май

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЫСТАВА ЎМЕЛЫХ СЫРАРОБАЎ

Да Дня сям'і на Дзятлаўскім сырзаводзе ладзілі выставу "Майстрыха і рукадзельніца", а таксама ўшанавалі шматдзетных маці.



Спартыўны май - 2016

У час майскага свята на стадыёне, плошчы і вуліцах Дзятлава спаборнічалі аматары лёгкай атлетыкі, ролікавых канькоў, лыжаролераў, гіры, каната, міні-футбола, на гарадскім стадыёне адбыўся футбольны матч 3-й рэспубліканскай лігі паміж камандамі Дзятлава і Скідзеля.

Лёгкаатлетычная эстафета

У традыцыйнай лёгкаатлетычнай эстафеце па вуліцах горада ўдзельнічалі 12 школьных каманд. Пераможцай у першай групе школаў стала эстафета дзятлаўскай СШ №3. Другое месца занялі спартсмены Казлоўшчынскай СШ, трэцяе — Наваельнянскай СШ.
У другой групе школаў пераможцамі сталі бегуны Гезгалаўскай СШ. Другое месца занялі лёгкаатлеты Круцілавіцкай СШ, трэцяе — Вензавецкай СШ.
У трэцяй групе школаў перамогу святкавалі юныя спартсмены Лявонавіцкай БШ. Другое месца заняла каманда Раклевіцкай БШ, трэцяе — Жукоўшчынскай БШ.



Каманда ДРБУ - пераможца раённага шашачнага турніру

У Дзятлаве прайшоў раённы турнір па рускіх шашках, у якім спаборнічалі калектывы фізкультуры арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў. Першае месца заняла каманда ДРБУ №119. Другім і трэцім прызёрамі сталі каманды СВК "Хвінявічы" і СВК "Слава працы". На годным узроўні выступілі шашысты СВК "Войневічы" і СВК "Граніт-Агра".



Лізавета Трайнель - самая юная чэмпіёнка горада па шашках

Штогод у дзіцячых дашкольных установах горада Дзятлава працуюць шашачныя гурткі, якія наведваюць садаўскія дзеці сярэдняй і старэйшай узроставых груп. У час заняткаў яны далучаюцца да захапляльнага свету шашак, вывучаюць правілы гульні, здабываюць уменне весці спартыўную барацьбу з партнёрам па гульні. У сакавіку юныя шашысты стартавалі ў сваім першым у жыцці спартыўным турніры — асабістым першынстве садка.

Сёлета ўдзельнікамі шашачнага першынства ў садку № 1 стаў 21 выхаванец, у садку №2 - 16. Гулялі юныя спартсмены ў сваіх турнірах па кругавой сістэме.



Каманда "Каласок" - пераможца раённага турніру па валейболе

Зборная каманда дзяўчат з сельскаю прапіскаю 2000 года нараджэння і маладзейшыя пад назваю "Каласок" перамагла ў майскім жаночым валейбольным турніры. Зборніцы перайгралі гімназістак з лікам 2:0, каманду ЦРБ — 2:1. Другое месца занялі валейбалісткі ЦРБ, якія перамаглі гімназістак — 2:1.



Анастасія Касач - пераможца абласной спартакіяды школьнікаў

У Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў. У турніры па вольнай барацьбе для дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння ўдзельнічалі тры прадстаўніцы Дзятлаўскай ДЮСШ, і ўсе выступілі паспяхова.



НАТАЛЛЯ ЛЯХ: СЭНС ЖЫЦЦЯ Ў ДАБРЫНІ

Наталля Лях на Дзятлаўшчыну прыехала ў 1995 годзе. Пасля заканчэння Слонімскага медыцынскага вучылішча яна была накіравана працаваць фельчарам у Дзятлаўскую раённую паліклініку. Цудоўны калектыў, сябры і калегі, якіх Наталля сустрэла тут, — усё гэта паспрыяла таму, што Дзятлаўскі раён стаў для жанчыны пастаянным месцам жыхарства.

— Мае бацькі марылі, каб я стала медыкам. Я спраўдзіла іх жаданне. Медыцынскай сястрой працую ўжо больш за дваццаць гадоў, — расказвае Наталля.



ЖАДАННЕ РАСКРЫЦЬ ТАЯМНІЦЫ МОВЫ

Міхаіл Іваноў — навучэнец 11 класа Наваельнянскай сярэдняй школы. У навучальнай установе яго характарызуюць як паспяховага вучня,
які цікавіцца гуманітарнымі прадметамі, добра ведае рускую, беларускую, англійскую мовы, сябруе з кнігай, захапляецца філасофіяй.



"ЗАРНІЦА" ПАКЛІКАЛА НА СТАРТ

У Дзятлаве, на стадыёне "Колас", прайшла традыцыйная раённая ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў "Зарніца". У спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні 13 школ Дзятлаўшчыны. На ўрачыстым пастраенні сцяг Рэспублікі Беларусь паднялі мінулагоднія пераможцы — каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы.



"ВЯСЁЛКА ДЗЯЦІНСТВА" — СВЯТА ПАЭЗІІ I КНІГІ

На базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс юных чытальнікаў вершаў "Вясёлка дзяцінства", прысвечаны Году культуры. Удзел у конкурсе прынялі 20 выхаванцаў з 16 дашкольных установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

Першай удзельнікаў свята павітала метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета па пытаннях дашкольнай адукацыі К. Гайдук. Кацярына Аляксандраўна зазначыла, што ў наш час кнігі, на жаль, становяцца ўсё менш папулярнымі — іх замяняюць камп'ютары і смартфоны. Таму вельмі добра, калі бацькі або бабулі і дзядулі, а таксама выхавальнікі дашкольнай адукацыі з ранняга дзяцінства прывіваюць дзецям любоў да друкаванага слова. 2016 год аб'яўлены ў Беларусі Годам культуры. Фарміраваць культуру людзям дапамагаюць кнігі. Дык няхай конкурс "Вясёлка дэяцінства" дапаможа дашкольнікам адчуць і палюбіць паэзію, зацікавіцца кнігай.