ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Месца сустрэчы - Маўчадка

На Маўчадцы, у Рыбаках, 24 - 26 чэрвеня прайшоў турысцкі злёт з праграмы раённай штогадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры.

Пераможна выступіла каманда СВК "Граніт-Агра". Гранітаўцы першынствавалі ў чатырох відах праграмы з сямі. I гэтыя чатыры віды — найбольш важныя, у іх ліку турысцкая паласа перашкод, конкурсы турысцкага быту, песні, кухараў. Яшчэ адно прызавое месца (трэцяе) "Граніт-Агра" заняў у дартсе.

Каманда-пераможца выступіла ў наступным складзе: Станіслаў Мазур, Яўген Дворык, Валянціна Сасноўская, Дзмітрый Аблажэй, Аляксандр Жых, Дзмітрый Грыцук, Міхаіл Майсеенка, Дзмітрый Кулеш, Юлія Рак, Кацярына Нагорная, Наталля Сявец, Алеся Манцэвіч, Людміла Адамчык, Ганна Жых, Людміла Мядзведзь.



Дзятлаўчане на рэспубліканскай спартакіядзе

Іван Варабей - двухразовы бронзавы прызёр Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў 2011 года.

Тады, як абсалютная большасць школьнікаў выпраўляецца ў чэрвені на канікулярны адпачынак, для школьнікаў-спартсменаў надыходзіць, магчыма, самы напружаны перыяд рэалізацыі сваёй спартыўнай формы, гадавой трэніровачнай работы - старты ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Ужо шосты год запар праводзіцца Рэспубліканская комплексная спартакіяда школьнікаў, у праграме якой разнастайныя дысцыпліны, у тым ліку "каралева спорту" - лёгкая атлетыка. Каралева яна і па ўніверсальнасці спартыўных практыкаванняў, і па аб'ёмнай медальнасці. Усе шэсць гадоў у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці выступалі выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.



Купалле

Купалле - язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквіту прыроды і ўшанаванне вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў каталікоў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.

У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень нараджэння прарока Іаана Прадцечы, якому наканавана было ахрысціць у рацэ Іардан Сына Божага — Ісуса Хрыста.

Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня дашлюбнай моладзю. Дзяўчаты збіраліся гуртам і ішлі да жытняга поля збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага вогнішча, якое рабілі звычайна на скрыжаванні, на беразе рэчкі або возера, ці на пагорках.



Служба 101: зводка падзей

КАПРЫЗЫ НАДВОР'Я

З-за ўзмацнення шквалістага ветру пацярпелі населеныя пункты Ваўкавыскага і Дзятлаўскага раёна. Пашкоджаны шыферныя дахі на 13 будынках. Без электрычнасці былі 4 населеныя пункты Гродзенскага раёна. На працягу некалькіх гадзін спецыялісты аднавілі падачу электраэнергіі.

СУМНЫ "РЭЙТЫНГ"

Неасцярожнае абыходжанне з агнём па-ранейшаму застаецца самай "рэйтынгавай" прычынай узнікнення пажараў і гібелі на іх людзей.



Транспарт павінен быць зарэгістраваны

Аддзел ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама паведамляе ўладальнікам транспартных сродкаў, што з 28 чэрвеня 2011 года міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне АДАІ Слонімскага РАУС будзе працаваць па новым адрасе: г. Слонім, вуліца Брэсцкая, 46.

Мы просім уладальнікаў транспартных сродкаў, якія належаць дзяржрэгістрацыі, своечасова здзяйсняць гэтую працэдуру.