№102

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У іх руках - будучыня

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" адбылося святочнае віншаванне юных інтэлектуалаў. У актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава сабраліся лепшыя навучэнцы школ раёна — пераможцы алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.



Папярэджанні і адабранне дзяцей

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы I хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі.

Рана таксама нельга



ПАРЭЦКІ СПІРТЗАВОД

Гістарычную архітэктурную спадчыну Дзятлаўшчыны складаюць пераважна культавыя будынкі. Але ёсць у гэтым шэрагу і некалькі прамысловых аб'ектаў. 3 іхняга ліку - Парэцкі спіртзавод.

Першыя звесткі пра яго стасуюцца з 1908 годам, калі мясцовы памешчык Ян Фларыян Стравінскі заснаваў у вёсцы Парэчча Пацаўскай воласці Слонімскага ўезда Гродзенскай губерні бровар для вытворчасці спірту. У Парэччы мясціўся і памешчыцкі маёнтак з паркам.



АБЫЯКАВАСЦЬ - ТАКСАМА ЗЛАЧЫНСТВА

Хвінявічы Парэцкага сельскага савета адбыўся сельскі сход па пытаннях прафілактыкі гібелі і траўматызму людзей у надзвычайных сітуацыях (у тым ліку, на пажарах), разгледжана работа па папярэджанні злачынстваў натэрыторыі раёна і непасрэдна сельскага савета.
У сходзе прынялі ўдзел жыхары Парэцкага сельскага савета, у большасці — работнікі СВК "Хвінявічы".

Папярэднічала мерапрыемству анкетаванне і ўручэнне лістовак па супрацьпажарнай бяспецы, якое правялі актывісты моладзевай арганізацыі юных ратаўнікоў-пажарных, вучні Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.



ЗРАБІЦЕ ДАБРО - СТАНЬЦЕ КРЫНІЦАЙ ДАБРА

Каляды — свята надзеі, дабрыні, міласэрнасці. Гэтае свята збліжае людзей, дапамагае ім паверыць у цуды. Цуды і сапраўды здараюцца, калі побач ёсць надзейныя сябры, гатовыя падаць руку дапамогі.

Такімі сябрамі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава, іх бацькоў, педагогаў сталі валанцёры дабрачыннай місіі "Рука ў руцэ". Ужо некалькі гадоў запар, у снежні, яны наведваюць Дзятлаўшчыну, каб дапамагчы дзецям-сіротам, састарэлым людзям, інвалідам — падарыць ім сапраўднае свята.



БІБЛІЯТЭКА: ЦЭНТР АГУЛЬНАДАСТУПНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Пасля рэарганізацыі і аб’яднання дзвюх бібліятэк— дарослай і дзіцячай — Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка атрымала новую назву — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі. Ці змянілася пры гэтым спецыфіка работы? На гэтае і іншыя пытанні карэспандэнтцы газеты "Перамога" адказала загадчыца Казлоўшчынскай бібліятэкі Людміла Іванаўна Хілімончык, якая, дарэчы, сёлета адзначана Ганаровай граматай Галоўнага
ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

- Кніжнае абслугоўванне чытачоў, прапаганда кнігі сярод насельніцтва — усё гэта складае спецыфіку нашай работы. Даведачна-пошукавы апарат і арганізаваны кніжны фонд, існаванне пры бібліятэцы публічнага цэнтра прававой інфармацыі — усё гэта дазваляе задаволіць розныя інфармацыйныя запыты карыстальнікаў бібліятэкі.



НА ПОШЦЕ БУДУЧЫНІ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ ЛЮДЗІ

Пошта нябачнай ніткай злучае людзей, гарады, краіны і кантыненты. Ёсць такія месцы на Зямлі, дзе няма сувязі з навакольным светам, адсутнічае інтэрнэт, тэлебачанне і нават звычайны тэлефон. Менавіта у такія недаступныя куткі заусёды дойдзе пошта. Эвалюцыя паштовай сувязі налічвае не адзін дзясятак год, за час яе доўгага існавання змянялася многае ды і цяпер мяняецца.

Сёння Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі РУП “Белпошта" - гэта 107 работнікаў: паштальёны, аператары, вадзіцелі, сартыроўшчыкі і кіраўнікі - людзі, дзякуючы якім звесткі з усяго свету знаходзяць свайго атрымальніка. Пошта - вялікі канвеер па апрацоўцы і дастаўцы пісьмаў. Нават каб усяго адно пісьмо дайшло да атрымальніка, патрэбен клопат некалькіх дзясяткаў работнікаў пошты.



МАЛАДЫМ БУДАВАЦЬ БУДУЧЫНЮ

Так, праблема бацькоў і дзяцей - вечная: мы заўсёды імкнёмся перадаць свой вопыт і засцерагчы ад памылак дзяцей. Але наша моладзь няўрымслівая і крэатыўная, яна не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, увесь час прыдумваючы новыя ідэі і праекты, назапашваючы той самы дарослы вопыт і нярэдка ў многім абганяючы нас, дарослых.

А колькі карысных справаў штодзённа праводзіць БРСМ, нягледзячы на тое, што знаходзіцца шмат тых, хто крытыкуе гэтую арганізацыю. Вельмі добра, што маладых суайчыннікаў хвалюе, як зрабіць сваё жыццё яшчэ больш духоўна разнастайным і насычаным, накіраваным на здаровы лад і карысць краіны, развіццё творчага патэнцыялу.



УМЕЕМ ПРАЦАВАЦЬ I АДПАЧЫВАЦЬ

Нездарма ў народзе кажуць: хто не ўмее адпачываць, той не можа добра працаваць. Эра машын, магчыма, яшчэ наперадзе, сёння ж на прадпрыемствах і ў арганізацыях працуюць жывыя людзі. Азначыць прыярытэтным для кожнага мудрага кіраўніка з’яўляецца не толькі прафесійны рост і эфектыўнасць работніка, a і камфортныя ўмовы яго працы, адпачынку. Аб працоўных буднях і баўленні вольнага часу работнікаў Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм карэспандэнту распавёў яго дырэктар Віктар Адамчык.

— На базе Дзятлаўскага ПМС прайшоў семінар аб’яднання Гроднамеліявадгас, на якім прысутнічаў першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, а таксама госці з 15 прадпрыемстваў меліярацыйных сістэмаў нашага аб'яднання. Семінар прысвячаўся падвядзенню вынікаў працы за трэці квартал гэтага года і пытанням навядзення парадку на зямлі. Па выніках семінара арганізацыя атрымала высокую ацэнку.



ШТО ПАПРОСІЦЕ Ў ДЗЕДА МАРОЗА?

Новы год — гэта заўжды радасны настрой, шмат пазітыўных эмоцый, падарункі. Згодна з традыцыямі, у Новы год можна загадваць жаданні і абавязкова папрасіць у Дзеда Мароза, каб яны спраўдзіліся. А што папросіце вы? На гэтае пытанне карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Іван Каско, дырэктар раённага Дома культуры:
- Аўтобус для раённага Дома культуры, каб можна было часцей выязджаць на гастролі. Таксама шчасця, здароўя, поспехаў. А для ўсіх жыхароў Дзятлаўшчыны - радасці і фінансавага дабрабыту.

Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:
- Перш за ўсё, узаемаразумення паміж людзьмі. Калі мы будзем разумець адзін аднаго, то ўсё ў нас будзе ладзіцца.
Таксама папрашу любові. Калі чалавек любіць сябе, любіць іншых, то ён прыцягвае да сябе і любоў з боку іншых. Калі будзе любоў у сям'і, то і дзеці вырастуць шчаслівымі. Любоў да работы дазволіць чалавеку прыходзіць на яе з радасцю, добра выконваць свае абавязкі. Важная і любоў да краіны, у якой ты жывеш. I ў дасягненні ўсяго вышэйпералічанага кожнаму варта пачынаць з сябе.