жнівень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ -- ШКОЛА ЭСТЭТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

Да пачатку новага навучальнага года рыхтуюцца і школы мастацтваў. Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў праводзіць набор дзяцей, якія жадаюць развіваць свае музычныя і мастацкія здольнасці. Усё ж такі, талент, як сведчыць біблейская мудрасць, не варта зарываць у зямлю, а трэба яго "ўзбагачаць". Зрабіць гэта ў Дзятлаўскай школе мастацтваў дзецям дапамогуць вопытныя кваліфікаваныя настаўнікі.

Вядома, мець талент -- справа адна, а вось развіваць яго -- задача нялёгкая, якая патрабуе шмат уседлівасці і цярпення. Толькі і вынікі вартыя гэтага. Як аргумент для таго, каб пайсці вучыцца ў школу мастацтваў, варта прыняць і тое, што яшчэ стагоддзе таму ўменне музыцыраваць або маляваць лічылася абавязковай часткай арыстакратычнай культуры. Ды і таленавіты чалавек заўсёды прыцягвае да сябе цікавасць, з'яўляецца душой кампаніі.

-- Акрамя гэтага, -- працягвае думку намеснік дырэктара Дзятлаўскай школы мастацтваў Аксана Шэіна, -- заняткі ў мастацкай школе выхоўваюць у дзіцяці пачуццё прыгожага, эстэтычны густ, развіваюць духоўна. А гэта вельмі важна ў наша тэхнагеннае стагоддзе.



БУДЗЬ У ТРЭНДЗЕ

У модзе сёлетняй восені -- рэчы пастэльных адценняў з прыгожымі карункамі. Папулярнасцю будуць карыстацца кароткія балеро, карсеты, манжэты, карункавыя каўнерыкі. Адным словам, модныя восеньскія тэндэнцыі прапануюць раскошу і шык у спалучэнні з прастатой у афармленні ўбранняў.
У модзе сёлетняй восені -- выкарыстанне ў дамскім гардэробе рэчаў мужчынскага стылю. Папулярнымі будуць не толькі гальштукі і кашулі, але і капелюшы, касцюмы са штанамі, рамяні, якія раней насілі толькі прадстаўнікі мужчынскага полу. Сёння такія рэчы выкарыстоўваюцца ў модзе для жанчын.

Актуальны восенню-2013 стыль 40-х гадоў. Яго мода дыктуе прыталеныя сілуэты, стыль мілітары, мінімалізм і прастату фасонаў.

Тэндэнцыі жаночай моды ўключаюць і спадніцы кансерватыўнай даўжыні ніжэй за калена. Гэтая тэндэнцыя датычыцца як офіснага, так і паўсядзённага стылю.



ТЭАТР -- ЛЮСТЭРКА ЖЫЦЦЯ

Свет мастацтва вабіў яе з дзяцінства. Адгукнуўшыся на яго покліч, яна прыйшла ў школу мастацтваў, дзе пад кіраўніцтвам настаўніка стала развіваць свае здольнасці ўвасабляць прыгажосць на аркушы паперы з дапамогай алоўка і фарбаў. Нават з'явілася першая мара -- стаць дызайнерам.

Аднак пасля прыходу ў тэатральную студыю "Мелодыя душы" дзяўчына зразумела, што яе свет -- гэта свет тэатра. І менавіта з ім яна вырашыла звязаць сваё жыццё: сёлета Марына Цуманкова стала студэнткай Беларускай акадэміі мастацтваў.

Рыхтавацца да паступлення дзяўчыне дапамагаў кіраўнік "Мелодыі душы" Іван Каско. Разам з ім Марына падбірала рэпертуар, які неабходна было прадэманстраваць перад уступнай камісіяй -- эцюд, басню, маналог, танец. Дарэчы, харэаграфічнае, а таксама вакальнае майстэрства Марына засвойвала, наведваючы гурткі раённага Дома культуры. Гэтыя навыкі спатрэбіліся ёй яшчэ ў час заняткаў у тэатральнай студыі, якая, у асноўным, спецыялізуецца на пастаноўцы мюзіклаў.



І ЗНОЎ ПРА ГРЫБНУЮ БЯСПЕКУ

Прыйшла грыбная пара, і ўжо ёсць выпадкі атручванняў грыбамі.

Найбольш распаўсюджаная прычына грыбных артучванняў – парушэнні тэхналогіі прыгатавання, ужыванне невядомых або ўмоўна ядомых грыбоў. Ядавітыя грыбы нярэдка трапляюць у кошык з-за недагляду і недасведчанасці грыбніка. На сыраежку, напрыклад, падобная бледная паганка. А смаржкі пераведзены з шэрагу ўмоўна ядомых у ядавітыя, у іх утрымліваюцца яды, здольныя выклікаць хваробы нырак і печані. Ядавітыя грыбы: бледная паганка, мухамор чырвоны, мухамор шэры, гаварушка пабеленая, гіграфор канічны, мухамор паганкападобны, апенька несапраўдная цагельна-чырвоная, міцэна чыстая, смаржок, апенька несапраўдная серна-жоўтая.



ШТО ПРАПАНАВАЛІ ПЕДАГОГІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ МІНІСТЭРСТВУ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 жніўня кіраўнікі раённых установаў адукацыі прынялі ўдзел у відэанарадзе педагогаў Гродзеншчыны. Да відэаэфіра ў рэжыме анлайн было падключана і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні ўсе раённыя аддзелы адукацыі вобласці атрымалі для абмеркавання даклад Аляксандра Генрыхавіча Сонгіна, начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Педагогі мелі магчымасць загадзя выказаць па ім свае заўвагі і прапановы. Самы актыўны ўдзел у абмеркаванні, па словах В. В. Грышэчкі, першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, прынялі настаўнікі Ашмяншчыны, Навагрудчыны і Дзятлаўшчыны.

Сярод прапановаў дзятлаўскіх настаўнікаў былі наступныя: увесці стаўку сацыяльнага педагога ў дашкольных установах адукацыі, прадугледзець пэўны парог пры пераходзе на трэцюю ступень агульнай сярэдняй адукацыі.



НЕ ЖАДАЎ ПЛАЦІЦЬ ПА ДАЎГАХ

У ліпені-жніўні 2013 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма па арт. 241, 242 КК Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці і перашкоду кампенсацыі стратаў крэдыторам у буйным памеры ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў у адносінах да грамадзяніна Ж., дырэктара прадпрыемства, які ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе рознічнага гандлю на рынку “Наш край” у г. Слоніме.

Не жадаючы плаціць па даўгах за раней атрыманую ад іншых прадпрыемстваў прадукцыю, якая потым рэалізоўвалася на рынку “Наш край”, указаны грамадзянін сумесна з заснавальнікам, з якім знаходзіўся ў сваяцкіх адносінах, правёў адчужэнне ў прадпрыемства-даўжніка ўсіх тавараў, гандлёвых павільёнаў і іншай маёмасці коштам больш за 3,0 млрд. рублёў на карысць іншага "сваяцкага" суб'екта гаспадарання, пакінуўшы існуючыя даўгі непагашанымі і фактычна сарваўшы магчымасць іх пагашэння.



А ВАШЫ ДЗЕЦІ ДОМА ПАСЛЯ 23 ГАДЗІН?

Час летніх канікулаў падыходзіць да свайго завяршэння. Шмат дзяцей вяртаецца ў горад з дзіцячых лагераў ці з вёсак ад бабуляў і дзядуляў, у якіх праводзілі свой адпачынак. Свабодны час дзеці імкнуцца правесці на вуліцы з сябрамі, якіх яны даўно не бачылі, забываючы, а магчыма і не ведаючы пра тое, што дзейнічаюць устаноўленыя абмежаванні па часе знаходжання па-за домам пасля 23 гадзін. Вось чаму бацькі павінны ведаць аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць парадак знаходжання асобаў ва ўзросце да 16 гадоў па-за жылля ў начны час сутак.

Варта нагадаць, што 5 верасня 2012 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2012 № 376-3 “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, які замацоўвае палажэнне аб тым, што непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў (за выключэннем непаўналетніх, дзеяздольных у поўным аб’ёме) не могуць знаходзіцца ў перыяд з 23.00 да 6.00 па-за домам без суправаджэння дарослых.



ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №308 АД 6 ЖНІЎНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН..."

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №308 АД 6 ЖНІЎНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН 1986-1995 ГАДОЎ НАРАДЖЭННЯ НА ТЭРМІНОВУЮ ВАЕННУЮ СЛУЖБУ, СЛУЖБУ Ў РЭЗЕРВЕ Ў ЖНІЎНІ-ЛІСТАПАДЗЕ 2013 ГОДА"

На падставе артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2013 года №337 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2013 года” і з мэтай арганізаванага прызыву грамадзян Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт рашыў



БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ ДА ЗНАХОДАК У ЗЯМЛІ

З года ў год вайна нагадвае пра сябе страшнымі выбухованебяспечнымі знаходкамі, якія да гэтай пары ляжаць у зямлі.

Па статыстыцы, пік выяўлення снарадаў і мін прыпадае на перыяд правядзення пахатных работ ў полі вясной і восенню.

Будзьце асцярожныя, калі раптам вы знойдзеце старую ржавую міну, гранату ці снарад. Не спрабуйце дастаць яе з зямлі, перавозіць яе і тым больш біць ці разбіраць. Праляжаўшы працяглы час, дэталі ўзрывальніка часткова разбурыліся, і нават ваш лёгкі дотык можа прывесці механізм у дзеянне, адбудзецца непапраўнае.



ПРАБЛЕМНАЯ ГАСПАДАРКА

Пытанне: у рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхары вуліцы Фогеля, не згодныя з інфармацыяй, змешчанай у артыкуле “С. Луня: Ствараючы камфорт для сябе, падумайце пра іншых”, апублікаваным у №64 газеты “Перамога” ад 17 жніўня. Яны настойваюць на абвяржэнні інфармацыі пра тое, што сеткі каналізацыі па вуліцах Кабяка і Будаўнікоў не былі перададзены на баланс РУП ЖКГ і тое, што па вуліцах Фогеля і Кабяка закончаны ямачны рамонт.

Адказ дае дырэктар РУП ЖКГ С.М. Луня:
РУП ЖКГ па прыёмцы сетак каналізацыі ў мікрараёне вуліц Фогеля і Кабяка тлумачыць:
у 1996 годзе ад МПМК-147 на баланс РУП ЖКГ былі прыняты сеткі каналізацыі:
- участак вуліцы Чырвонаармейскай – па вуліцы Фогеля – па вуліцы Дварчаніна – па вуліцы Булата да дома №6 працягласцю 1100 метраў;
- участак вуліцы Фогеля – вуліцы Гагарына да жылога дома №14 працягласцю 150 метраў. Разам – 1250 метраў.