№15

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Каманда Дзятлаўскай ДЮСШ - віцэ-чэмпіён вобласці

На занальным этапе ў трупе "Б" першынства вобласці па міні-футболе хлопцаў 2005 года нараджэння дзятлаўчане спаборнічалі з камандамі ДЮСШ Ваўкавыскага, Шчучынскага, Навагрудскага раёнаў. Усіх сапернікаў перамаглі і ўсім забілі па чатыры галы.

Дзятлава - Шчучын - 4:0, Дзятлава - Ваўкавыск - 4:1, Дзятлава - Навагрудак - 4:2.



Заўсёды ў цэнтры падзей

Свой 80-ы дзень нараджэння святкуе Яўгенія Савань, ветэран працы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў працы галіны і райкама Беларускага прафесійнага саюза работні каў адукацыі і навукі.



Мы вельмі любім матулю

На свеце вельмі шмат матуляў, i ўсе яны розныя. Аднак ёсць i тое, што ix аб'ядноўвае, робіць падобнымі — гэта любоў, якую яны дораць нам, cвaiм дзецям. Калі прадаўжаць размову пра любоў, то i любоў да маці — адно з найбольш моцных пачуццяў, бо яно нараджаецца разам з намі i, яшчэ знаходзячыся у матулі пад сэрцам, не пабачыўшы свету, мы ўжо любім яе. Здаецца, што нашы сэрцы звязаны нябачнай нітачкай.

Кажуць, што на небе дзеці сам'і выбіраюць сабе бацькоў. Калі гэта так, то мы з братам Аляксандрам у сваім выбары не памыліліся. Імя нашай матулі — Лідзія Паўлаўна Сідорчык. Яна — цудоўная жанчына. Мы столькім ей абавязаны. Яе сэрца не застаецца раўнадушным. Клапоцячыся пра мяне i брата, яна i нас навучыла любіць людзей, умець працаваць. Cвaiм прыкладам даказала, што ёсць у жыцці сапраўдныя дружба i вернасць, ёсць заслужанае шчасце, i ўсё гэта нараджаецца з любові да людзей.



"ЧЫРВОНЫ КРЫЖ I ПРАФСАЮЗЫ - ДЗЕЦЯМ"

Дабрачынная акцыя пад такой назвай прайшла на Дзятлаўшчыне напярэдадні святаў — Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 8 Сакавіка.



ЮНЫЯ ПАПОВЫ I КУЛІБІНЫ

Прафесійна-тзхнічнае вучылішча-191, Казлоўшчынскі ліцэй, філіял "Казлоўшчына" Слонімскага сельскагаспадарчага каледжа - якое б імя ні насіла гэта навучальная ўстанова, які б статус ні мела, яна заўжды славілася сваімі вынаходнікамі.

Удзельнікі гурткоў "Юны тэхнік" і "Радыётэхніка" неаднаразова станавіліся дыпламантамі моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі", штогод паспяхова ўдзельнічаюць у аглядзе-конкурсе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і выкладчыкаў прафесійна-тэхнічных навучальных установаў.

— Кожны год да нас прыязджае камісія з навукоўцаў, якая разглядае тэхнічныя распрацоўкі, зробленыя навучэнцамі, адбірае лепшыя для абласной выставы, — раскрывав механізм удзелу ў аглядзе-конкурсе выкладчык спецыяльных дысцыплін, кіраўнік гуртка "Юньі тзхнік" Міхаіл Матах. — Але звычайна адбіраюць усе нашы работы.



ПРАЦАВАЦЬ ДАВЯДЗЕЦЦА ПА-НОВАМУ

Такое меркаванне лейтматывам гучала ў час пашыранага пасяджэння Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, якое адбылося 24 лютага на базе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На сустрэчы ідэалагічнага актыву раёна былі падведзены вынікі работы за 2015 год і вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці на 2016-ы, які абвешчаны ў Беларусі Годам культуры.

3 дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Камароў. Ён тэзісна падвёў вынікі леташняй работы аддзела і падзякаваў прысутным за плённае супрацоўніцтва па падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў да Года моладзі, 70-годдзя Вялікай Перамогі.



ВАЛЕЙБОЛ

18 лютага адбыўся раённы турнір па валейболе з удзелам хлопцаў і дзяўчынак 2000-2002 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды Круцілавіцкай, Казлоўшчынскай, Таркачоўскай, Хвінявіцкай, Дварэцкай, Гезгалаўскай, Наваельнянскай, Вензавецкай школ, Дзятлаўскай СШ №1, гімназіі. Саперніцтва дзявочых каманд завяршылася перамогай гезгалаўскіх валейбалістак. На другім месцы — каманда Хвінявіцкай школы, на трэцім — гімназіі. Чацвёртае месца занялі валейбалісткі Дварэцкай школы, 5-6 месцы падзялілі спартсменкі Круцілавіцкай і Вензавецкай школ, сёмае месца занялі валейбалісткі з Казлоўшчыны.



ШАХМАТЫ, ШАШКІ

3 23 студзеня па 21 лютага ў Дзятлаве прайшлі чэмпіёнскія турніры па шашках і шахматах. Тытулы аспрэчвалі 20 прэтэндэнтаў.

У турніры па рускіх шашках ва ўпартай барацьбе з вынікам 19,5 ачка перамог першаразраднік Аляксандр Смаляк. Усяго на палову ачка адстаў ад яго кандыдат у майстры спорту Юрый Чайкоўскі. Трэцяе месца з вынікам 17,5 ачка заняў таксама кандыдат у майстры спорту Мікалай Венславоўскі. Дабротную гульню паказалі першаразраднік Мірон Шмыгіра, Міхаіл Вяроўка, Аляксандр Юргель.



3 ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ...

Менавіта так бачыць навакольны свет чалавек, які штодзень падымаецца ў неба. “Быць лётчыкам - значыць быць патрэбным людзям”, - так гаворыць чалавек, за плячыма якога 4000 гадзін палёту, 21 год каляндарнай выслугі і 38 гадоў агульнага працоўнага стажу за штурвалам верталётау Мі-8 і МІ-24.

ПРА ДЗЯЦІНСТВА I НЕ ТОЛЬКІ

Васіль Мікалаевіч Клімец нарадзіўся ў сям'і вайскоўца ў горадзе Елізава, што ў Камчацкай вобласці. Бацька лётчыка, Мікалай Аляксеевіч, займаў пасаду начальніка дызельных установак у вайсковай часці каля горада Елізава, хаця сам мужчына родам з Наваельні. Па абавязках бацькоўскай службы даводзілася жыць у розных кутках тагачаснага Савецкага Саюза.



Д. КУПРЫЯНОВІЧ: "ЖАДАЮ, КАБ РАБОТА БЫЛА Ў РАДАСЦЬ"

Гэта служба - адна з найстарэйшых у Беларусі. Першыя дакументальныя сведчанні пра дзяржаўныя зямельныя акты, якія называліся ездакамі, адносяцца да 1398 года. Ужо тады беларусы мералі зямлю і займаліся складаннем карт.

I толькі ў 1997 годзе, пасля мноства рэформаў і пераўтварэнняў, землеўпарадкавальная і картографа-геадэзічная службы былі аб'яднаны ў адну. Чым сёння займаецца землеўпарадкавальная служба Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, карэспандэнтка "Перамогі" пацікавілася ў яе начальніка Дзяніса Купрыяновіча.

- Дзяніс Валер'евіч, якія функцыі выконвае сучасная землеўпарадкавальная служба?
- Кажучы ўвогуле, мы робім усё, што звязана з зямлёй. Гэта прадастаўленне зямельных участкаў грамадзянам і таварыствам для вядзення гаспадаркі, будаўніцтва, садаводства; ажыццяўляем дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем земляў; вядзём улік тэрыторый раёна.