана крымінальная справа.

АДПОМСЦІЛА

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да жыхаркі Дзятлава, 1986 года нараджэння. Жанчына, знаходзячыся дома па месцы жыхарства, наўмысна пашкодзіла пашпарт і працоўную кніжку свайго мужа, а таксама від на жыхарства і працоўную кніжку яшчэ аднаго мужчыны, дакументы якога знаходзіліся разам з дакументамі мужа. Абодва мужчыны часова не працуюць. Што пакрыўдзіла жанчыну і выклікала такую рэакцыю, высветляць праваахоўнікі.



ВЕЧНАМУ ПАЧУЦЦЮ ПРЫСВЯЧАЛАСЯ

Да дня Святога Валянціна прымеркавана мерапрыемства, якое прайшло ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Да яго была падрыхтавана выстава мастацкай літаратуры, рэпрадукцый палотнаў вядомых мастакоў.

Выступленні вядучых мерапрыемства суправаджаліся прыгожай музыкай, рамансамі, песнямі. Гледачы з задавальненнем падхоплівалі мелодыі.

Свае вершы пра каханне прачытала Людміла Ануфрыеўна Сіняк. Яе вершы такія рамантычныя, душэўныя, што іх хацелася слухаць яшчэ і яшчэ.



ЦІ ЧЫСТЫЯ ТАКСІ?

На падставе даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 38 ад 28. 01. 2011 года "Аб прыняцці мераў па наглядзе (кантролі) за санітарным утрыманнем аўтамабіляў таксі", з мэтай прафілактыкі парушэнняў санітарна-эпідэмічнага заканадаўства, санітарных нормаў і правілаў у Дзятлаўскім раёне здзясняўся маніторынг.

Згодна з зацверджаным графікам, спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з транспартнай інспекцыяй па Гродзенскай вобласці праводзяць кантрольна-прафілактычныя мерапрыемствы. Яны выяўляюць, як прадпрымальнікі выконваюць заканадаўства пры перавозках пасажыраў у аўтамабілях таксі.



ПАДАРУНАК ДЛЯ МУЖЧЫН

Канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны і 95-годдзя Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь адбыўся 22 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

Са святам ветэранаў вайны, службы, воінаў-інтэрнацыяналістаў, былых і будучых вайскоўцаў павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Г. Суравец. Да яго словаў далучыліся вядучыя мерапрыемства, артысты, якія дарылі гледачам добры настрой, песні. Яны гучалі ў выкананні Г. Панько, В. Макарчыка, М. Маліноўскага, А. Раеўскага, С. Варвашэвіч, ансамбля "Калейдаскоп", Т. Венскай, квартэта "Сузор'е", А. Маленчык, А. Пульшы, П. Верамейкі, выхаванцаў дзіцячых садкоў г. Дзятлава. Танцавальныя нумары падрыхтавалі калектывы "Крок за крокам" і "СВІТ".



ДРУГІ ЧЭМПІЁН

Міні-футбол. Зімовы чэмпіянат раёна

Два папярэднія турніры выйграла каманда з Казлоўшчына. Сёлета яна прэтэндавала на хет-трык – трэці запар чэмпіёнскі тытул. Не збылося. У перадапошнім туры СП (“Слава працы”, Казлоўшчына) сустракалася з ДУ-ДЮСШ (дзяржаўныя ўстановы + ДЮСШ) і пасля паражэння 2:8 выбыла з гонкі.

Прэтэндэнтаў на тытул засталося двое: ДУ-ДЮСШ і “Ніва”. ДУ-ДЮСШ у вочным паядынку з “Нівай” у апошнім туры магла задаволіць толькі перамога. Але пераканаўча выйграла “Ніва” – 9:4.



Фестываль песнапенняў

Днямі ў Лідскім гарадскім доме культуры адбыўся фінальны тур сёмага каляднага фестывалю духоўных песнапенняў. У ім прынялі ўдзел лепшыя хоры Навагрудскай епархіі, якія былі вызначаны ў першых двух турах.

Паслухаць царкоўнае песнапенне сабралася поўная зала людзей. Многім давялося стаяць, бо не было ніводнага свабоднага месца.

Адкрылі фестываль прывітальнымі словамі старшыня Лідскага райвыканкама А. Астроўскі і сакратар Навагрудскай епархіі пратаіерэй А. Цыгель.