май

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЯКУЙ ЗА СТАРАННУЮ ПРАЦУ!

Дзятлаўшчына сустрэла свята вясны і працы цырымоніяй шанавання лепшых работнікаў і арганізацый раёна. Урачыстасць праходзіла 1 мая на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве пры ўдзеле адміністрацыі раёна, дзятлаўчан і гасцей горада.



Плаванне: Тэст Купера

Перамогаю каманды СВК “Хвінявічы” завяршыліся раённыя спаборніцтвы па плаванні (тэст Купера)



Вынікі першынства Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе і грэка-рымскай барацьбе

Анастасія Касач, Іван Курбатаў, Аляксей Лаваш - прызёры абласных спаборніцтваў па вольнай і грэка-рымскай барацьбе

У першынстве Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе сярод хлопцаў і дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння вызначыліся прадстаўнікі Дзятлаўшчыны - Анастасія Касач з Руды Яварскай і Іван Курбатаў з Хвінявічаў, яны занялі другія месцы. Насця выиграла 5 паядынкаў, у фінале прайграла з лікам 3:5. Іван выйграў 6 паядынкаў, у фінале прайграў 4:5. Жанна Галавач з Руды Яварскай на гэтых спаборніцтвах заняла пятае месца.

Удзельнікамі абласнога першынства былі каля 100 спартсменаў. Анастасія Касач і Іван Курбатаў па выніках абласнога першынства залічаны ў зборную каманду вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.



НАШЫ ЮБІЛЯРЫ

Багатым на юбілеі стаў для Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы май. Тры ветэраны педагагічнай працы святкавалі свае дні нараджэння. Павіншаваць юбіляраў прыйшлі іх калегі -- настаўнікі нашай установы. З пажаданнямі даўгалецця, добрага здароўя яны ўручылі юбілярам паштоўкі і букеты кветак.

Свой 60-ы дзень нараджэння адсвяткаваў ветэран педагагічнай працы, настаўнік фізкультуры Сяргей Аляксеевіч Баляба. Дзякуючы яму, навучэнцы нашай школы дасягалі высокіх спартыўных вынікаў, іх імёны сёння вядомыя далёка за межамі Дзятлаўскага раёна. Здаровы лад жыцця і спорт сталі для многіх выпускнікоў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы важнымі складальнікамі жыцця, і гэта заслуга Сяргея Аляксеевіча.



МАЙСКІЯ ШАШКІ - 2014

Адбылося асабіста-каманднае першынство раёна па шашках з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК) прадпрыемстваў і арганізацый. Яго ўдзельнікамі былі 6 КФК сельгасарганізацый і 7 КФК прамысловых прадпрыемстваў. Кожную каманду складалі 2 мужчыны і адна жанчына. Турнір прайшоў у два этапы.

На першым (адборачным) этапе каманды спаборнічалі ў трох групах. На другім (фінальным) этапе спаборнічалі каманды, якія занялі аднолькавыя месцы ў адборачных групах. На абодвух этапах матчы праводзіліся па кругавой сістэме.



"КАНІКУЛЫ БЕЗ ДЫМУ І АГНЮ!"

У час канікулаў значна ўзрастае рызыка пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём. Аб гэтым сведчаць і лічбы: у мінулым годзе у агні загінулі 20 дзяцей, на вадаёмах -- 34 дзіцяці.

З мэтай папярэджання трагедый у час летніх канікулаў Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычную акцыю "Канікулы без дыму і агню". Яна пройдзе ва ўсіх аздараўленчых лагерах раёна, а таксама ў рэспубліканскім аздараўленчым лагеры "Баравічок". Адбудуцца дэманстрацыя пажарнай тэхнікі і абсталявання, віктарыны і конкурсы.



"НЕ ПАКІДАЙЦЕ ДЗЯЦЕЙ АДНЫХ!"

1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей. У Дзятлаўскім раёне акцыя будзе праводзіцца раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама на пляцоўцы каля раённага Дома культуры. У акцыі таксама будуць задзейнічаны раённае таварыства АСВОДа, работнікі Дзятлаўскага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ, раённага прадстаўніцтва "Белдзяржстрах". У праграме прадугледжаны паказ пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі і абсталявання, правядзенне віктарын і конкурсаў. Іх пераможцы атрымаюць памятныя падарункі.



ЛЕТНЯЕ СОНЦА НА КНІЖНАЙ СТАРОНЦЫ

Казлоўшчынская дзіцячая бібліятэка запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак у час летніх канікулаў прыняць удзел у мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у бібліятэцы.

Адкрыецца летні адпачынак святам да Міжнароднага дня абароны дзяцей “Хай усміхаецца дзяцінства”. Літаратурная гульня “На востраве Буяне” па казках А. С. Пушкіна пройдзе ў дзень нараджэння аўтара. Таксама можна будзе паўдзельнічаць у віктарыне “Што маем, тым прымаем”, разгадаць крыжаванку “Хто яны?” пра людзей, лёс якіх часова або назаўжды звязаны з нашай мясцовасцю, будуць прапанаваны калейдаскоп настольных гульняў “Тэрыторыя стасункаў”, мультпадарожжы, дэгустацыі кніжных навінак. Да 90-годдзя з дня нараджэння В. Быкава бібліятэкары падрыхтавалі агляд ваеннай прозы “Трагічная праўда вайны”.



СВОЕЧАСОВАЯ ВЫПЛАТА ЗАРОБКУ

Заработная плата -- гэта ўзнагароджанне за працу, якое наймальнік абавязаны выплаціць работніку за выкананую работу ў залежнасці ад яе складанасці, колькасці, якасці, умоваў працы, кваліфікацыі работніка з улікам фактычна адпрацаванага часу, а таксама за перыяды, уключаемыя ў рабочы час. Згодна з пунктам 4 артыкула 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны выплачваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным дагаворам прадпрыемства, пагадненнем, працоўным дагаворам або кантрактам.

Дзяржаўны кантроль і нагляд за своечасовасцю выплаты заработнай платы і рэалізацыя абавязацельстваў у частцы яе памераў з’яўляюцца дзяржаўнай гарантыяй па аплаце працы работнікаў. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на юрыдычную асобу ў памеры ад 10, а на адказную асобу ад 4 да 20 базавых велічыняў.



СВЯТАР КЛАПОЦІЦЦА ПРА АСУДЖАНЫХ

Святар Алексій Сцепановіч, настаяцель храма святых набожных князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі, стараецца разнастаіць, зрабіць больш напоўненым штодзённае жыццё жыхароў папраўчай калоніі-пасялення №26, што непадалёку ад пасёлка Гезгалы.

Так, у красавіку ў месца адбывання пакарання тых, хто дапусціў парушэнне законаў, ён прывёз іконы прападобнага Алексія, чалавека Божага, і прападобнай Марыі Егіпецкай з частачкай святых мошчаў, якім маглі пакланіцца ўсе жадаючыя. Затым у Вялікдзень ён павіншаваў жыхароў калоніі са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем, надзяліў кожнага велікодным яйкам.