верасень



Душа - як агонь, а ў сэрцы - фальклор!

Народная мудрасць, народная паэтычная творчасць, мастацтва слова і музыкі, якія звязаны з бытам і абрадамі, дазваляюць сучаснаму чалавеку любога ўзросту і статусу спазнаць сваю гісторыю.

Гаворка ідзе пра фальклор. Лепш за ўсё з ім знаёміцца праз яго носьбітаў, якія твораць у межах традыцыі, абапіраючыся на папярэднікаў, паўтараючы, змяняючы, дапаўняючы тэксты.

На шчасце, носьбіты народнай творчасці ёсць на Дзятлаўшчыне. Фальклорны калектыў вёскі Погіры вядомы не толькі ў раёне, але і ў розных мясцінах Беларусі.

Актыўныя і жыццярадасныя жанчыны-ўдзельніцы калектыву ўжо шмат гадоў звонка і бадзёра нясуць у народ песні, якія чулі ад сваіх матуляў і бабуляў.



У першым паўгоддзі знізілася злачыннасць

Аналіз стану злачыннасці сведчыць, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2017 года адбылося зніжэнне як агульнай злачыннасці са 118 у першым паўгоддзі 2016 года да 94 сёлета (мінус 24 злачынствы, або мінус 20,3%), так і зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку з 76 да 59 (мінус 17, або на мінус 22,4%). Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва паменшыўся і склаў 37,5% (мінус 8,6%).

За першае паўгоддзе 2017 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 5 злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх: прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 1 (плюс 1), разбойныя нападьі — 1 (плюс 1), палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, — 2 (плюс 2), незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі — 1 (плюс 1).



Адкрыты новы рэнтген-кабінет у раённай бальніцы

12 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета.

Гэта падзея стала важнай для калектыву бальніцы і паліклінікі, бо цяпер з дапамогай новага ўнікальнага абсталявання медыкі змогуць атрымліваць высакаякасныя рэнтген-здымкі, аператыўна ставіць дыягназы і прызначаць лячінне пацыентам.

Мерапрыемства распачаў ансамбль народнай песні і музыкі "Ятранка". Пасля вітальнай песні творчага калектыву перад прысутным медперсаналам і гасцямі выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:
— Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з сітуацыямі, у якіх можна атрымаць траўмы. Пры гэтым мы жадаем атрымаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу. Пры комплексным аналізе сітуацыі з размяшчэннем і камплектаваннем лячэбна-прафілактычных установаў у Дзятлаўскім раёне зроблена выснова, што менавіта ў раённай бальніцы рэнтген-кабінет будзе найбольш эфектыўны.



Аляксей Хлястоў на Дзятлаўшчыне: "Штосьці не так"

У Наваельні з канцэртнай праграмай выступіў папулярны артыст, неаднаразовы ўладальнік тытула "Лепшы спявак года" Беларусі
Аляксей Хлястоў. Пра сваю творчасць, гатоўнасць жыць у вёсцы пра здаровы лад жыцця спявак пагутарыў з карэспандэнткай "Перамогі".

"Артыст — чалавек, які заўсёды ў пошуку

— Ужо месяц на прасторах інтэрнэту "гуляе" ваша новая песня "Штосьці не maк" і займае высокія пазіцыі у папулярных рэйтынгах. Відавочна, гэта поспех, але песня па фармаце некалькі адрозніваецца ад папярэдніх, што прывяло вас да зменаў?
— Артыст — чалавек, які заўсёды ў пошуку. Разам з маім аўтарскім складам мы хочам зразумець, на якую мэтавую аўдыторыю трэба працаваць. Гэтая песня разлічана на людзей прыкладна ад 18 да 35 гадоў. Папярэдняя песня "Такое каханне" зачапіла сегмент амаль да 50-гадовага слухача.



"Бронза" - у Аляксандра Дзямянцава

У Мінску, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, прайшла 8-я рэспубліканская спартакіяда грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". У ёй прымалі ўдзел спартсмены-інваліды па зроку з усіх абласцей нашай краіны. Сярод іх быў разыграны 21 камплект узнагародаў у сямі відах спорту.

Удзельнікі спартакіяды прадэманстравалі свае здольнасці ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, шматбор'і, гіравым спорце, плаванні, згулялі ў шашкі, шахматы, шоўдаўн (тэніс для сляпых, які збіраюцца ўключыць у паралімпійскія віды спорту), міні-футбол.



Бібліятэкар Святлана Кашырэц

Бібліятэка, калі ўдумацца, — унікальная ўстанова, якая дапамагае лячыць душы, павышаць прафесіяналізм, пашыраць кругагляд,
духоўна абагачацца. Яе наведваюць чытачы розных узростаў і сацыяльных катэгорый: ад школьніка — да пенсіянера, ад будаўніка — да акадэміка. I вельмі важную ролю ў гэтым храме ведаў мае бібліятэкар. Менавіта ён з'яўляецца пасрэднікам паміж кнігай і чытачом, у многім ад яго залежыць, якія кнігі трапяць у рукі людзям.

Дваццаць тры гады працы ў бібліятэцы прысвяціла жыхарка вёскі Горка Святлана Фёдараўна Кашырэц. Цяпер яна працуе бібліятэкарам Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба.



Школьны праект паспрыяў добраму ўраджаю

Жыхар вёскі Хвінявічы Вацлаў Браніслававіч Залеўскі — аграном са шматгадовым стажам, эксперыментатар. Ён прайшоў працоўны шлях ад агранома ў калгасе да намесніка старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы і харчаванні, быў старшынёй Парэцкага сельскага Cавета, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але слова "адпачынак" цяжка суаднесці з актыўнай натурай Вацлава Браніслававіча, які шмат часу праводзіць на прысядзібным участку. За сезон ён стараецца атрымаць як мага большы ўраджай з найменшымі затратамі. У гэтым яму дапамагаюць прафесійныя веды, спецыяльная літаратура, жаданне эксперыментаваць і жонка, якая таксама шмат часу праводзіць на агародзе.



"Нiва" - чэмпiён!

У міні-футбол у Дзятлаве гуляюць многія, а перамагае - "Ніва". Штатны фаварыт у чарговым адкрытым чэмпіянаце горада перамог за яўнаю перавагаю. Сярэбранага прызёра "Фарсаж" чэмпіён апярэдзіў на камфортныя 8 ачкоў, прайграў за 20 матчаў усяго адзін раз. і забіў больш за ўсіх галоў (76), і прапусціў менш за ўсіх мячоў (31).



Сустрэча праз сорок гадоў

У жніўні выпускнікі 1977 года Вензавецкай сярэдняй школы вырашылі сабрацца на доўгачаканую сустрэчу праз сорак гадоў пасля заканчэння школы.

Прыехалі чатырнаццаць чалавек, каб пабачыцца, падзяліцца сваімі радасцямі, успомніць мінулыя школьныя гады, сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў, якія жывуць і якіх ужо няма побач.

Здаецца, зусім нядаўна прывялі нас матулі прыгожых, з вялікімі букетамі кветак у першы клас, дзе першая настаўніца Ганна Міхайлаўна Каско прыняла нас, як сваіх родных дзетак. I вось прайшло з таго часу ўжо сорак гадоў.



ПРАЕКТ ДЗЯТЛАЎЧАН ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ ЭТАПЕ

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў занальны этап рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэяў для Беларусі". Конкурс "100 ідэяў для Беларусі" праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Ён скіроўвае маладых людзей на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулюе грамадзянскія ініцьіятывы.

На занальным этапе свае праекты прадставілі навучэнцы школ і сярэдніх навучальных установаў Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага раёнаў. Усяго моладзь абараняла 12 работ: "Бульба ў камені", "Малааб'ёмны прычапны апырсквальнік", "Будучыня фермерскіх гаспадарак — у шматфункцыянальнасці тэхнікі', "Сонечная архітэктура ў будаўніцтве", "Цеплагенератар паветраны", "Піянерскі ліхтар", "Станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі", "Энергія сонца для ўсіх", "Біялагічныя асаблівасці вырошчвання сажалкавых рыб", "Віртуальнае падарожжа па Беларусі, або Інтэрактыўная карта будынкаў", "Лушчылка кукурузных пачаткаў", "Тэхнаёлка". Гэтыя праекты адлюстроўвалі захапленні і наватарскія ідэі моладзі. Кожны з іх рэальна можна выкарыстаць у паўсядзённым жыцці для вырашэння бытавых пытанняў.