№1

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Не хлебам адзіным, але і дабрынёй жыве чалавек

У кожнай прафесіі свае асаблівасці, якія вылучаюць яе сярод іншых. Музыкантам неабходны абсалютны слых, мастакі павінны адчуваць колер і форму, медыкі - ведаць чалавечы арганізм і ягр фізічную рэакцыю на захворванні, а сацыяльныя работнікі павінны ўсім сэрцам імкнуцца дапамагаць людзям.



Даюць упэўненасць у заўтрашнім дні

Свой векавы юбілей 5 студзеня 2019 года адзначае сацыяльная служба Беларусі. Узгадаць гісторыю і расказачь пра надзённыя задачы ведамства мы папрасілі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алену Васкель.



Калі сцэна не адпускае, або Левітан з-пад Саратава

Педагагічны калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава надае шмат увагі развіццю талентаў навучэнцаў.



АБ МІНУЛЫМ РАСПАВЯДАЕ МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ

Адметнасцю Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы з'яўляецца музейны пакой "Наша спадчына". Экспазіцыю пакоя складаюць некалькі раздзелаў. Яны прысвечаны гісторыі школы, Вялікай Айчыннай вайне, гістррыі мясцовага калгаса.



ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎСТАНОВЫ ЗАМЕСТ СЯМ'І

ХВАРОБА ЦІ ПРАБЛЕМЫ ВЫХАВАННЯ?

На выхаванне ў дзяржаўныя ўстановьі замест сям'і дзеці трапляюць не толькі па віне бацькоў (калі непаўналетніх прызнаюць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне), a і з-за ўласных паводзінаў.



КЛОПАТ ПРА МАЦІ

Тэафілія Адамаўна Аўсянік з'яўляецца самай старэйшай жыхаркай вёскі Данілавічы, ёй ужо дзевяноста чатыры гады. Цяпер яна жыве разам з сынам — Казімірам Іванавічам, які клапоціцца і даглядае сваю састарэлую маці.

Тэафілія Адамаўна нарадзілася ў вялікай сям'і, у якой было сямёра дзяцей — чатыры браты і тры сястры. Ужо пяцігадовым дзіцём, каб зарабіць на кавалак хлеба, яна пайшла служыць: даглядала чужых дзяцей. За работу дзяўчынку кармілі і апраналі. Гэтую дабрыню ў адносінах да яе Тэафілія Адамаўна памятае і цяпер. Кожны раз яна просіць свайго сына, каб ён прыбраў на могілках, дзе пахаваны людзі, у якіх яна некалі служыла.



Медык і вясковы стараста

Раіса Канстанцінаўна Альшэўская — жыхарка аграгарадка Таркачы. Сюды яна прыехала ў 1983 годзе. 3 таго часу жанчына з'яўляецца нязменнай загадчыцай мясцовага ФАПа. На працягу некалькіх апошніх гадоў яна яшчэ і стараста Таркачоў. Наколькі атрымліваецца сумяшчаць гэтыя пасады, чаму менавіта медыцына стала жыццёвым выбарам? На гэтыя і іншыя пытанні Раіса Канстанцінаўна адказала карэспандэнтцы газеты ў час інтэрв'ю.

— Нарадзілася я на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Явар, — расказвае мая суразмоўца. — Дзятлаўшчына — гэта радзіма майго таты — Канстанціна Канстанцінавіча. Мама — Аляксандра Герасімаўна — родам з Растова. 3 татам яна пазнаёмілася ў Германіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тата і мама былі вывезены на прымусовыя работы. Пасля вызвалення некаторы час мама і тата жылі ў Растове, а затым пераехалі на радзіму мужа. У сям'і нарадзіліся чацвёра дзяцей. У нашым родзе многа медыкаў, і ўжо з дзяцінства я таксама марыла пра гэту прафесію. Медыцынскую спецыяльнасць атрымала ў Жалудоцкім вучылішчы, пасля заканчэння якога разам з мужам пераехала ў Таркачы.



Мора эмоцый і пазітыву

На працягу 5 тыдняў 2016 года навучэнцы 10 установаў адукацыі нашага раёна прымалі актыўны ўдзел у online гульні-конкурсе "Пад адным сонцам народжаныя". Праект распрацавала настаўніца інфарматыкі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Кацярына Валер'еўна Латушка.

Напрыканцы снежня 2016 года на базе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшла ўрачыстая сустрэча і падвядзенне вынікаў гульні, а таксама першая раённая этнадыскатэка ў рамках рэалізацыі праекта шостага школьнага дня "A сонца свеціць усім аднолькава!". Яе падрыхтавалі і правялі навучэнцы 11 класа ўстановы. Мерапрыемствы ладзіліся сумесна з аддзелам культуры і адпачынку "Вензавецкі дом культуры".



СВЯТА ЗАВІТАЛА У ДЗІЦЯЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ БАЛЬНІЦЫ

У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома?

На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцыі "Нашы дзеці" наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сёлета дзеці, іх бацькі, медыцынскі персанал прымалі віншаванні ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ" і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.



АБ ЧЫМ МАРАЦЬ РАБОТНІКІ БАНКА

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з работнікамі РКЦ №22 горада Дзятлава ААТ “Белаграпрамбанка”. Як прайшоў год мінулы, што адбылося ў асабістым жыцці і аб чым марыць банкаўскі работнік, чытайце ў артыкуле.


ПАЧАЛА ПРАЦАВАЦЬ У БАНКУ ЯШЧЭ ЎРУЧНУЮ

Святлана Вітольдаўна Жых - адзін з самых вопытных работнікаў Белаграпрамбанка. У маі споўніцца 30 год, як яна прыйшла працаваць у банк на пасаду бухгалтара. Святлана Вітольдаўна прайшла няпросты працоўны шлях: з агранома - у банкаўскія работнікі, прыйшлося многаму вучыцца. Выхоўваючы дваіх дзяцей, працуючы на новай пасадзе, яна завочна скончыла Мінскі фінансавы каледж па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”, а ў Гродзенскім аграрным універсітэце адвучылася па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт". Зараз яна вядучы спецыяліст аддзела разлікаў. Жанчына ўзгадвае: “3 моманту, калі я прыйшла працаваць у банк, змянілася многае: камп'ютараў не было, усе банкаўскія аперацыі рабілі ўручную”.