ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Лілеі залатога кахання

З чаго пачынаецца каханне і як захаваць гэты дар на ўсё жыццё? Мяркую, дакладна адказаць на пастаўленае пытанне могуць не тэарэтыкі-філосафы, якія проста разважаюць над зададзенай тэмай, а тыя сем’і, гісторыя якіх налічвае некалькі дзясяткаў гадоў.

Іх сумесная гісторыя пачалася з дзіцячага сяброўства, якое паступова перарасло ў сімпатыю, каханне, сям’ю. Сёння ёй ужо пяцьдзясят адзін год. І яе бясцэнным багаццем з’яўляюцца дзеці, унукі і праўнучка з мілагучным імем Ангеліна.

Летась усе яны сабраліся разам на залаты юбілей сваіх дарагіх мамы і таты, бабулі і прабабулі Веры Васільеўны і Баляслава Францавіча Крукоўскіх, жыхароў вёскі Хрольчыцы.



У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ - ДЗЯТЛАЎЧАНЕ

Сёлета ўжо ў другі раз прайшоў Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва "ЛьВёнак" (Лідскі вянок). Ён сабраў больш за 2000 юных талентаў з дзіцячых музычных школаў мастацтваў, агульнаадукацыйных школаў і дзіцячых садоў з розных рэгіёнаў Беларусі і нават з літоўскага горада Шальчынінкая.

Наш раён на конкурсе прадставілі навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў: Вольга Гульнік (настаўніца Н. Р. Лішык), Караліна Капковіч (настаўніца — I. П. Сідорчык, канцэртмайстар Я. М. Крывіня), Марк Габайдулін, Вольга Іода (настаўніца А. Л. Хілевіч, канцэртмайстар. М. М. Пуйто), Данііл Шуляк (настаўніца Д. А. Мікуліч), Таццяна Марачынская (настаўніца Т. В. Царук), Эльвіра Задзярэй, Наталля Варабей (настаўніца А. I. Ярмак), узорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі".



Як і дзе адпачывае моладзь дзятлаўшчыны

Лета — час адпачынку, і пераважна на гэты сезон людзі стараюцца запланаваць свой водпуск. А дзе і як ён будзе праходзіць, залежыць толькі ад фантазіі і фінансавых магчымасцяў самога чалавека. Адны стараюцца паехаць на марскі курорт, другія імкнуцца наведаць гістарычна-культурныя аб’екты, а некаторыя, наогул, аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку і пешаму турызму.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў самых актыўных і ініцыятыўных жыхароў Дзятлаўшчыны, працоўнай моладзі: дзе яны правялі свой самы незабыўны адпачынак, як плануюць правесці працоўны водпуск сёлета, куды мараць паехаць у ідэале, калі выдасца такая магчымасць?



Бабуля Аляксандра

Аляксандры Аляксандраўне Варонка, жыхарцы вёскі Бярозаўка, — 95 гадоў. Нягледзячы на такі паважаны ўзрост, яна па-ранейшаму застаецца актыўнай гаспадыняй. Трымае курэй, сама даглядае агарод. А ў момант нашага прыезду жанчына збірала шчаўе. «Збіраю шчавельчык, каб пасля ўнучка змагла прыгатаваць халаднік» — патлумачыла бабуля Аляксандра.

Усё жыццё яна была нястомнай працаўніцай. Рана застаўшыся без мужа, яна тым не менш працягвала трымаць вялікую гаспадарку, разводзіла пчолаў, працавала ў калгасе. Была і добрай рукадзельніцай.



«Спорт, здароўе і закон»

Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця.

У рамках праекта ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны запланавана правесці моладзевыя матчы па міні-футболе і стрытболе сярод школьнікаў з удзелам работнікаў міліцыі, пракуратуры. Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў тры этапы: раённыя, занальныя і абласны турніры.



Ціхая пяшчота брыльянтавага вяселля

Бягучы год для сям’і Валянціны Іванаўны і Міхаіла Пятровіча Татарчыкаў з вёскі Юравічы багаты на юбілейныя даты: у чэрвені Міхаілу Пятровічу споўнілася 85 гадоў, а ў ліпені сямейная пара адзначыла брыльянтавае вяселле.

— Здаецца, такі працяглы прамежак часу, а праляцеў, як імгненне, — разважае Міхаіл Пятровіч. — Не верыцца і ў тое, што нашай сям’і ўжо шэсцьдзесят гадоў. Напэўна, так Бог вырашыў, каб мы сустрэліся, — працягвае ён. — А як жа інакш патлумачыць тое, што мы выбралі адзін аднаго сярод шэрагу іншых і не памыліліся: сталі сапраўды палавінкамі аднаго цэлага. І галоўнае тут не толькі каханне, але яшчэ і павага. Яна абавязкова павінна быць у сям’і.



Жанчына года-2014 — Марыя Пятроўна Глебава

Днямі сяброўкі па Беларускім саюзе жанчын наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Пятроўну Глебаву. Нагода была прыемная: уручылі ёй дыплом-пасведчанне, што яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу “Жанчына года-2014” у намінацыі “Дзякуй за Перамогу!”, і падарунак ад абласной жаночай арганізацыі.

Меркавалася, што Марыя Пятроўна сама пабудзе на шанаванні ў Гродне, але падвяло здароўе, і паездка не атрымалася. Таму госці завіталі да ветэрана ў Таркачы. Для Марыі Пятроўны гэта стала прыемнай нечаканасцю.

— Я думала, што клічуць у школу выступіць, а тут такі сюрпрыз – і госці, і кветкі, і падарункі, і пачастункі, — шчыра радуецца Марыя Пятроўна.



І. ГІРЫК: "ЗАЎЖДЫ ІМКНЁМСЯ ЗНАХОДЗІЦЬ УЗАЕМАРАЗУМЕННЕ 3 ПАДАТКАПЛАЦЕЛЬШЧЫКАМІ"

На пытанні карэспандэнткі газеты "Перамога" адказвае Іван Баляслававіч Гірык, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне.

— Іван Баляслававіч, коратка намалюйце партрэт свайго калектыву.
— Калектыў наш надзейны і старанны.

— Чаму абралі менавіта гэтыя словы?
— Таму што на працягу многіх гадоў сумеснай работы мы дружна і зладжана выконваем пастаўленыя задачы, заўжды імкнёмся знаходзіць узаемаразуменне з падаткаплацельшчыкамі, адносімся да работы сумленна і адказна. Так, за першае паўгоддзе 2015 года забяспечана паступленне падаткаў у мясцовы бюджэт 65 мільярдаў рублёў, паступленне ў рэспубліканскі бюджэт склала 87 мільярдаў рублёў. Прыняцце ўсіх дапушчальных занадаўчых мераў спагнання запазычанасці перад бюджэтам, індывідуальная работа з кожным плацельшчыкам дазваляюць не дапускаць запазычанасці перад бюджэтам.



СТО ТРЫЦЦАЦЬ ДЗЕВЯЦЬ ГАДОЎ АГУЛЬНАГА СТАЖУ - ГЭТА ЯШЧЭ НЕ ФІНАЛ!

Сёлета ў красавіку ў Гродне прайшоў рэспубліканскі метадычны фестываль педагагічных ідэяў для маладых настаўнткаў "Прызванне — педагог", у якім удзельнічалі і прафесіяналы педагагічнай справы: прадстаўнікі настаўніцкіх дынастый, удзельнікі конкурсу прафмайстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь", члены рэспубліканскага клуба "Хрустальны журавель".

У межах фестывалю працавалі секцыі па актуальных накірунках адукацыйнай дзейнасці, было арганізавана ток-шоу "Прызванне — педагог" з удзелам настаўніцкіх дынастый, ладзіліся майстар-класы і адкрытыя ўрокі. Мерапрыемства было скіравана на павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі, перадачу лепшага педагагічнага вопыту маладым настаўнікам. Сярод дэлегатаў фестывалю была наша зямлячка, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Алена Уладзіміраўна Мацюкевіч.



У САЧЫЎЛЯНАХ ЗГАРЭЎ ХЛЕЎ, ПАШКОДЖАНЫ ДОМ

Пра тое, што гарыць хлеў у вёсцы Сачыўляны па вуліцы Цэнтральнай, паведаміла суседка. Жанчына першай заўважыла, што з-пад даху суседняга хлява ідзе дым.

Адчыніўшы дзверы ў памяшканне, яна ўбачыла, што гарыць сена ўнутры гаспадарчай пабудовы. Спачатку суседзі спрабавалі самастойна патушыць узгаранне, аднак зразумеўшы, што з агнём справіцца ўжо немагчыма, выклікалі ратаўнікоў. Да іх прыезду аднавяскоўцы вывелі з хаты, якая размешчана побач з хлявом, састарэлую жанчыну. Яна жыла разам з дачкой і зяцем. Гаспадар хаты памёр. Пазней з дому вынеслі і газавы балон.