№16

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“МАСЛЕНІЧНЫЯ ЗАБАВЫ” - 2015

Святочныя провады зімы прайшлі ў гарадскім пасёлку Наваельня. Ладзілі яго работаю Наваельнянскага дома культуры. Да ўдзелу ў свяце актыўна падключыліся жыхары пасёлка, работнікі мясцовых арганізацый і ўстановаў. Асаблівую ўдзячнасць арганізатары выказваюць Наваельнянскай СШ, рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня”, Дзятлаўскай экспартна-сартавальнай базе.

Распачалася Масленіца ў Наваельні з экскурса ў гісторыю любімага народам свята. Яго правялі вядучыя мерапрыемства Наталля Нагорная і Алена Майсюк. Затым яны запрасілі на сцэну Зіму, у ролі якой выступіла Галіна Сушко. Зіма частавала ўдзельнікаў свята блінамі, запрашала прыняць актыўны ўдзел у масленічных забавах.



МОЛАДЗЬ, ЯКАЯ ЧЫТАЕ, — НАДЗЕЯ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Прывіць цікавасць да чытання падлеткам і моладзі — прыярытэтная задача бібліятэк заўжды і непасрэдна сёлета — у Год моладзі. Паколькі ад таго, што чытае сучасная моладзь і ці любіць яна чытаць увогуле — у многім залежыць, наколькі адукаванымі будуць наступныя пакаленні беларусаў.



ГРАМАТА АД МІНІСТРА АБАРОНЫ

19 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і удзельнікау штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняу будауніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод іх - дзятлаўская раённая газета “Перамога".

Грамата ў намінацыі “Асвятленне пытанняу будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь” міністрам абароны генерал-маёрам А. Раўковым была ўручана галоўнаму рэдактару А. Кудзінаву.



ФЕРМА-ЛІДАР: МТФ “Зачэпічы”

МТФ “Зачэпічы” СВК “Жукоўшчына” за 2014 год прыбавіла па 1541 кілаграму малака ад каровы, дасягнуушы гадавога надою ў 6946 кілаграмаў.
Ферма “Зачэпічы” не тыповая для нашага часу. Калі некалькі гадоў таму вырашалі пытанне пра яе мадэрнізацыю, адважыліся на нестандартнае рашэнне: абнавіць, але пакінуць у ранейшых сценах і ў ранейшым аб'ёме. Мадэрнізацыя завяршылася ў 2012 годзе. Было капітальна абноўлена тэхналагічнае абсталяванне і вытворча-бытавыя памяшканні персаналу.

Клопат пра людзей, якія тут працуюць, асабліва заўважны. У пакоях адміністрацыйна-бытавога корпуса чыста, светла і цёпла. Еўраўзровень.



ПАШПАРТ НА 10 ГАДОЎ

9 жніўня 2012 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19. 04. 2012 №197. Ім унесены дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія па заявах грамадзян здзяйсняюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, у тым ліку і падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Так, напрыклад, цяпер кожны грамадзянін, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, абавязаны атрымаць пашпарт (раней абавязкова атрымаць пашпарт было неабходна ў 16 гадоў).

Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Атрыманыя раней пашпарты мяняць не трэба: яны сапраўдныя да канца тэрміну свайго дзеяння. Аднак калі вы захочаце паехаць у Еўропу, то неабходна ведаць, што вашаму пашпарту не павінна быць больш за 10 гадоў. Ён павінен мець не менш за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для візаў, тэрмін дзеяння пашпарта павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з тэрыторыі краіны-члена Еўрасаюза не менш, чым на тры месяцы. Гэта патрабаванні Візавага кодэкса Еўрапейскага саюза.



КАЛІ ШКОЛЬНЫЯ ГАДЫ -- УСЁ ЖЫЦЦЁ

"Школьные годы -- чудесные", -- спяваецца ў песні. Так, гэта сапраўды шчаслівая, бестурботная пара. Але школьныя гады адметныя яшчэ і тым, што кожны дзень, кожны год з вунямі побач цярплівыя, клапатлівыя настаўнікі, здольныя як ніхто іншы зразумець душу школьніка.

Шмат гадоў прысвяціла настаўніцкай дзейнасці Надзея Іванаўна Скок, былая настаўніца пачатковых класаў СШ №1 г. Дзятлава. Рашэнне быць педагогам яна прыняла ў далёкім 1962 годзе: хацелася прысвяціць жыццё дзецям, вучыць іх пісаць, чытаць, лічыць, быць для іх прыкладам для пераймання. Роля ж настаўніка не проста ў тым, каб перадаць пэўную колькасць ведаў па прадмеце, а зацікавіць, захапіць гэтым прадметам. Маладой настаўніцы гэта ўдавалася: усе свае веды, сваю любоў яна аддавала маленькім жыхарам нашага горада. Вучыла іх быць культурнымі, ветлівымі, як дарослы сябар, давала жыццёвыя парады. Надзея Іванаўна выкладала школьныя дысцыпліны так, быццам бы жыццёва неабходна было, каб усе трыццаць вучняў класа, якія сядзелі перад ёю, сталі толькі літаратарамі, толькі мовазнаўцамі, толькі матэматыкамі...



З ПАГРАНІЧНІКАЎ -- У МІЛІЦЫЯНЕРЫ

4 сакавіка -- Дзень міліцыі

Дзень міліцыі -- прафесійнае свята людзей, якія стаяць на варце законнасці і правапарадку, клапоцяцца аб тым, каб мы жылі спакойна. У кожнага з іх свой шлях у прафесію, свая цікавая жыццёвая гісторыя.

Сяргей Аляксандравіч Ламака нарадзіўся ў сям'і супрацоўніка міліцыі, у якой гадаваліся яшчэ трое дзяцей -- Саша, Слава і Руслан. Тата, Аляксандр Вікентьевіч, які ўсё свае жыццё прысвяціў службе ў міліцыі, а ў 1987-1993 гадах паспяхова ўзначальваў Дзятлаўскі райаддзел, стараўся выхаваць хлопчыкаў сапраўднымі мужчынамі і пры магчымасці браў іх з сабой на працу.



ПЕРАДЗМЕННЫ МЕДАГЛЯД

У Беларусі спрошчана працэдура адхілення ад працы п’яных работнікаў

Новая рэдакцыя закона “Аб ахове працы” ўступіла ў сілу 25 студзеня 2014 года. Яна ўтрымлівае шэраг значных навацый:
-- заканадаўча замацаваны асноўныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы;
-- уведзены інстытут акрэдытацыі арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы аховы працы;
-- вызначаны патрабаванні па ахове працы жанчын і непаўналетніх
-- і, што вельмі важна, устаноўлены абавязак наймальніка па правядзенні перадзменнага медыцынскага агляду альбо асведчання асобных катэгорый работнікаў, а таксама права правядзення такога асведчання.



ВЯСНОВАЯ ЗАБАРОНА НА ЛОЎЛЮ РЫБЫ - 2014

Паважаныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у сувязі з хуткім пачаткам сезона рыбалкі па адкрытай вадзе звяртае ваша ўвагу на наступленне вясновай забароны на лоўлю рыбы.

Згодна з "Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства", зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 года №580 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №386 ад 23.07.2010 года): 28 лютага ўключна скончыцца забарона на лоўлю наліма звычайнага; з 1 па 31 сакавіка пачнецца забарона на лоўлю шчупака звычайнага; вылаў усіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая ўключна, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прыманкай, з адным адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не больш за №10 па міжнароднай класіфікацыі №1, у светлы час сутак, з берага.



КОМПЛЕКСНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА "НАГЛЯД"

З 27 лютага па 9 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Дзятлаўшчыны будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нагляд".

Асноўная ўвага супрацоўнікаў унутраных спраў будзе скіравана на прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці, прафілактычную работу з асобамі, якія маюць нязнятую і непагашаную судзімасць за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, на прыняцце мераў прэвентыўнага характару, згодна з дзеючым заканадаўствам, да асобаў, якія парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, вызначаныя судом абмежаванні.