ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Хваля крадзяжоў

У чэрвені і пачатку ліпеня гэтага года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і ў самім райцэнтры адбыўся ўсплёск крадзяжоў уласнай маёмасці грамадзян з нежылых дамоў, будынкаў, якія выкарыстоўваюцца пад дачы, а таксама крадзяжоў веласіпедаў і мотатранспарта.

Так, ноччу 1 чэрвеня ў вёсцы Апаліна-Басіна па вуліцы Маладзёжнай быў скрадзены веласіпед грамадзянкі Л., які знаходзіўся ля дома без нагляду. Падобныя здарэнні назіраліся і раней. Напрыклад, у другой дэкадзе мая з незачыненага гаража ў двары дома грамадзяніна Г., што ў вёсцы Белагурна, была скрадзена бензапіла "Штыль".



"Зялёныя школы"

На працягу двух гадоў Казлоўшчынская сярэдняя школа прымала ўдзел у праграме ПРРАН/ЕС "Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз зацвярджэнне і развіццё "Зялёных школаў" у Беларусі.

Мэта праекта — стварэнне сеткі ўстановаў адукацыі, якія клапоццяцца пра экалагічную адукацыю і выхаванне школьнікаў, рэалізуюць практычныя навыкі ў экалагічным і прыродаахоўным накірунку. "Зялёныя школы" працуюць ва ўсім свеце, гэтая сетка аб'ядноўвае больш за 40 тысяч установаў адукацыі ў 46 краінах свету.



Як ратавацца ў вадзе

Часта прычынай утаплення з'яўляецца ўдых пры нечаканым пападанні вады ў твар. Калі вы трапілі ў халодную ваду, прыміце аптымальную для сагравання позу, каб зменшыць плошчу судакранання цела з вадой.

Калі ў вас зводзіць ногі, выкарыстоўвайце шпільку або проста ўшчыкніце ікраножную мышцу. Можа дапамагчы і яшчэ адзін спосаб: вазьміцеся за вялікі палец нагі і рэзка выпраміце яе.

Людзям, якія не ўпэўнены ў сваіх сілах, рэкамендуецца браць з сабой у ваду поліэтыленавы пакет. Яго можна напоўніць паветрам і пакласці пад падбародак - гэта дапаможа пратрымацца на паверхні і дабрацца да берага.



Аперацыя "Мак"

Штогадовая рэалізацыя на тэрыторыі Беларусі ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня спецыяльнай праграмы "Мак" з'яўляецца абгрунтаванай мерай, якая мае за мэту знішчыць наркатычную сыравінную базу, ухіліць умовы, што стымулююць незаконны абарот наркотыкаў расліннага паходжання.

У большасці ўчасткі, дзе растуць наркаўтрымліваючыя расліны, невялікія. Аднак выяўляюцца і міні-плантацыі. У асноўным выяўленыя пасевы з'яўляюцца "безнагляднымі", іншымі словамі, дзікарастучымі, але падобныя "зялёныя насаджэнні" не варта недаацэньваць. У пэўны час яны становяцца месцамі масавага паломніцтва наркаспажыўцоў, паколькі служаць крыніцай бясплатнага дурману.



Паступова пераходзім на эфірнае вяшчанне

"Вас вітае радыё "Дзятлава!" На працягу многіх гадоў гэтыя словы былі звычнымі для тых, хто рэгулярна слухае раённае радыё. Праўда, у апошні час колькасць слухачоў па раёне значна зменшылася — звыклыя для многіх радыёкропкі маўчаць і сталі непатрэбнымі.



Пратакол на любімую цешчу

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна праведзена планавая праверка у ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". Шляхам нескладаных кантрольных вычытак справаздач работнікаў лясгаса ўдалося выявіць даволі сур'ёзнае парушэнне заканадаўства. Цяпер службовым асобам пагражае турма за пратаколы, складзеныя на невінаватых людзей.



Турнір па шашках

Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" сумесна з аддзяленнем для маладых інвалідаў "Праменьчык" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры арганізацыйнай падтрымцы раённай федэрацыі шахмат і шашак правялі турнір па шашках.

Камандную перамогу атрымалі шашысты таварыства інвалідаў. Першае асабістае месца заняў Уладзімір Нічыпар, прызёрамі сталі Яніна Пуйта і Мікалай Герасімовіч.



"Акадэмія талентаў"

Штогод у час летніх канікулаў на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы працуе кругласутачны лагер "Навука". Лагер профільны — для пераможцаў алімпіяд і тых дзяцей, якія жадаюць удасканаліць свае веды
па тых ці іншых прадметах.

Сёлета ў лагеры на працягу 18 дзён адпачывалі 30 дзяцей з установаў адукацыі раёна. Для іх працавала "Акадэмія талентаў", якую склалі кафедры мастацтва і культуры, экалогіі, інфармацыі і друку, спорту і здароўя, гісторыі і краязнаўства, турызму.



Памяць аб Спадчыне

Родны кут. Як многа значыць для кожнага чалавека тая мясціна, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе вучыўся хадзіць, размаўляць. Для мяне такой мясцінай з'яўляецца веска Кулікоўшчына.

Яе ўжо няма на карце Дзятлаўшчыны. Няма сядзібаў і садоў, прыгожых дрэваў, кустоў бэзу і язміну, якія некалі аздаблялі падворкі. Пуста. Толькі пагоркі і палі, зарослыя травой, ды разгалісты дуб, ля якога мы, былыя жыхары Кулікоўшчыны, штогод збіраемся.

Мясціны, дзе некалі была веска, прыцягваюць нас, яе ураджэнцаў. Наведваючы іх, адчуваем розныя пачуцці: шкадаванне, што былое пайшло ў нябыт, што не засталося ніводнай сядзібы, куды можна было б завітаць. Адначасова — разумение, што так сталася з-за пэўных абставінаў часу. А яшчэ — задавальненне, што ёсць людзі, якія берагуць памяць аб сваім родным куточку, штогод імкнуцца яго наведаць.



Купалле: саюз двух стыхій

Адным з любімых у народзе святаў з'яўляецца Купалле або Іванаў дзень. Ён запоўнены шматлікімі традыцыямі і абрадамі, якія звязаны з агнём, вадой і травамі.

3годна з народнымі ўяўленнямі, у гэты дзень усё напаўняецца магічнымі сіламі, якія адганяюць ад людзей нячыстае, кепскае. Менавіта таму ў час Купалля на берагах рэкаў, азёраў запальвалі вогнішчы.

Лічылася, што гэты "саюз" вады і агня валодае вялікай ачышчальнай сілай. Як і зёлкі, сабраныя ў Іванаў дзень. Людзі меркавалі, што яны валодаюць гаючай сілай. Высушанымі зёлкамі, сабранымі да світанку ў Іванаў дзень, акурвалі хворых. Купальскія травы кідалі ў печ у час навальніцы, каб абараніць хату ад удару маланкі.