№103

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"ЧАМАДАН СЯМЕЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ І КАШТОЎНАСЦЯЎ"

У адной з выставачных залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя міні-праекта "Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў", над якім некалькі месяцаў працавалі школьнікі раёна. Гэта другі па ліку этап раённага доўгатэрміновага сумеснага праекта "Музей у чамадане", распрацаванага ў межах раённай праграмы выхавання школьнікаў. Яго на працягу 2012-2015 гадоў рэалізуюць музей і аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Першы міні-праект "Чамадан памяці" быў прадстаўлены жыхарам раёна сёлета вясной. Яго прэзентацыя таксама праходзіла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Над астатнімі этапамі праекта школьнікам яшчэ давядзецца папрацаваць. Справаздачныя выставы плануецца ладзіць кожныя паўгода. Апошняя з іх -- "Трафеі вайны" -- будзе прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі.



ПРАЗ КНІГУ -- ДА ДУХОЎНАГА АДРАДЖЭННЯ

Духоўна-маральнае выхаванне чытачоў -- важная задача ў рабоце бібліятэкі. Спрыяюць гэтаму кнігі.

У Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы ёсць шэраг выданняў духоўнай накіраванасці. У ліку іх -- кніга "Прападобная Ефрасіння Полацкая". Без гэтага імя немагчыма ўявіць гісторыю нашай Беларусі. У кнізе чытач бліжэй азнаёміцца з жыццёвым шляхам вядомай асветніцы, яе духоўнай спадчынай, даведаецца аб полацкім летапісанні, аб збіранні бібліятэкі Сафійскага сабора.

Зацікавіць юных чытачоў кніга Р. Балакшына "Выбраныя жыціі святыя для дзяцей". У ёй змешчаны жыціі найбольш вядомых святых -- ад прападобнай Марыі Егіпецкай да свяціцеля Мікалая Японскага, ад вялікамучаніцы Кацярыны да прападобнага Серафіма.



ЯК ПРАВІЛЬНА ВЫБРАЦЬ ДОБРЫ НАВАГОДНІ ПАДАРУНАК

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў мы ўсе, як дзеці, так і дарослыя, з нецярпеннем чакаем незвычайных, карысных і, вядома, крэатыўных падарункаў. Праўда, таксама ламаем галаву над тым, чым пацешыць блізкіх і знаёмых. І калі фантазія зусім вычарпана -- звяртаемся да простага і праверанага спосабу: дорым грошы. Але "канверцік" з грашыма сёння ўжо перажытак мінулага. Дзякуючы "Беларусбанку", у вас ёсць магчымасць падарыць тыя ж самыя грашовыя знакі, але вельмі незвычайным спосабам. І галоўнае -- быць упэўненым, што з сюрпрызам вы ў любым выпадку адгадаеце.

Кожны можа стаць чараўніком

Для гэтага вам трэба зрабіць два простыя крокі: першы -- купіць падарачную картку Maestro ў банку, другі -- тут жа папоўніць яе на суму, якую збіраліся падарыць. Універсальны падарунак гатовы. А вы -- наблізіліся да таго, каб выканаць таемную мару дарагога чалавека. Ці не чарадзейства?
Перавагі падарачнай карткі ад "Беларусбанка"



ДА ВЯРШЫНЯЎ МАЙСТЭРСТВА

У ліку сёлетніх пераможцаў абласнога этапу конкурсу "Малады спецыяліст 21 стагоддзя" ёсць прадстаўніца Дзятлаўшчыны. Другое месца заняла настаўніца Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Калодка.

Таццяна выкладае ў класе фартэпіяна. Некалі гэты інструмент яна асвойвала, з'яўляючыся вучаніцай Дзятлаўскай школы мастацтваў. Установа стала той адпраўной кропкай, якая падштурхнула Таццяну пазней стаць навучэнкай Лідскага вучылішча мастацтваў. Тут дзяўчына засвоіла яшчэ і валторну -- музычны інструмент з роду духавых.



РАЗ, ДВА, ТРЫ -- ЁЛАЧКА, ГАРЫ!

Акцыя "Нашы дзеці"

Раённы ранішнік для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праходзіў у актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава. За столікамі з салодкімі пачастункамі ад раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" свята сустракалі 57 дзяцей з усяго раёна. Сярод іх былі выхаванцы раённых установаў адукацыі, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іх бацькі і госці, якіх сюды запрасілі дырэктар Цэнтра, яна ж вядучая святочнай праграмы, Марына Гуговіч і калектыў установы.

Таксама на навагоднюю сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі спонсарскіх арганізацый, якія ў межах акцыі "Нашы дзеці" сабралі сродкі на прызы і падарункі да свята: А. Паўлоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Л. Ермантовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі, А. Бургун, прадстаўнік раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў". У якасці гасцей на свяце прысутнічалі І. Крахмальчык, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, П. Чырко, намеснік старшыні райвыканкама, І. Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.



ТАЛЕНАВІТЫХ ЛЮДЗЕЙ ШМАТ, АЛЕ ПОСПЕХУ ДАСЯГАЮЦЬ АДЗІНКІ

Напрыканцы года ў Беларусі праходзіў другі, раённы этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Вучні 8-11 класаў школ раёна змагаліся за права прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе алімпіяды. Парадавала, што гімназісты дасягнулі добрых вынікаў. Адразу трынаццаць вучняў гімназіі №1 г. Дзятлава ўключаны ў склад раённай зборнай каманды алімпіяднікаў, якая паедзе ў Гродна.

Мне вельмі прыемна, што я вучуся разам са стараннымі і таленавітымі людзьмі, сёлетнімі пераможцамі раённых прадметных алімпіядаў такімі, як вучні 8 класа Дар'я Сарока і Марыя Гранкоўская (настаўніца Н. І. Трафімчык), дзевяцікласнікі Яўгенія Кетка, Анастасія Пазняк, Андрэй Жадзейка, Ілья Скібінскі (настаўніца С. І. Халецкая), дзесяцікласнік Аляксандр Ляпешка (настаўніца Г. С. Урбановіч) -- яны былі лепшымі па матэматыцы. Інфарматыку найлепш ведае зноў жа Андрэй Жадзейка (настаўніца С. І. Кетка). Адзінаццацікласніца Вікторыя Франюк атрымала дыплом першай ступені па рускай мове (настаўніца Т. Л. Ясюлевіч). На алімпіядзе па замежнай мове лепшыя вынікі былі ў вучаніцы адзінаццатага класа Дар'і Ванчук і вучаніцы дзясятага класа Кацярыны Ляшчун (настаўніца Т. Ф. Кіслая). Дзесяцікласніца Сівіцкая Алена лепш за іншых ведае гісторыю (настаўніца А. В. Радомская). Грунтоўныя веды па геаграфіі ў дзевяцікласніцы Аляксандры Жэгалік (настаўніца Н. П. Клімец).



ЧЫМ БЫЎ АДМЕТНЫ ГОД?

Кожны год кладзецца ў скарбонку жыцця, папаўняючы яе яркімі момантамі, падзеямі, аб якіх раз-пораз нагадваюць успаміны. Якія найбольш яскравыя падзеі адбыліся ў гэтым годзе? -- на гэтае пытанне карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Дар'я Волкава, выпускніца Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, цяперашняя навучэнка Лідскага музычнага каледжа:
-- Напрыканцы пятага класа Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў я вызначылася, што далейшае сваё жыццё хачу звязаць менавіта з музыкай. Таму самай галоўнай падзеяй 2013 года для мяне стала паступленне ў Лідскі музычны каледж на спецыяльнасць "Музыкальна-тэарэтычныя дысцыпліны".
Паступленне падарыла мне новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, новыя ўражанні. Цікавым мерапрыемствам быў і Дзень горада, які прайшоў у Лідзе. На адным з канцэртаў выступалі навучэнцы нашага музычнага каледжа.
Напрыканцы года я стала дыпламантам Прэзідэнцкага фонду. Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў Гродзенскім музычным каледжы. Гэта таксама стала яскравай падзеяй мінулага года ў маім жыцці.



КНІГІ ВЫЗНАЧЫЛА ДЗІЦЯЧАЕ ЖУРЫ

У 2013 годзе ў Наваельнянскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы пачаў дзейнічаць праект "Дзіцячае чытацкае журы". Яго мэта -- развіццё ў дзяцей цікавасці да чытання як да захапляючага творчага працэсу, рэклама кніжнага фонду бібліятэкі.

На дошцы інфармацыі ў бібліятэцы была змешчана аб'ява: "Калі ты атрымліваеш задавальненне ад чытання, выбіраеш кнігу не па вокладцы, а па змесце, можаш лёгка "заразіць" субяседніка чытаннем, тады менавіта табе прапануем стаць удзельнікам праекта".



НА ПЕНСІІ ЖЫЦЦЁ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА

Мікалай Мікалаевіч Кот, начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асобаў, затрыманых або змешчаных пад варту, службе ў Дзятлаўскім раённым аддзеле міліцыі прысвяціў амаль 25 гадоў жыцця. Першай атрыманай спецыяльнасцю "настаўнік малодшых класаў" ён так і не скарыстаўся: тагачасны ўчастковы інспектар міліцыі І. І. Макарчык, на ўчастку якога знаходзіліся Харабровічы -- родная вёска Мікалая, -- параіў ісці працаваць у райаддзел. Новай прафесіі хлопец вучыўся ў Мінскай спецыяльнай сярэдняй школе міліцыі. Пасля вучобы за больш чым два дзясяткі гадоў службы ў дзятлаўскай міліцыі выпрабаваў сябе на розных пасадах. Мікалай Мікалаевіч ніколі не пашкадаваў, што з дзвюх магчымых прафесій абраў работу праваахоўніка. Лічыць, што побач з ім служаць шмат годных людзей, гатовых у любы момант падтрымаць, падставіць сяброўскае плячо.



“СЫМОН-МУЗЫКА”

У кожнага народа ёсць свае этапныя, класічныя творы. У нас, беларусаў, адным з такіх бессмяротных твораў з’яўляецца паэма класіка нацыянальнага прыгожага пісьменства Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Кожны раз, калі я бываю ў сталіцы нашай Бацькаўшчыны Мінску я заўсёды з вялікім хваляваннем іду на плошчу Якуба Коласа. Гэта маё любімае месца ў сталіцы. Менавіта тут таленавіты майстар Заір Азгур стварыў адметны скульптурны комплекс, дзе важнае месца занялі Сымон і Ганна – галоўныя персанажы неўміручай паэмы.

Споўнілася роўна 95 год з часу напісання гэтага твора.

Гэта менавіта той твор, які з намі ўсё маленства і юнацтва. Гэта любімы твор школьнай пары. “Сымона-музыку” ў вольныя хвіліны я чытаў свайму сыну Максіму. А яшчэ любіў распавядаць яму пра таленавітых вандроўнікаў-музыкаў, якія ў старажытнай Беларусі хадзілі з вёскі ў вёску, прапагандуючы простым людзям прыгажосць музыкі, адметнасць і мілагучнасць народнага мастацтва, вечнасць айчыннай вуснапаэтычнай творчасці.