№16

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Вёску Зарой наведалі артысты

Мабільная брыгада работнікаў раённага Цэнтра культуры i народнай творчасці наведалася на ўскраіну Дзятлаўскага раёна ў вёску Зарой. Артысты прыехалі павіншаваць вяскоўцаў з Днём абаронцаў Айчыны, Масленіцай i надыходзячым жаночым святам.

Святочны канцэрт адбыўся на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы на адной з вясковых вуліц. Свае лепшыя пecні жыхарам Зароя прывезлі Марына Варган, Улад Ракуць, Ірына Бакшук, Ганна Харлінская.

Перад пpыcyтнымі выступіла старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна павіншавала ycix са святамі i папрасіла найперш не забывацца пра дабрыню i спагаду да cвaix суседзяў i аднавяскоўцаў. Яна ўзгадала, што у вёсцы Зарой шмат людзей, цяперашніх пенсіянераў, якія ўсё свае жыццё аддана працавалі ў сельскай гаспадарцы, сваей працай заслужылі гонар i павагу.



Рэспубліканская алімпіяда

Команда Гродзенскай вобласці - бронзавы прызёр спартакіяды

У спартакіядзе удзельнічалі работнікі апарата Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Міністэрства сельскай гаспадаркі i харчавання, канцэрна Белдзяржхарчпрам. Спаборніцтвы прайшлі з 16 па 18 лютага на базе санаторыя "Нарачанка" ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Спартыўная праграма была насычаная i ўключала дзевяць відаў спорту: лыжныя гонкі, валейбол, плаванне, дартс, настольны тэніс, стральбу, баскетбол, більярд. Гродзенцы за яўнаю перавагаю выйгралі лыжную эстафету 3 па 1000 метраў. Перамаглі ў дартсе i баскетболе. Занялі другое месца ў плаванні, трэцяе — у валейболе, чацвёртае — у настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.



АДКРЫЎСЯ КЛУБ ДЛЯ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

На базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адкрыўся новы клуб "Нам гады — не бяда".

Урачыстае адкрыццё клуба праходзіла ў актавай зале Цэнтра, куды запрасілі не толькі пажылых грамадзян, але і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык". Святочную праграму для ўдзельнікаў сустрэчы-знаёмства падрыхтавалі спецыялісты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК "Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" на чале з загадчыцай сектара Ганнай Харлінскай. Дарэчы, Ганна Валяр'янаўна зазначыла, што сустрэчы работнікаў культуры з наведвальнікамі новага клуба "Нам гады - не бяда" сектар пазастацыянарнага абслугоўвання плануе ладзіць раз у месяц з запрашэннем іншых самадзейных артыстаў. На гэты раз у аддзяленне завітаў яшчэ і народны хор ветэранаў "Ветэраны ў страі" з кіраўніком-дырыжорам Таццянай Шостка.



"РОЗНЫЯ — РОЎНЫЯ". ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ЎСІХ

Ha Дзятлаўшчыне ў рамках Года культуры прайшла дабрачынная акцыя "Розныя — роўныя" па забеспячэнні сацыяльнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Мерапрыемства падрыхтавалі работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі і раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі сабраліся ў чытальнай зале за кубачкам чаю, каб даведацца аб тым, што цяпер і яны маюць магчымасць стаць наведвальнікамі раённай бібліятэкі, і якія навінкі прагрэсу прыйдуць ім на дапамогу ў час знаёмства з мастацкай літаратурай.

Першай павітала гасцей загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Ларыса Іванаўна Шыцько. Яна расказала аб пісьменніках-юбілярах гэтага года, аб вядомых дзеячах беларускай культуры, юбілеі якіх сёлета будзем святкаваць.



ПРЫЗЁРЫ "СНЕЖНАГА СНАЙПЕРА"

Раготнаўцы Ангеліна Анушкевіч, Кірыл Якаўчык, Вольга Грыцук — выхаванцы трэнера Мікалая Анацкі — віцэ-чэмпіёны Беларусі ў складзе каманды Гродзенскай вобласці.

На мінулым тыдні ў Мінску завяршыўся чарговы фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер", над якімі апякуецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб. У турніры на лыжаролерным стадыёне "Вяснянка" выступалі зборныя каманды абласцей. У складзе зборнай Гродзенскай вобласці рэгулярна ўдзельнічаюць прадстаўнікі Раготнаўскай школы, якіх трэніруе Мікалай Анацка. Сёлета іх было трое — Ангеліна Анушкевіч і Кірыл Якаўчык выступалі ў старэйшай групе, Вольга Грыцук — у малодшай. Зборная Гродзенскай вобласці па суме ўсіх дысцыплін стала віцэ-чэмпіёнам Беларусі. Ангеліна Анушкевіч вызначылася і асабіста — заняла трэцяе месца ў біятлоне (стральба + лыжная гонка).



Віват, культура

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне ўрачыста адкрылі 2016 год, абвешчаны ў Беларусі Годам культуры. Старт быў дадзены 27 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Госці мерапрыемства мелі магчымасць павітацца за руку са Скарынам, пабачыць, як працуюць майстры дэкаратыўнай творчасці, паслухаць песні эстрадных і самадзейных калектываў і выканаўцаў нашага раёна, пабачыць дасягненні раённай культуры.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі №522 "Аб абвяшчэнні 2016 года Годам культуры" быў прыняты 28 снежня 2015 года з мэтай аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства. для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятываў.



АЛІПІЯДЫ: ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

Згодна з вынікамі абласнога рзйтынгу, прыняць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах былі запрошаны 26 навучзнцаў школ Дзятлаўшчыны, якія паказалі лепшыя веды ў час другога (раённага) этапу. Сёлета абласныя іспыты для алімпіяднікаў ладзіліся з 13 па 16 студзеня 2015 года ў Гродне і Лідзе.

Дванаццаць школьнікаў раёна вярнуліся дадому з дыпломамі за прызавыя месцы, палову гэтых узнагародаў паклалі ў скарбонку Дзятлаўшчыны гімназісты.



РАЗУМНІКІ I РАЗУМНІЦЫ ВЫПРАБОЎВАЛІ СВАЕ ВЕДЫ

3 15 па 23 лістапада 2014 года на Дзятлаўшчыне праходзіў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі 260 вучняў школ раёна. А ў папярзднім, першым этапе, які праходзіў ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны, удзельнікаў было 1187 чалавек.

Па рашэнні журы, па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах уладальнікамі дыпломаў першай ступені сталі 36 школьнікаў, 35 вучняў атрымалі дыпломы другой ступені, яшчэ 35 удзельнікаў былі адзначаны дыпломамі трэцяй ступені.



РЭАЛІ3ОЎВАЕМ МАРЫ ДЗЯЦЕЙ I СПАДЗЯВАННІ БАЦЬКОЎ

Звяртаемся да бацькоў навучэнцаў 4-ых класаў. У вашых дзяцей не за гарамі развітанне з пачатковай школай. Аб складанасці і значнасці перыяду адаптацыі пяцікласнікаў да навучання ў сярэдняй школе напісана нямала. У сучасных умовах варыятыўнай адукацыі гэтае пытанне асабліва актуальнае.

5 клас — гэта пераход з пачатковай школы ў сярэднюю. 3-за змены структуры і зместу навучання ў дзяцей адбываюцца змены псіхалагічнага і вучэбнага характару. Мяняецца сацыяльнае акружэнне (новыя настаўнікі, дадаюцца новыя вучні і предметы) і сістэма дзеЙнасці. Навучэнец аказваецца ў новай сітуацыі, якая выклікае трывожнасць. Школьнікі ў гэты перыяд адчуваюць эмацыянальны дыскамфорт з-за няведання новых патрабаванняў педагогаў, асаблівасцяў навучання.



СПЯВАЮЦЬ "ПРЫМАКІ"

Адной з творчых візітак горада Дзятлава з'яўляецца народны тэатр-студыя гульні "Прымакі".

Звонкія галасы выканаўцаў, народный песні і жарты, найгрышы баяна і акардэона, гульні - усё гэта разам стварае непауторны мастацкі малюнак, дорыць гледачам добры настрой.

Цяпёр народным калектывам кіруе Таццяна Генадзьеўна Янушкевіч, метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сустрэўшыся з ёю, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася гісторыяй стварэння і цяперашняй творчай дзейнасцю калектыву, які яна ўзначальвае.