люты



Мы вельмі любім матулю

На свеце вельмі шмат матуляў, i ўсе яны розныя. Аднак ёсць i тое, што ix аб'ядноўвае, робіць падобнымі — гэта любоў, якую яны дораць нам, cвaiм дзецям. Калі прадаўжаць размову пра любоў, то i любоў да маці — адно з найбольш моцных пачуццяў, бо яно нараджаецца разам з намі i, яшчэ знаходзячыся у матулі пад сэрцам, не пабачыўшы свету, мы ўжо любім яе. Здаецца, што нашы сэрцы звязаны нябачнай нітачкай.

Кажуць, што на небе дзеці сам'і выбіраюць сабе бацькоў. Калі гэта так, то мы з братам Аляксандрам у сваім выбары не памыліліся. Імя нашай матулі — Лідзія Паўлаўна Сідорчык. Яна — цудоўная жанчына. Мы столькім ей абавязаны. Яе сэрца не застаецца раўнадушным. Клапоцячыся пра мяне i брата, яна i нас навучыла любіць людзей, умець працаваць. Cвaiм прыкладам даказала, што ёсць у жыцці сапраўдныя дружба i вернасць, ёсць заслужанае шчасце, i ўсё гэта нараджаецца з любові да людзей.



Юныя ахоўнікі правапарадку

У лютым раённы моладзевы атрад аховы правапарадку адзначыў свой чарговы "дзень нараджэння". 3 гэтай нагоды адбыўся ўрачысты прыём ва ўдзельнікі атрада навучэнцаў старэйшых класаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Мерапрыемства праходзіла ў зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.



Творчыя калектывы пацвердзілі свае званні

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адкрыты паказ выступленняў народных аматарскіх калектываў Дзятлаўскага раёна на пацвярджэнне звання "народны" і "ўзорны".

Свой рэпертуар гледачам і экспертной камісіі прадставілі ўзорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі" філіяла №1 пасёлка Гезгалы Дзятлаўскай школы мастацтваў (мастацкі кіраўнік Алена Кашко), народны ансамбль песні "Зараначка" Казлоўшчынскага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Зоя Калодзіч), народны фальклорны гурт вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак), народны фальклорны гурт вёскі Ахонава (мастацкі кіраўнік Святлана Гранкоўская), народны тэатр-студыя гульні "Прымакі" (мастацкі кіраўнік Таццяна Янушкевіч), народны ансамбль музыкі і песні "Ятранка" (мастацкі кіраўнік Ганна Харлінская). Таксама ў межах прагляду прайшло выступление ўзорнай тэатральнай студыі "Мелодыя душы" пад кіраўніцтвам Івана Каско з пастаноўкай "Без месца жыхарства".



Белтэрміз" (Дзятлава) - Слонім - 3:0

У трэцім туры чэмпіянату вобласці па валейболе (жаночыя каманды, група "А") дзятлаўскі "Белтэрміз" 18 лютага правёў дамашні матч супраць каманды Слонімскага раёна. Гульня завяршылася ўпэўненай перамогай "Белтэрміза" — 3:0 (25:10, 25:6, 25:11).

Трэнер каманды Васіль Русін адкаментаваў матч:
— Згулялі ўпэўнена ад першай хвіліны да апошняй, хоць наш склад і не быў аптымальны. Прыхварэлі дзяўчаты з асновы Ганна Салкевіч і Алена Дарашкевіч. Таму месца сувязной на пляцоўцы прапанаваў Алене Пяцэвіч, і яна справілася. 3 рэзерву на пазіцыю дыяганальнай нападаючай паднялі Таню Сцяцко (яна з Хвінявічаў). Потым давялося замяніць і Таню, яна адчула недамаганне.



Аліна Цярэшка - лаўрэат конкурсу патрыятычнай песні

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы этап конкурсу "Сэрца зямлі маёй", арганізатарам якога выступіў раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Адкрыў праграму ансамбль барабаншчы-каў з гімназіі № 1 горада Дзятлава.

3а званне лепшых вакалістаў, дуэтаў і песенных калектываў паспрачаліся канкурсанты са школ горада Дзятлава і раёна. Заяўкі на ўдзел падалі сольныя выканаўцы з сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай сярэдняй школы, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, дуэты з Наваельнянскай сярэдняй школы, Гезгалаўскай сярэдняй школы, Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У іх выкананні прагучалі песні на беларускай і рускай мовах, большасць з якіх была прысвечана Беларусі.



КЛACIKA - ДЛЯ БУДУЧЫХ МУЗЫКАНТАЎ

3 ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзеншчыны прайшлі канцэрты, якія падрыхтавалі навучэнцы Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў, Гродзенскага каледжа мастацтваў.

— Канцэрт "Напоўнім музыкай сэрцы" на Дзятлаўшчыне праводзіцца найперш з мзтай прафесійнай арыентацыі будучых музыкантаў, сённяшніх навучэнцаў школы мастацтваў. Такія мерапрыемствы закліканы папулярызаваць класічную музыку, знаёміць гледачоў з маладымі таленавітымі музыкантамі Гродзеншчыны. Магчыма, сённяшнія маленькія гледачы натхняцца мастацтвам і пажадаюць звязаць сваю будучыню з музыкай або танцамі, — заўважыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько.



Гасцінна сустракаў Ваўкавыск

Хіба гэта не цікавы занятак — вандроўкі, асабліва калі выправляется ў дарогу з цікавымі табе людзьмі і аднадумцамі. Так атрымалася і 8 лютага.



Сельскі сход у Раклевічах

У аграгарадку Раклевічы адбыўся чарговы сельскі сход мясцовых жыхароў і работнікаў гаспадаркі. Да вяскоўцаў прыязджалі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. А. Шундрык і ўчастковы інспектар міліцыі, які абслугоўвае гэты адміністрацыйны ўчастак, Д. А. Дзьякаў.

Прадстаўнікі органаў аховы правапарадку нагадалі аб тым, як зрабіць жыццё мясцовага насельніцтва больш бяспечным. Вядома ж, як патлумачыў участковы інспектар міліцыі, у першую чаргу варта задумвацца аб уласных дзеяннях, ці не вядуць яны да бяды. Па-другое, варта быць уважлівымі да тых, хто знаходзіцца побач. Дзеці, састарэлыя бацькі, адзінокія суседзі не павінны заставацца без клопату і ўвагі, Абыякавасць і раўнадушша часта становяцца асноўнымі прычынамі бяды.



АлімпіяТайм Люты-2017

Валейбол

У другім туры чэмпіянату вобласці па валейболе (мужчынскія каманды, група "А") Дзятлава прымала Астравец і выйграла 3:0 (25:21, 25:12, 25:10). Сапернікі дзятлаўчан у групе каманды Ашмянскага і Лідскага раёна сустрэліся ў Ашмянах.

Гаспадары пляцоўкі атрымалі валявую перамогу — 3:2 (23:25, 16:25, 25:22, 25:21, 15:10).

Дзятлаўская каманда лідзіруе ў турніры з абсалютным вынікам — 6 ачкоў у двух матчах.



ВОЛЬГА БАРОДЗІЧ: ЗАХОЎВАЙЦЕ СЯМЕЙНАЕ ЦЯПЛО

Колькі шлюбаў было зарэгістравана ў 2016 годзе? Колькі нарадзілася дзетак? Якія імёны найчасцей ім давалі? На гэтыя і іншыя лытанні адказала начальнік аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Бародзіч.

— Ці шмат пар у Дзятлаўскім раёне ў 2016 годзе захацелі афіцыйна аформіць свае адносіны?
— Усяго летась пабраліся шлюбам 133 пары, з іх большасць, 102, — у аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама. У сельскай мясцовасці найбольш зарэгістраваных актавых запісаў па шлюбах у Жукоўшчынскім, 12, і Казлоўшчынскім, 8, сельвыканкамах.