сакавік



Капуста для аматараў тэатра

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці на вечар тэатральнага гумару сабраліся самыя заўзятыя
аматары тэатра.



"Музыка для сэрца і душы"

Для жыхароў аграгарадка Круцілавічы 21 сакавіка сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў сумесна з творчым калектывам Дварэцкага дома культуры канцэртную праграму "Музыка для сэрца і душы".



Правялі зіму спартыўна

Жыхары нашага раёна любяць зімовыя віды спорту і актыўна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах.

Напрыклад, вучні Раготнаўскай базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніка Мікалая Анацкі прадстаўлялі Дзятлаўшчыну як у абласных, так і ў міжнародных спаборніцтвах.



Вясновыя спаборніцтвы

У Гродне адбыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па кіакушынкай каратэ "Вясна над Нёманам".

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 50 каратыстаў з Расіі, Польшчы, Беларусі. Ад Дзятлава выступілі 13 спартсменаў, з якіх восем атрымалі прызавыя месцы.



Дзяніс Сасінскі: "Армію трэба зразумець"

Ужо амаль шаснаццаць месяцаў служыць у інжынерных войсках у вайсковай часці 33933 горада Слоніма наш зямляк Дзяніс Сасінскі.



Паэт са шчырым сэрцам патрыёта

2 красавіка Вікенцію (Віктару) Мікалаевічу Шымуку споўнілася б 85 гадоў. Многія людзі ў такім узросце яшчэ бадзёрыя, рухавыя, цікавяцца жыццём свах дзяцей і ўнукаў, жывуць заўтрашнім днём. А яго няма з намі ўжо дваццаць гадоў.



Калі сябруем - не сумуем

Прыемна сустракацца з сябрамі, асабліва калі ёсць агульныя інтарэсы і творчыя захапленні. Нядаўна з сяброўскім візітам на Дзятлаўшчыну наведалася творчая група Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" на чале са старшынёй аб'яднання Вольгай Харук.



Вяртанне дзяцей бацькам і аплата запазычанасцяў

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйны пратакол, пытанні аб магчымасці вяртання бацькам дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, пытанні спагнання запазычанасцяў за электрычную энергію з сем'яў-неплацельшчыкаў, дзе гадуюцца непаўналетнія дзеці.



3 афіцыйным візітам на малую радзіму

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда наведаў Дзятлаўскі раён, разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам сустрэўся з працоўным калектывам Дзятлаўскага сыраробнага завода.



Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 29 юных жыхароў раёна, якім споўнілася 14 гадоў.
Мерапрыемства ладзілася ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.