№16

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АКЦЫЯ "МЫ - РАЗАМ!"

Традыцыйная дабрачынная акцыя пад такой назвай стартавала на Дзятлаўшчыне. Мерапрыемства праходзіць пад эгідай аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Загадчыца аддзялення Галіна Эдвардаўна Касцюк расказала карэспандэнтцы газеты:
-- Акцыя "Мы -- разам" традыцыйная і праводзіцца аддзяленнем з 2010 года. Мэта мерапрыемства -- у час святкавання 23 лютага і 8 Сакавіка падзяліцца радасцю і цяплом сваіх сэрцаў з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна. Усяго запланавана наведаць 45 дзетак. Мы паспелі аб'ехаць Дзятлаўскі сельскі савет і сам райцэнтр, пабылі ў Данілавіцкім і Гезгалаўскім сельскіх саветах, вёсках Дварэц і Раготна.



НАРКАМАНІЯ -- ХВАРОБА ДУШЫ

Наркаманія -- "эпідэмія", якая сцірае чалавецтва з твару зямлі на працягу многіх гадоў, якая "распаўзлася" амаль паўсюдна. Па даных статыстыкі, найбольшая рызыка стаць нарказалежнымі ў маладога пакалення (60% ад агульнай колькасці наркаманаў -- моладзь).

Асноўныя прычыны, здольныя падштурхнуць чалавека да ўжывання наркотыкаў, гэта:
-- нявызначанасць будучыні (пераходны ўзрост, высокая ступень унушальнасці);
-- жаданне адпавядаць модзе (сучасныя рэкламы так і вабяць ужыць алкаголь, тытунёвыя вырабы, а, як следства, і наркотыкі);
-- беспрацоўе (чалавек як паўнацэнны член соцыуму павінен рэалізаваць сябе ў пэўнай галіне, але гэта не заўжды атрымліваецца. Матэрыяльныя цяжкасці і наяўнасць неабмежаванай колькасці вольнага часу вядуць да дэпрэсій, ад якіх чалавек спрабуе пазбавіцца з дапамогай наркатычнага ап'янення);



ДМІТРЫЙ ХАРОШКА: "СЛУЖЫЦЬ У МІЛІЦЫІ МАРЫЎ З ДЗЯЦІНСТВА"

Наш зямляк Дзмітрый Харошка ў 2009 годзе па накіраванні Дзятлаўскага АУС паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на факультэт міліцыі, дзе ў год паступлення адкрылася новая спецыялізацыя "адміністрацыйна-прававая дзейнасць і кіраванне органамі ўнутраных спраў". Цяпер Дзмітрый праходзіць пераддыпломную вытворчую практыку на Дзятлаўшчыне, а ўжо ў канцы лета, пасля здачы дзяржэкзаменаў, канчаткова прыйдзе працаваць у райаддзел.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася, чаму Дзмітрый выбраў прафесію праваахоўніка, з якім настроем прыступіў да выканання службовых абавязкаў?
-- Стаць міліцыянерам марыў з дзяцінства: падабалася форма, кінастужкі аб ахоўніках правапарадку, ды і сама гэта прафесія, як лічу, для моцных духам, мужных людзей.



ВЫРАШЫЦЬ ПРАБЛЕМЫ МОЖНА ТОЛЬКІ СУМЕСНА

24 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся семінар-нарада для старшыняў пассельвыканкамаў, намеснікаў старшыняў СВК па ідэалагічнай рабоце, старастаў вёсак, кіраўнікоў арганізацый раёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, пракурор раёна В. М. Заяц.

Першае з пытанняў, якое было заслухана, датычылася падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання. Як вядзецца яна ў Дзятлаўскім раёне, расказала старшыня раённай выбарчай камісіі Т. М. Шавель. Напрыканцы выступлення яна адзначыла, што прыйсці на выбары і аддаць свой голас за кандыдата -- гэта абавязак кожнага грамадзяніна.



У ПАДАРУНАК – КАЦЮША

Прыемны падарунак атрымаў у Дзень святога Валянціна – Свята ўсіх закаханых – Андрэй Лях, які працуе інжынерам на прадпрыемстве “Ізакам”. У гэты дзень, 14 лютага 2014 года, жонка Вольга падарыла яму дачушку. У сям’і гэта другое дзіцятка.

Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Бародзіч, бацькі вырашылі дачушцы даць імя Кацярына – Лях Кацярына Андрэеўна. Ёй ужо выпісаны першы ў жыцці дакумент.

Дарэчы, імя Каця для Дзятлаўшчыны рэдкае. Летась, да прыкладу, былі зарэгістраваны толькі дзве дзяўчынкі з такім імем.



ЯК ЛЕТАСЬ ПАПРАЦАВАЛА ПАДАТКОВАЯ ІНСПЕКЦЫЯ

У кансалідаваны бюджэт раёна падатковая служба сабрала ў 2013 годзе 252,4 мільярда рублёў, што перавысіла 94,5% даходаў кансалідаванага бюджэту. У параўнанні з 2012 годам у дзяржаўную казну прыцягнута сродкаў на 32% або на 63 мільярды рублёў больш (у супастаўных цэнах). Планавыя прызначэнні кансалідаванага бюджэту выкананы падатковай службай на 103,3%. Дадаткова ў бюджэт прыцягнута 8,6 мільярда рублёў. План рэспубліканскага бюджэту выкананы на 102,2%, мясцовых бюджэтаў – на 104,5%.

У структуры кантралюемых падатковымі органамі даходаў лідарам сярод падатковых плацяжоў у чарговы раз стаў акцызны падатак. Яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме паступленняў склала 53,4% (142,7 мільярда рублёў). У 2013 годзе паступленні ад акцызаў у параўнанні з 2012 годам павялічыліся ў супастаўных цэнах на 56,5% (на 51,5 мільярда рублёў).



ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН РАЁНА

Слонімскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў (фінансавая міліцыя) просіць грамадзян, якім вядомыя і яны неабыякавыя да фактаў занятку іншых грамадзян незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю (гандаль таварамі, аказанне паслугаў, выкананне работ і г. д.), незаконнага абароту (куплі-продажу, вывазу і ўвозу і г. д.) тканін, трыкатажных вырабаў, алкагольных напояў і табачных вырабаў, валютных сродкаў і здзяйснення незаконных валютна-абменных аперацый, ухілення ад уплаты падаткаў (утойванне атрымліваемай выручкі, яе няпоўнае адлюстраванне і г. д.), просім звяртацца па тэлефоне/факсу на нумары: 8-01562-2-19-15, 2-32-94 ці па адрасе: 231800, Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Горкага, 22.

Гарантуем уважлівасць і справядлівасць пры разглядзе прадастаўленай вамі інфармацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



4 САКАВІКА – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам -- Днём міліцыі.

З першага дня ўтварэння беларускай міліцыі адносіны яе супрацоўнікаў да службы былі і застаюцца прыкладам сапраўднай вернасці абавязку і прысязе. Вы заўсёды на пярэднім краі барацьбы, гатовы ў любы момант прыйсці людзям на дапамогу.



ГРАНІТАЎСКАЯ СПАРТЛАНДЫЯ

Дзень абаронцаў Айчыны ў СВК “Граніт-Агра” вырашылі адзначыць нетрадыцыйна і зладавалі - “Cпартландыю” для мужчын.

Пяць мужчынскіх каманд, якія склалі вадзіцелі, спецыялісты, будаўнікі, механізатары вытворчага аддзялення №1, работнікі свінакомплекса “Варакомшчына” меліся паспаборнічаць у разнастайных конкурсах. Эмацыянальны градус спаборніцтвам ад самага пачатку задалі натхняючыя вітанні-пажаданні жанчын, з якімі да спарландцаў звярнуліся старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Г. Жых, дырэктар Таркачоўскай школы-саду А. Гаўрош, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК А. Манцэвіч, дыспетчар сельгаспрадпрыемства Л. Адамчык.

Спартландыя пачалася парадным выхадам каманд, якія перад гледачамі-балельшчыкамі прайшліся “строем і з песняю”. Найлепшым чынам вызначылася пры гэтым каманда вадзіцеляў пад “кодаваю” назваю “Пяхота”.



У ПОШУКАХ РАШЭННЯ ПРАБЛЕМ

Здараецца так, што ў чалавека ўзнікае праблема, якую сам ён не можа вырашыць, бо яна патрабуе разгляду ў кампетэнтных органах, і варта звярнуцца туды па дапамогу. Адразу ўзнікае пытанне, як гэта зрабіць правільна, каб цябе зразумелі, каб атрымаць адказ і застацца задаволеным. Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта А. М. Хілімончык расказаў карэспандэнтцы газеты пра асноўнае, што трэба памятаць грамадзянам, якія чакаюць дапамогі ад афіцыйных органаў і дзяржструктураў.

-- Алег Міхайлавіч, куды могуць звяртацца жыхары нашага раёна, каб вырашыць узнікшыя ў іх пытанні?
-- Заяўнікам абавязкова трэба ведаць, што згодна з падпунктам 1.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года №498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў" (далей Указа), усе звароты, прапановы, заявы, скаргі грамадзян, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асобаў, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або арганізацыю яны паступілі, найперш належаць разгляду па сутнасці, згодна з кампетэнцыяй, у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падначаленых ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях і арганізацыях, якія падначалены або ўваходзяць у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, арганізацыям, якія вядуць сваю дзейнасць і знаходзяцца ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні выкладзеныя ў дадзеным звароце. У іншых арганізацыях звароты разглядаюцца, толькі калі пытанні, выкладзеныя ў іх, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.