ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Аб дзецях паклапоціцца дзяржава

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны два хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія неналежным чынам выконваюць свае абавязкі. Хадайніцтвы на адрас камісіі паступілі з Баранавіцкага ліцэя і адной з дзятлаўскіх школ.

Сыну будзе лягчэй

Не так даўно на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама выклікалі маці падлетка, які вучыцца ў Баранавіцкім ліцэі. Адміністрацыя навучальнай установы паведамляла, што хлопец мае запазычанасці па аплаце за інтэрнат, пазычае грошы ў майстра і не вяртае, у яго няма прадуктаў харчавання і грошай на білеты, з-за чаго навучэнец затрымліваўся дома, прапускаў заняткі. Тады маці абяцала з'ездзіць у Баранавічы, разабрацца з сітуацыяй. Яе пад роспіс азнаёмілі з патрабаваннямі Дэкрэта №18, папярэджвалі, што, калі сітуацыя не выправіцца, сына прызнаюць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.



Дзятлаўчане - пераможцы абласнога турысцкога злёту

3 6 па 8 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт сярод працоўнай моладзі "Здаровы я - здаровая краіна!", прысвечаны Году навукі.



Велапрабег дзятлаўскіх сыраробаў: ад помніка да помніка

Правядзенне велапрабегаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - добрая традыцыя ў нашай краіне. Сёлета да яе ўпершыню далучыліся работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Больш за тры дзясяткі работнікаў на чале з дырэктарам прадпрыемства Вадзімам Палюховічам сабраліся 1 ліпеня каля прахадной завода з веласіпедамі. Магчыма, удзельнікаў велападарожжа было б значна больш, але на прадпрыемстве няспынны вытворчы працэс, многія жадаючыя адправіцца ў вандроўку заступілі на змену.

Тыя ж„ каму пашанцавала правесці гэты дзень у дарозе, мужна адолелі 15 кіламетраў і поўным складам даехалі да канчатковай кропкі маршрута — вёскі Кашкалы.



Палубачкі

Калі з дарогі на Дварэц скіраваць управа і па гравійцы праехаць тры кіламетры, то вачам адкрыецца цудоўны краявід узгоркаў, размежаваных лагчынкамі, што ўтвораны ручаінамі і безназоўнымі рачулкамі, ахоўна зарослых кустамі і дрэўцамі. Тут утульна схавалася ў нізінцы паміж пагоркамі разараных палёў вёска Палубачкі. Паводле архіўнага дакумента "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой вол. Слонимского уезда 1886 года", вёска пазначана пры ўрочышчы "Середнее". Назва ўрочышча паказвае на яго размяшчэнне паміж іншых урочышчаў. Што ёсць праўда.

У тым жа "Анімалістычным слоўніку Гродзеншчыны" зафіксавана каля Палубачак "поле Селішча". I гэта ёсць яшчэ адно пацвярджэнне даўняга пасялення каля вёскі. Ізноў прасочваецца тэндэнцыя навасёлаў будавацца каля старога месца з раней апрацаванай зямлёй.



Штрафы і папярэджанні

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 4 пытанні. Тры — адміністрацыйныя пратаколы, два з якіх — на бацькоў дваіх непаўналетніх за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, адзін — на непаўналетняга за парушэнне правілаў дарожнага руху. Таксама разгледжаны паводзіны навучэнкі мінскага каледжа, якая прапускае заняткі, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце.

Іншыя інтарэсы

Адміністрацыя аднаго з мінскіх каледжаў звярнулася з хадайніцтвам на адрас камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама аб тым, што ўраджэнка раёна, якая вучыцца ва ўстанове, прапускае шмат заняткаў, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце, не рэагуе на заўвагі педагогаў.



М. Лянцэвіч: "Шукаем новыя рашэнні"

Нядаўна Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства ўзначаліў Мікалай Пятровіч Лянцэвіч. Напярэдадні юбілею спажывецкай кааперацыі карэспандэнтка газеты цікавілася ў новага кіраўніка пра рабочыя планы.

— Мікалай Пятровіч, вы ўзначалілі адну з буйнейшых арганізацый раёна. На якія накірункі ў рабоце збіраецеся звяртаць асаблівую ўвагу?
— Лічу, што акцэнт неабходна зрабіць на такія пытанні, як павышэнне якасці абслугоўвання людзей, забеспячэнне закупу ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, мадэрнізацыю кааператыўных прадпрыемстваў, нарошчванне экспарту тавараў і паслугаў. Важнае патрабаванне часу — атрымліваць і мець у наяўнасці ў гандлёвай сетцы тавары айчынных вытворцаў, у тым ліку вырабляць іх пад уласнай маркай і рэалізоўваць па канкурэнтных цэнах.



Лёс, як сторонка гісторыі

Сёлета спажывецкая кааперацыя Рэспублікі Беларусь адзначае свой 100-гадовы юбілей.

Роўна стагоддзе задавальняе патрэбы спажыўцоў самая буйная гандлёвая сетка краіны. Праўда, у Заходняй Беларусі, у сувязі з вядомымі гістарычнымі падзеямі, яна пачала функцыянаваць крыху пазней.



Цікавая ідэя, якую падтрымалі дарослыя

У кожнага з нас ёсць свае захапленні або справы, якімі нам падабаецца займацца. Цудоўна, калі гэтыя справы прыносяць поспех і зацікаўліваюць іншых. Паспяховай стала ідэя навучэнца Наваельнянскай сярэдняй школы Ягора Сокала (сёлета ён ідзе ў дзявяты клас). Спроба хлопца дапамагчы бацьку ў сямейнай справе пры падтрымцы дарослых перарасла ў перспектыўны навуковы праект. Як гэта адбылося, карэспандэнтцы газеты расказаў сам школьнік.

— Ягор, як узнікла ідэя твайго навуковага проекта? Што гэта за проект?
— Назва маёй работы — "Штучнае развядзенне карася серабрыстага". Развядзеннем рыбы мы пачыналі займацца разам з бацькам Сяргеем Уладзіміравічам Сокалам. Перад гэтым ён арэндаваў сажалку, запусціў туды малькоў. Гэта рыба падрасла, і мы сабраліся зарыбіць сажалку зноў. Аднак малькі каштуюць дорага. Каб сэканоміць, я прапанаваў паспрабаваць вывесці карасёў самастойна. Тэарэтычна ведаў, што для гэтага спатрэбіцца нескладанае прыстасаванне — апарат Вейса. Ён уяўляе сабой дзве ёмістасці з вадой, куды змяшчаюць ікру. Ёмістасці падключаны да маторчыка, які прымушае ваду цыркуліраваць у апараце, каб ікрынкі пастаянна рухаліся на працягу ўсяго інкубацыйнага перыяду. Бацьку задумка спадабалася, і ён дапамог яе ажыццявіць. Варта зазначыць, што без падтрымкі дарослых мае ідэі, хутчэй за ўсё, засталіся б тэорыяй.
Біяматэрыял для будучых малькоў мы таксама здабылі самастойна. Для гэтага вылавілі ў нашай сажалцы дарослых рыбін, атрымалі з іх ікру і малокі, пачалі інкубіраваць. Пасля першых поспехаў я вырашыў на аснове нашага практычнага вопыту напісаць навуковую работу.



АКТЫЎНАЕ ЛЕТА - ГЭТА НАШ ВЫБАР

Напярэдадні сезона нарыхтовак сельгассыравіны ўраджаю-2016, калі пра адлачынак на некаторы час давядзецца забыцца, мы, работнікі ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь", вырашылі актыўна бавіць выхадныя. I гэта ў нас выдатна атрымалася. За першы месяц лета арганізавалі тры цікавыя мерапрыемствы. Чэрвень выдаўся актыўным, займальным, багатым на падзеі прафсаюзнага жыцця.

ЛАВІСЯ, РЫБКА, ЛАВІСЯ

Наш калектыў даўно прыняў рашэнне жыць пад дэвізам: "За здаровы лад жыцця!" і мы стараемся апраўдваць такі выбар. 11 чэрвеня арганізавалі міжзаводскія спаборніцтвы па рыбнай лоўлі — "Летні кубак "Рыбалка-2016". Варта зазначыць, што падобныя мерапрыемствы ў нас праходзяць рэгулярна — летам і зімой. Аднак на гэты раз "Алгонь" упершыню запрасіла паўдзельнічаць суседзяў-вінаробаў: ААТ "Навагрудскі вінзавод" і ААТ "Слонімскі вінна-гарэлачны завод".



АКЦЭНТ - НА ПРАДУКЦЫЮ ЎЛАСНАГА ВЫРАБУ

На базе Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па гандлі ў сістэме спажывецкай кааперацыі. Аб праграме семінара, абмеркаваных тэмах карэспандэнтка гутарыла з намеснікам па гандлі і грамадскім харчаванні дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянцінай Баравік.

— Валянціна Уладзіміраўна, хто браў удзел у рэспубліканскім гандлёвым семінары на Дзятлаўшчыне?
— У семінары-нарадзе, які праходзіў у Дзятлаве, удзельнічалі намеснікі кіраўнікоў спажыўтаварыстваў рэспублікі па гандлі і грамадскім харчаванні і намеснікі дырэктараў філіялаў Гродзенскага аблспажыўтаварыства. На семінары былі падрахункаваны вынікі работы за мінулае паўгоддзе і вызначаны планы на наступнае.