снежань

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДАРОГАМІ ШКОЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ

Руплівая гаспадыня, клапатлівая маці, бабуля, жонка і проста цудоўны чалавек – такія словы можна сказаць пра Валянціну Аляксееўну Сукач, настаўніцу фізікі і матэматыкі філіяла "Санаторная школа "Баравічок", якая сёлета святкуе свой юбілей.

Нарадзілася будучая настаўніца ў вёсцы Вялікая Воля Дзятлаўскага раёна ў простай сялянскай сям’і. Ужо з дзяцінства Валянціна марыла звязаць свой лёс з педагогікай. Але пасля заканчэння школы давялося год адпрацаваць даяркай у калгасе, бо для паступлення быў патрэбен працоўны стаж. У 1972 годзе яна, нарэшце, была залічана слухачом падрыхтоўчага аддзялення Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Праз год Валянціна Аляксееўна стала студэнткай першага курса фізічнага факультэта.



Крымінальная хроніка - 101

ПАЦЯРПЕЛІ ТРЫ ЧАЛАВЕКІ

На вуліцы Савецкай райцэнтра жанчына, якая ехала за рулём "Сітраэна-Ксанціі", паспрабавала абагнаць веласіпедыста і выехала на паласу сустрэчнага руху. Тут яна сутыкнулася з аўтамашынай "МАН-32/372", якою кіраваў жыхар горада Слоніма.

У выніку аварыі пацярпелі сама вадзіцель "Сітраэна", яе пасажыр (пенсіянер, 1933 года нараджэння) і веласіпедыст, 1989 года нараджэння, жыхар райцэнтра. Усе яны з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу.



Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Паважаныя католікі Дзятлаўшчыны, дарагія браты і сестры ў Хрысце Пану!

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

У радасныя дні Божага Нараджэння ў нашых сэрцах гучаць словы вестуноў Добрай навіны пра вялікую і непасцігальную любоў Бога да свайго стварэння “Сёння ў горадзе Давыда нарадзіўся вам Месія Пан…” Гэтыя словы ажыўляюць нашу надзею, чарговы раз прыпамінаючы пра тое, што народжаны ў Бэтлееме Езус Хрыстус нараджаецца ў нашых сэрцах.



АБМЯРКОЎВАЛАСЯ ПРАБЛЕМА НАРКАМАНІІ

У Дзятлаўскім раёне адбыўся Адзіны дзень інфармання. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы наведалі ўстановы і арганізацыі раёна, сустрэліся з працоўнымі калектывамі. Адна з сустрэч прайшла ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Установу наведалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама П. К. Скрабко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч.

На абмеркаванне Адзінага дня інфармавання было вынесена пытанне аб рэалізацыі ў Гродзенскай вобласці мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы комплексных мераў супрацьдзеяння наркаманіі, незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і звязаным з імі правапарушэнням у Рэспубліцы Беларусь за 2009-2013 гады.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЙ: Сяргей Сянатар

Сяргей Сянатар – галоўны інжынер СВК “Граніт-Агра”. Галоўным працуе не так і даўно – з лютага 2011 года. З таго часу, як яго папярэдніка С. Мазура прызначылі старшынёй гаспадаркі, С. Сенатар заступіў на яго месца.

Спадчына новаму галоўнаму дасталася выдатная. Папярэднік прафесійна ўмела клапаціўся пра машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемства, што было заўважана і адзначана: С. Мазура не аднаго разу запрашалі на обласныя і рэспубліканскія “Дажынкі”. Варта сказаць, што да тых поспехаў прычыніўся ўласна і С. Сянатар, ён працаваў у гаспадарцы пад непасрэдным кіраўніцтвам С. Мазура старшым інжынерам.



КУДЫ ЗВЯРТАЦЦА ПРЫ НАДЗВЫЧАЙНАЙ СІТУАЦЫІ

У 2007 годзе ў Беларусі была створана Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба 101, патэлефанаваўшы на нумар якой можна паведаміць пра любую надзвычайную сітуацыю – крадзеж на вуліцы, пажар у кватэры, уцечку газу або разлітую ртуць. А ў ліпені гэтага года ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях пачаў працаваць дадатковы нумар 112.

Зрабіўшы тэлефонны званок, вы можаце не хвалявацца – інфармацыя будзе аператыўна перададзена спецыялістам. Пры неабходнасці яны могуць задзейнічаць сілы розных падраздзяленняў, а таксама кантраляваць сітуацыю і непасрэдна ход аказання дапамогі. Дыспетчар за лічаныя секунды звязваецца з дзяжурна-дыспетчарскай службай па профілі: пажарная аварыйна-выратавальная частка, водаканал, хуткая медыцынская дапамога, міліцыя, ЖКГ і іншыя. Аднак працягваюць дзейнічаць і прамыя тэлефоны гэтых службаў, на якія вы можаце тэлефанаваць (102, 103, 104).



СМЯРОТНЫЯ СУТКІ

З 6 гадзін 11 снежня да 6 гадзін 12 снежня ў Беларусі адбыліся 24 пажары. У іх загінулі 12 чалавек, 4 атрымалі траўмы. 6 загінуўшых былі беспрацоўнымі, 6 -- пенсіянеры.

Адразу тры чалавекі загінулі ў агні ў час пажару, які адбыўся ў вёсцы Праскурня Жлобінскага раёна. Напярэдадні трагедыі суседзі бачылі гаспадара дома п'яным. Разам з ім жыў стрыечны брат, пенсіянер па інваліднасці. Вечарам да іх у госці завітаў знаёмы. Сустрэча праходзіла традыцыйна: выпівалі, курылі, заснулі. Непатушаная цыгарэта і стала прычынай пажару.



ГІРЛЯНДЫ: ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

У снежні мінулага года было ўзгаранне ў магазіне па вуліцы Цэнтральнай горада Гродна. Гарэлі жалюзі і навагодняя ілюмінацыя. Прычынай пажару стала кароткае замыканне электрагірлянды.

Ратаўнікі яшчэ раз нагадваюць правілы бяспекі пры выкарыстанні электрагірляндаў.

-- Не купляйце электрагірлянды невядомай вытворчасці, не выкарыстоўвайце самаробныя. Да пажару з-за кароткага замыкання можа прывесці выкарыстанне гірляндаў без сертыфікату адпаведнасці.



ПІРАТЭХНІКА: УМОВЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ

Навагодняя ноч 2013 года не для ўсіх была радаснай: пры выкарыстанні піратэхнікі атрымалі траўмы рознай ступені 11 чалавек, сярод іх -- трое дзяцей.
Каб пазбегнуць трагедыі, нагадваем асноўныя правілы карыстання піратэхнікай.

Купляючы гэтыя вырабы, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці, правярайце, ці ёсць інструкцыя па выкарыстанні. Яна павінна быць на беларускай ці рускай мовах, утрымліваць найменне вырабу, папярэджанне аб яго небяспецы, умовы і абмежаванні пры выкарыстанні, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі да эксплуатацыі, запуску і ўтылізацыі. У інструкцыі павінны быць указаны правілы захоўвання, дата вырабу і гарантыйны тэрмін, схема дзеянняў у выпадку няспраўнасці піратэхнічнага вырабу. Звярніце ўвагу на завадскую ўпакоўк -- на ёй не павінна быць пашкоджанняў.



ПАЦВЯРДЖЭННЕ ЯКАСЦІ І БЯСПЕКІ ТАВАРАЎ

У сувязі з увядзеннем у дзеянне Тэхнічнага Рэгламента Мытнага Саюза 017/2011 “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”, зацверджанага рашэннем камісіі Мытнага саюза ад 09.12.2011 года №876 з 01.06.2012 года і заканчэннем пераходнага перыяду з 01.07.2013 года, які дазваляе рэалізаваць рэшткі раней набытых тавараў без прад’яўлення дакументаў, Дзятлаўскі райЦГЭ інфармуе, што пастановай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.06.2013 №9/26/50/32 вызначаны спрошчаныя спосабы пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў тавараў, рэалізуемых індывідуальнымі прадпрымальнікамі Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пацвярджаюць якасць і бяспеку тавараў, на якія распаўсюджваюцца тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб’ектах і на гандлёвых месцах на рынках адным з наступных спосабаў:
-- арыгіналамі сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза або іх копіямі;
-- арыгіналамі сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый аб адпаведнасці адзінай формы Мытнага саюза або іх копіямі на тавары, уключаныя ў Адзіны пералік прадукцыі, якая належыць абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці ў межах Мытнага саюза з выдачай адзіных дакументаў, на працягу перыяду, вызначанага рашэннем аб прыняцці тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза;
-- наяўнасцю на таварах і (або) на іх спажывецкай тары адзінага знака абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаваў-членаў Мытнага саюза.