жнівень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


А. Юч: маpy, каб былі шчаслівыя шасцёра сыноў і дачка

Кожны чалавек рана ці позна дае ацэнку мінуламу, нібыта зазірае ў скарбонку жыцця, каб падрахункаваць набыткі. Яны ў нас розныя: дзелавыя людзі пераглядаюць бізнэс-планы, падлічваюць прыбыткі, таленавітыя — рахункуюць дасягненні ў сферы мастацтва, а шчодрыя сэрцам — перажываюць і радуюцца за блізкіх.

Кожны дзень знаходзіцца нагода для радасці і перажыванняў у шматдзетнай прыёмнай матулі Алены Паўлаўны Юч. Яна разам з мужам Вячаславам Уладзіміравічам клапоцяцца пра чатырох сваіх і траіх прыёмных дзяцей. Алена Паўлаўна паспяхова сумяшчаё дзве прафесіі: настаўніцы матэматыкі ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе і "матулі-выхавальніцы" для траіх прыёмных сыноў.



У Казлоўшчыне ўстанавілі паклонны крыж

Крыж для хрысціян — адзін з галоўных сімвалаў веры, надзейны ахоўнік і абаронца. Крыжы ўсталёўваюцца ў кожным хрысціянскім храме, на могілках. Здаўна існуе яшчэ адна хрысціянская традыцыя — ставіць крыжы ля паселішчаў і на скрыжаваннях дарог. Такія крыжы называюць паклоннымі. Яшчэ ў старажытнасці многія вялікія гарады былі агароджаны з чатырох бакоў паклоннымі крыжамі, і хрысціяне верылі, што яны абараняюць жыхароў ад ворагаў, непагадзі, эпідэмій. Традыцыя ставіць паклонныя крыжы дайшла і да нашых дзён.

А сёлета гэтую добрую хрысціянскую традыцыю падтрымалі работнікі ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь". У дырэктара нашага прадпрыемства Валерыя Яўгенавіча Гузеня даўно была задумка зрабіць што-небудзь добрае, памятнае для гарадскога пасёлка Казлоўшчына, дзе знаходзіцца наша прадпрыемства, жывуць і працуюць амаль усе члены калектыву.



Любімая праца на ўсё жыццё

Адзін мудрэц сказаў: "Настаўнік — гэта ахвярная прафесія". Сапраўды, не кожнаму чалавеку, які мае дыплом педагога, пад сілу гэта праца. Некаторыя, не вытрымаўшы яе складанасцяў, ідуць у іншую прафесію. Але большасць, наадварот, не можа расстацца са школай, не ўяўляе сябе без школьнага гоману, цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дораць педагогу сапраўдны стымул да творчасці і самаразвіцця.

Цёплыя словы варта сказаць пра былую настаўніцу і сацыяльнага педагога сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая сорак гадоў жыцця прысвяціла любімай справе і сёння лічыць сябе шчаслівай, бо рэалізавалася ў прафесіі. Гэта — Яўгенія Яўгенаўна Конюх.



Вясковы сход у Міроўшчыне: цікава і павучальна

21 ліпеня ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў
суб'ектаў прафілактыкі раёна.



Свята рыбака ў Гезгалах - 2017

29 ліпеня на беразе Гезгалаўскага возера праходзіла Свята рыбака ў рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім -весела час бавім". Славілі самых умелых і ўдачлівых рыбаловаў, весела праводзілі час жыхары аграгарадка Гезгалы і госці свята.

...Закінуў стары сетку трэці раз і выцягнуў залатую рыбку. Такім казачным сюжэтам распачалася тэатральная дзея Свята рыбака. А злавіў стары не простую залатую рыбку, а такую, што і спяваць можа, і танцаваць — Наталлю Бузук. Я на ды карагод мясцовых русалак-дзяўчат прадоўжылі святочную праграму "Рыбка залатая".

"Рыбная" тэма прысутнічала і ў вершаваных радках, і ў песенных нумарах, і ў танцевальных. Віншавальны песенны марафон прадоўжылі Эльвіра Задзярэй, Дар'я Вараб'ёва, Ксенія Шыкуць — мясцовыя юныя зорачкі эстрады.



Дзень Дзятлаўскага сельскага Савета

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, дабраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 28 ліпеня.

У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх выканкамаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў. 3 сацыяльна-эканамічным
становішчам Дзятлаўскага сельскага Савета і работай па яго развіцці і добраўпарадкаванні ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў
яго старшыня А. Маркушэўскі.

Плошча Дзятлаўскага сельскага Савета складае 239 квадратных кіламетраў. На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 32 паселішчы, 985 гаспадарак. Колькасць жыхароў — 2019 чалавек: 1171 (54 працэнты) — працаздольныя, 660 (33 працэнты) — пенсіянеры, не дасягнулі працаздольнага ўзросту — 188 (13 працэнтаў). Сярод жыхароў 5 былых малалетніх вязняў, 34 — адзінокія жыхары, 349 — жывуць адзінока, 17 шматдзетных сем'яў, 14 няпоўных сем'яў, 82 чалавекі маюць першую і другую фупы інваліднасці.



Спяваў бард Зміцер Бартосік

Каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць не толькі родную мову, але і аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму спрыяюць сустрэчы з пісьменнікамі, якія адбываюцца ў бібліятэках.

3 ініцыятывы былога настаўніка Валерыя Міхайлавіча Петрыкевіча, 26 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла цікавая сустрэча чытачоў з пісьменнікамі. На яе былі запрошаны бард, журналіст і пісьменнік Зміцер Бартосік, а таксама беларускі паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Мерапрыемства было прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.



Лёс і прызванне настаўніка

"Ты памятаеш, было вакол мора кветак і гукаў. З цёплых маміных рук настаўнік узяў тваю руку"... І не толькі руку, але і маленькае добрае сэрцайка свайго вучня. Цяпер цэлых чатыры гады ён будзе асцярожна несці яго па жыцці, праяўляючы клопат, вучыць асновам навукі і культуры, выхоўваць з яго будучага грамадзяніна сваёй краіны, запаўняючы акуратным настаўніцкім почыркам чыстыя старонкі яго біяграфіі, якая толькі пачынаецца. А праз чатыры гады ўсё пачнецца спачатку. Гэта лёс настаўніка пачатковай школы. Справе адукацыі і выхавання дзяцей прысвяціла ўсё сваё жыццё Ганна Міхайлаўна Каско.

У 1964 годзе Ганна Міхайлаўна скончыла школу, паступіла на Гродзенскія паскораныя курсы педагагічнага вучылішча. Затым вучылася ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы.



Каманда падлеткаў Дзятлаўскага раёна - бронзавы прызёр абласнога турніру "Скураны мяч".

Дзятлаўчане выдатна правялі турнір. У стартавым матчы яны буйна абыгралі аднагодкаў са Слонімскага раёна — 5:1. Затым не менш пераканаўча перамаглі каманду Ленінскага раёна з горада Гродна — 4:0. Наступнай ахвярай дзятлаўчан сталі сапернікі з Ваўкавыскага раёна — 3:0. У выніку дзятлаўчане перамаглі ў адборачнай групе "А" з розніцаю мячоў 12:1.

А вось паўфінальны матч супраць каманды Навагрудскага раёна нашым футбалістам, не ўдаўся. Прайгралі — 1:4. Чаму? Трэнер каманды Уладзімір Ганчар асноўнай прычынай паражэння лічыць кадравы недабор. Двух нашых футбалістаў-падлеткаў арганізатары турніру не дапусцілі да ўдзелу ў матчах з-за адсутнасці пашпартоў. Зусім верагодна, што дзятлаўчанам не хапіла фізічных сіл у хуткацечным турніры. Да таго ж, у групе "А" яны згулялі на матч больш, чым іх наступныя сапернікі, бо астатнія тры адборачныя групы склалі па тры каманды.



ФУТБОЛ ДАСТУПНЫ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ

З 1 верасня ў спартыўнай школе раёна пачаўся набор на аддзяленне "футбол", куды могуць запісацца вучні 2-8 класаў. На базе спартыўнай школы працуюць секцыі як па юнацкім, так і па дзявочым футболе.

— Уладзімір Юр'евіч, наколькі актыўна ідуць у футбалісты дзяўчаты?
— Дзявочы футбол — адносна новы від для нас, але даволі папулярны. Летась дзяўчаты дэбютавалі на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці і паказалі някепскі вынік — гіятае месца. Плануем пашыраць набор і развіваць дзявочы футбол як перспектыўны сёння напрамак.