жнівень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЦІ БУДЗЕ СТАРАСТА Ў ВЁСЦЫ ГУЗНІ?

Атрыманы афіцыйныя адказы раённых арганізацый і службаў на пытанні “Прамой лініі” старшыні райвыканкама І.І. Крахмальчыка з насельніцтвам Дзятлаўшчыны, якая прайшла ў канцы чэрвеня.

Пытанне: калі будзе абраны стараста вёскі Гузні Парэцкага сельсавета?



РАДЫЁ “ДЗЯТЛАВА” ЗМЯНЯЕ ЧАС ВЯШЧАННЯ

З 1 верасня 2013 года радыё “Дзятлава” змяняе час вяшчання. Перадачы раённага радыё вы зможаце пачуць: з 6.25 да 6.40 у панядзелак; з 22.05 да 22.30 у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу. Усе перадачы будуць трансліравацца як па правадной, так і па эфірнай сетцы вяшчання (частата 66,56 МГц).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-10-30.



1 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

Дарагія сябры!

Віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года – Днём ведаў! Для ўсіх нас 1 верасня – асаблівае і ўрачыстае свята, да якога ў нашых сем’ях рыхтуюцца загадзя, у чаканні сустрэч з любімымі выкладчыкамі і школьнымі сябрамі.

З асаблівым нецярпеннем Дня ведаў чакаюць першакласнікі. Яны ўпершыню сядуць за школьныя парты, каб даведацца шмат новага і цікавага пра навакольны свет.



ЮРЫЙ ГАНЧАР: “АД НАШАЙ ПРАЦЫ ЗАЛЕЖЫЦЬ БЯСПЕКА ЛЮДЗЕЙ”

1 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты пагутарыў з галоўным інжынерам упраўлення “Дзятлаварайгаз” Юрыем Іванавічам Ганчаром.

-- Юрый Іванавіч, з чым упраўленне падышло да прафесійнага свята газавікоў?
-- Каляндарны год яшчэ не скончыўся, але напярэдадні свята ўжо можна падвесці нейкія прамежкавыя вынікі працы. Так, выкананы амаль усе задачы, якія ставіліся штогадовай праграмай пераўзбраення якасці.
Гэта не толькі паўсядзённае абслугоўванне абсталявання, але і яго мадэрнізацыя. У мэтах павышэння надзейнасці, бесперабойных паставак газу, упершыню ў раёне пачалі працу 6 станцый катоднай аховы газаправодаў з тэлеметрыяй. Яны ахоўваюць газаправоды ад карозіі і могуць самі паведамляць пра розныя непаладкі. Калі раней кожныя два месяцы даводзілася выязжаць на праверку, то цяпер мы робім гэта раз у паўгода. У наступныя гады плануецца замена астатніх станцый. Яны акупяцца за кошт зніжэння выдаткаў на аб’езды. Але асноўная задача не ў эканоміцы, а ў бяспецы: каб труба не стала ржавай, не прапускала газ. Карозія выкліча не толькі ўцечку і страту газу, неабходна будзе адключыць спажыўцоў, прадпрыемствы, якія могуць панесці страты.



ПЕРШЫ З ТРЭЦЯЙ СПРОБЫ

Васіль Мікалаевіч Казлянкоў прымусіў гаварыць пра Дзятлаўскі раён на міжнародным узроўні. Электрагазазваршчык па спецыяльнасці, ён стаў першым на міжнародным конкурсе зваршчыкаў “Залаты кубак Бенардоса” ў Адэсе (Украіна) у намінацыі “Ручная дугавая зварка”. Кубак названы ў гонар вынаходніка электразваркі Мікалая Бенардоса.

Зваршчыкам Васіль Мікалаевіч працуе ўжо 21 год. Ва ўпраўленні Дзятлаварайгаз – сёмы. У гэтым міжнародным конкурсе ўдзельнічаў трэці раз. Першыя два разы заняў таксама прызавыя трэція месцы. Васіль Мікалаевіч кажа, што да конкурсу рыхтуецца не як спартсмен, а як звычайны работнік. Такія ж работнікі прадстаўляюць Балгарыю, Расію, Кітай.



ЯК МЯНЯЛАСЯ ІХ ПРАЦА

У гэтым годзе Дзятлаварайгаз адзначае юбілей – 20 гадоў працы ў якасці самастойнай арганізацыі. Да гэтага Дзятлаўскі раён абслугоўваўся Слонімскім міжраённым упраўленнем. Як мянялася за гэтыя гады газавая гаспадарка, карэспандэнт пацікавіўся ў начальніка службы эксплуатацыі Мікалая Захаравіча Лусцянкова, які больш за 30 гадоў прысвяціў газавай гаспадарцы раёна.

-- Уладкаваўся я на цяперашнюю працу ў 1982 годзе. Да гэтага дзесяць гадоў плаваў у Атлантыцы, Ціхім акіяне, лавіў рыбу, -- распавядае пра пачатак кар’еры Мікалай Захаравіч. – У моры мяне навучылі спадзявацца толькі на сябе, што па жыцці і ў працы моцна дапамагае.

Але надыходзіў час пасталець, абжыцца сям’ёй, і Мікалай Захаравіч “сышоў” на бераг. Спярша ў будучым Дзятлаварайгазе працаваў слесарам. Пасля заканчэння тэхналагічнага тэхнікума атрымаў пасаду майстра. У гэтыя часы на Дзятлаўшчыне як раз з’явіліся вялікія аб’ёмы – пад 90 км газаправода і 12 газаразмеркавальных пунктаў (ГРП) -- спецыяльных пабудоў з наборам абсталявання, якое падтрымлівае на аднолькавым узроўні ціск газу на выхадзе да спажыўцоў.



МНОГІМ СВАІМ ВУЧНЯМ ДАЛА ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Былая настаўніца Лапушанскай базавай школы Валянціна Юльянаўна Занеўская нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям'і, у вёсцы Варакомшчына. Бацькі працавалі на зямлі і прывучалі да гэтай работы сваіх дзяцей. А самую малодшую -- Валянціну -- выправілі ў настаўніцы. Яна скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Пачынала настаўнічаць на Гродзеншчыне, у Навасёлкаўскай школе. Пазней яе перавялі ў больш буйную Багатырэвіцкую школу. Выйшла замуж. Муж, Баляслаў Віктаравіч Занеўскі, быў дырэктарам школы і выкладаў гісторыю. У 1975 годзе ў маладой сям'і нарадзілася дачка Галіна. Калі ёй было усяго 7 месяцаў, муж трагічна загінуў.

У 1986 годзе Багатырэвіцкую школу закрылі, і абласны аддзел адукацыі накіраваў Валянціну Юльянаўну на Дзятлаўшчыну, у Данілавіцкую СШ, завучам.



АБ ЯКАСЦЯХ ЗЯЛЁНАГА ЧАЮ

Пытанне: чым карысны зялёны чай? Ці ёсць супрацьпаказанні для яго ўжывання?

Адказ А. Куцко, тэрапеўта Дзятлаўскай раённай паліклінікі:
-- Крыніцай зялёнага чаю з'яўляюцца тыя ж чайныя кусты, з якіх атрымліваюць і чорныя, чырвоныя сарты чаю. Розніца заключаецца ў спосабе апрацоўкі лістоў. Зялёны чай не праходзіць ферментацыю і завяльванне, дзякуючы чаму захоўвае максімум карысных рэчываў. У ліку іх -- вітаміны Р, С. Яны паляпшаюць імунітэтэт, абараняюць клеткі ад разбурэння. Таксама зялёны чай багаты на карацін -- вітамін А, які, як вядома, садзейнічае вывядзенню з арганізма свабодных радыкалаў, карысны для зроку. Таксама ў зялёным чаі ёсць вітаміны групы В.

Перыядычнае ўжыванне зялёнага чаю станоўча ўплывае на імунітэт, перашкаджае ўзнікненню хранічных хваробаў. Зялёны чай актыўна змагаецца з ракавымі хваробамі. У Японіі гэты напой -- абавязковая частка любой супрацьракавай дыеты. Таксама зялёны чай выводзіць з арганізма солі цяжкіх металаў.



Крымінальная хроніка - 67

ВЫСВЯТЛЯЎ АДНОСІНЫ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да аднаго з работнікаў Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Мужчына знаходзіўся на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Гэта пасадзейнічала ўзнікненню сваркі паміж ім і жанчынай-калегай. У час высвятлення адносін мужчына штурхнуў яе. Пацярпелая ўпала і ўдарылася. Медыкі ацанілі цялесныя пашкоджанні як менш цяжкія.

ВЕЛАСІПЕДЫСТ ТРАПІЎ У БАЛЬНІЦУ

На скрыжаванні вуліц Прытыцкага -- Чкалава райцэнтра веласіпедыст, 1970 года нараджэння, не саступіў дарогу аўтамашыне "Фіят-Тэмпра". Аўтамабілем кіраваў мясцовы жыхар, 1986 года нараджэння. У выніку сутыкнення кіроўца двухколага транспарта трапіў на бальнічны ложак.



ЦІ ПАТРЭБНА КАСАВАЕ АБСТАЛЯВАННЕ?

Пытанне: індывідуальны прадпрымальнік з’яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку, ажыццяўляе развозны рознічны гандаль. Гандаль адбываецца не на рынках, а ў месцах, выдзеленых мясцовай выканаўчай уладай. Продаж тавараў ажыццяўляецца не з транспартнага сродка, а з часова сабранай гандлёвай палаткі. Ці абавязкова ў дадзеным выпадку выкарыстанне касавага абсталявання?

Адказ А. Жэлязоўскай, намесніка начальніка аддзела падаткаабкладання юрыдычных і фізічных асобаў: пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2012 года №1139/16 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністра Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 года №924/16” з 16 чэрвеня 2013 года прадугледжваецца выключэнне развознага гандлю таварамі з пераліку выпадкаў, калі прыём наяўных грашовых сродкаў можа ажыццяўляцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі без выкарыстання касавага абсталявання і (або) плацежных тэрміналаў.