ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НАПОЎНІЦЬ ЖЫЦЦЁ НОВЫМ СЭНСАМ

3 выхадам на пенсію з'яўляецца шмат вольнага часу, і чалавек не заўжды ведае, на што яго патраціць. Найчасцей пажылыя людзі, калі не заняты хатнімі справамі ці работай па гаспадарцы, любяць сустрэцца і пагутарыць са знаёмымі, пахадзіць па магазінах. А на што яшчэ патраціць вольны час у нашым невялікім горадзе? Аказваецца, яго можна бавіць з карысцю. Як гэта зрабіць, карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Н. Ціхан.



Вясковы каларыт

Веска Касцюкі — невялікі населены пункт Данілавіцкага сельскага Савета. Размешчана веска ў прыгожых і ціхіх мясцінах, прырода якіх уражвае сваей адметнай прыгажосцю.

Як сведчыць кніга "Памяць", назва вёскі з'яўляецца вытворнай ад прозвішча Касцюк. У 1909 годзе ў гэтым населеным пункце налічвалася 50 гаспадарак, 300 жыхароў. Сёння ў вёсцы жыве толькі дваццаць восем чалавек.



МІЖНАРОДНЫ ТУРЗЛЁТ У НАВАЕЛЬНІ

3 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Наваельні праходзіў Міжнародны турысцкі злёт чыгуначнікаў. Праводзіўяго Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Запрашэнне да ўдзелу ў спаборніцтвах атрымалі і прыехалі ў Наваельню 7 беларускіх каманд — з кожнага аддзялення Беларускай чыгункі і інфармацыйна-разліковага цэнтра, літоўская і расійская каманды.

Праграма турзлёту прадугледзела разнастайныя спаборніцтвы: шматбор'е, міні-футбол, валейбол, турысцкую паласу перашкодаў, велаарыентаванне, дартс. Паколькі палатачны лагер размясціўся на беразе ракі, то не абышлося і без жартоўнага заплыву "на абы-чым".



ГАТОЎНАСЦЬ НУМАР АДЗІН

12 каманд - прадстаўніц сельгасвытворчых кааператываў раёна, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў, Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў'штогадовых спаборніцтвах супрацьпажарных фарміраванняў. За званне лепшай змагаліся 8 санітарных дружын.

Поспехаў у выпрабаваннях сандружынніцам, удзельнікам спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Затым каманды адправіліся на месцы спаборніцтваў.

У конкурсных іспытах удзельніцам сандружынаў трэба было адказаць на пытанні па медыцынскай дапамозе ў ядзерным ачагу, паказаць веды пра інфекцыйныя хваробы і дапамогу пры іх, прадэманстраваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні.



ДАВЕРАНА ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ

Свой юбілейны дзень нараджэння адзначыла жыхарка горада Дзятлава, ветэран педагагічнай працы, выдатнік народнай адукацыі Ядвіга Аляксандраўна Кійко. Ядвіга Аляксандраўна ўнесла значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны роднага краю, разам з калегамі стварыла школьны музей. Такіх людзей справядліва называюць жывымі сеедкамі мінулага. Ядвіга Аляксандраўна дзеліцца сваімі ўспамінамі
з чытачамі раённай газеты "Перамога".

У СВАЕЙ ХАЦЕ НЕ ГАСПАДАРЫ

— Нарадзілася я ў Дзятлаве, у доме па вуліцы Чырвонаармейскай. Яна раней называлася Слонімскай, была брукаваная. У роднай хаце жыву і цяпер. На той час Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Дзятлава было мястэчкам, дзе жыло і працавала шмат рамеснікаў. Мой бацька таксама займаўся вырабам чарапіцы, помнікаў, кольцаў для калодзежаў.



Дзятлаўскія лялькі на «Славянскім Базары»

У мерапрыемствах Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску сёлета прыняў удзел і Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Якую праграму дзятлаўскія артысты падрыхтавалі для наведвальнікаў фестывалю? Якія ўражанні прывезлі самі артысты з мерапрыемства? Якія гастрольныя планы надалей? На гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў кіраўнік тэатра Іван Каско.

— Іван Іванавіч, хто запрасіў вас паўдзельнічаць у «Славянскім базары» ?

— Запрашэнне мы атрымалі ад Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ». Папярэдне яны пазнаёміліся з дзейнасцю нашага тэатра, наша выступленне спадабалася.



Калі вучыць дзіця беларускай мове?

Родная беларуская мова, на якой свабодна размаўлялі нашы бабулі і дзядулі, якую праз аднаго з большага ведаем мы самі, на жаль, можа стаць для нашых дзяцей як замежная. Што рабіць, каб гэтага не здарылася, і калі пачынаць прывіваць дзіцяці беларускую мову, культуру і традыцыі? Тым бацькам, якія яшчэ шукаюць адказ на гэта пытанне, вызначыцца дапамагаюць у дашкольнай навучальнай установе. Так, у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава ўжо не адзін год паспяхова працуюць беларускамоўныя групы.

— Беларуская мова ні ў якім разе не навязваецца, не даецца безальтэрнатыўна, – адразу запэўнівае загадчыца ўстановы адукацыі Святлана Ус. – Знаёмства з беларускай мовай і культурай адбываецца ненавязліва, пакрыху, у форме гульні, і таму з радасцю ўспрымаецца дзеткамі.



Сустрэчы з працоўнымі калектывамі

16 ліпеня ў Гродзенскай вобласці прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На парадку дня былі дзве тэмы: «Павышэнне экалагічнай культуры ў беларускім грамадстве», «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: пытанні выбарчага заканадаўства». Яны былі абмеркаваны на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў з працоўнымі калектывамі вобласці.

На Дзятлаўшчыне адна з сустрэчаў прайшла ў зале кінатэатра «Спадарожнік». Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення гандлю і паслугаў Гродзенскага аблвыканкама В. В. Біч і намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела інвестыцый упраўлення інвестыцый, інавацыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама А.М. Шчэбетка, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч.



Моладзевы турзлёт у Рыбаках

З 16 па 18 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Здаровы я — здаровая краіна!».

Арганізатары сёлетняга мерапрыемства — Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Летась лепшыя моладзевыя каманды з розных раёнаў Гродзеншчыны ўпершыню прыехалі ў Рыбакі на турысцкія спаборніцтвы, і цяпер вырашылі зноў сустрэцца на гасціннай дзятлаўскай зямлі.

Cіламі тут мераліся 17 мацнейшых рэгіянальных каманд.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства песняй «Сэрца зямлі маёй» прысутных павіталі Валерый Макарчык і Таццяна Дудкіна.



ЛЕС ДЗЯЦЕЙ - У РУКАХ БАЦЬКОЎ

ТРЭБА АФОРМІЦЬ ДАКУМЕНТЫ

У гарадскім пасёлку Наваельня дзяржаўтаінспекцыя спыніла падлетка на скутары. У хлопца мелася вадзіцельскае пасведчанне, але не было дакументаў на транспартны сродак. У выніку праваахоўнікі склалі на юнага парушальніка адразу тры пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду, без дагавора абавязковага страхавання, без рэгістрацыі.

Як высветлілася ў час пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, бацькі ўжо спрабавалі зарэгістраваць скутар, але ў іх не знайшлося неабходных дакументаў, таму хлопец і карыстаўся незарэгістраваным транспартным сродкам.