май

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Міні-футбол: Першы чэмпіён

Перамогаю казлоўшчынскай каманды "Оld Friends" ("Старыя сябры") завяршыўся першы раённы зімовы (у спартзале) чэмпіянат па міні-футболу. Увесь турнір будучы чэмпіён прайшоў без паражэнняў. I толькі ў адным матчы з 12 не змог перамагчы.



Схавай. Зачыні. Захавай.

Амаль палова рэгіструемых крадзяжоў учыняецца сітуатыўна. Злачынцу трэба толькі ўбачыць рэч, якая "дрэнна ляжыць", каб пачаць дзейнічаць. Пры гэтым тры словы "схавай, зачыні, захавай" могуць стаць для вадзіцеля гарантам бяспекі яго аўтамабіля і маёмасці, якая ў ім знаходзіцца.

Што ўключае ў сябе дэвіз "схавай, зачыні, захавай":
- у час руху, асабліва калі знаходзіцеся ў дарожных пробках, заўсёды зачыняйце дзверы на замок, падымайце шкло дзвярэй, не кладзіце маёмасць на пасажырскае месца або прыборную панэль (зламыснікі могуць нахіліцца і скрасці рэчы, калі вы прыпыніліся на чырвоным сігнале светлафора);
- паркуйцеся ў шматлюдных або добра асветленых месцах, недалёка ад вартавой аховы арганізацый або камераў відэаназірання;



5 мая - Дзень друку

Шчыра і сардэчна віншуем калектывы работнікаў рэдакцыі раённай газеты "Перамога", распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў, журналістаў, грамадскіх карэспандэнтаў, ветэранаў працы з прафесійным святам — Днём друку.



Вынікова. Творча. Для людзей.

27 красавіка адбыўся справаздачна-выбарчы сход раённай арганізацыі грамадскага абяднання "Беларускі саюз жанчын". На ім падрахункавана работа раённага жансавета за справаздачны перыяд, разгледжаны праблемныя пытанні, намечаны мерапрыемствы на бліжэйшы час і будучыню.

Удэел у справаздачна-выбарчым сходэе прынялі старшыня раётага Савета дэпутатаў А.С.Бараноўскі, начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама М.В.Мацюкевіч, намеснік старшыні абласной жаночай арганізацыі Т.У.Гальцава.