ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Анатоль Марук - "Чалавек года Гродзеншчыны" па выніках 2011 года

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта званне "Чалавек года Гродзеншчыны" па выніках 2011 года прысвоена трактарысту-машыністу СВК "Хвінявічы" Анатолю Яўгенавічу Маруку.

У панядзелак, 16 ліпеня, мы напаткалі А. Марука на рапсавым палетку. Камбайнам "Ліда - 1300" Анатоль Яўгенавіч абмалочваў рапс. Рапс стаяў сцяною на немаленькім полі за Парэччам.

— Цяжкавата тут давядзецца, — кажу, — вашаму не самаму дужаму камбайну. I поле не маленькае.



Пашпарт на 10 гадоў

9 жніўня 2012 года ўступіць у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19. 04. 2012 г. №197, які ўносіць дапаўненніі змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, здзяйсняемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, у ліку якіх і падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Так, да прыкладу, цяпер кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, будзе абавязаны мець пашпарт (раней пашпарт быў абавязковым з 16 гадоў). Адначасова змяняецца і тэрмін дзеяння пашпарта: пасля 9 жніўня гэтага года пашпарты будуць выдавацца тэрмінам на 10 гадоў. Выдадзеныя раней пашпарты мяняць не абавязкова — яны будуць сапраўдныя да заканчэння тэрміна свайго дзеяння.



Дзеці вернуцца дамоў

Ненадзейная сям'я нарэшце ўзялася за розум. I гэта пасля некалькіх месяцаў знаходжання іх дзяцей у сацыяльным прытулку. Бацькі зарэгістравалі адносіны. Маці прайшла лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Дома навялі належны парадак. Агрэсія ў адносінах да адказных асобаў і службаў памянялася на зацікаўленасць. Абстаноўку ў гэтай сям'і можна назваць стабільнай.

Камісія вынесла рашэнне вярнуць непаўналетніх бацькам. Але дарослыя папярэджаны, што гэта іх апошні шанц. Калі яны зноў возьмуцца за старое, будуць пазбаўлены бацькоўскіх правоў і стануць абавязанымі асобамі да паўналецця сваіх дзяцей, а гэта значыць, будуць плаціць грошы на іх утрыманне. Бацькі гэта зразумелі і паабяцалі, што падобнага не здарыцца.



Падумайце пра сваіх дзяцей

Менавіта гэты выраз хочацца сказаць гора-бацькам, якіх час ад часу выклікаюць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама. Не ўпершыню тут пабыў жыхар Вензаўца, які злоўжывае спіртным, а нядаўна трапіў у рукі праваахоўнікаў за незаконную нарыхтоўку каляровых металаў.

Гэта бацька, які адзін выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей. Доўгі час яны знаходзіліся ў санаторнай школе, а цяпер прыехалі дамоў на канікулы. Гора-бацьку папярэдзілі, што, калі ён не возьмецца за розум, дзяцей забяруць у сацыяльны прытулак і давядзецца пагашаць расходы дзяржаве на іх утрыманне.



Маладое папаўненне

У члены аб'яднання аматараў піва можна запісваць двух непаўналетніх дзятлаўчан-старшакласнікаў, якія парушаюць антыалкагольнае заканадаўства ўжо другі раз. Упершыню за гэта яны былі затрыманы праваахоўнікамі ў верасні, а цяпер — у маі.

Напрошваецца думка: "Магчыма, такім чынам школьнікі адзначалі пачатак і заканчэнне навучальнага года?" На гэты раз з імі ў кампаніі была яшчэ і дзяўчынка. Юная прыгажуня папярэджана, што варта знайсці для сябе больш карысны занятак у вольны час.



Вадзіцелі па-за законам

Лета — выдатная пара для адпачынку і цікавага баўлення часу школьнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі могуць знайсці шмат заняткаў па інтарэсах, але бацькам трэба быць асабліва ўважлівымі, каб гэтыя заняткі не выйшлі за межы закона.



Валейбольны турнір

Перамогаю каманды аддзела ўнутраных спраў Дзятлаускага райвыканкама (АУС) завяршыўся валейбольны турнір з праграмы раённай спартакіяды КФК.

У фінальнай групе АУС у драматычнай барацьбе перамог СВК "Хвінявічы" (25:23, 23:25, 25:7) і СВК "Слава працы" (25:18, 25:19). Другое прызавое месца здабылі валейбалісты СВК "Хвінявічы", яны перамаглі СВК "Слава працы" (25:14, 25:14). Трэцім прызёрам турниру застаўся СВК "Слава працы".



Ліпеньскі шашачны турнір

Ліпеньскі шашачны турнір у Дзятлаве становіцца традыцыйным. Сёлета яго арганізатары — раённая федэрацыя шахмат і шашак і аддзел па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама значна пашырылі склад удзельнікаў.

На спаборніцтвы былі запрошаны шашысты са Стаўбцоў (Мінская вобласць), Баранавічаў, Івацэвічаў, Бярозы (Брэсцкая вобласць), Слоніма (Гродзенская вобласць). Яшчэ дзве каманды — з Дзятлава і Казлоўшчыны — паўнамоцна прадстаўлялі Дзятлаўскі раён. За кожную з сямі камандаў гулялі па пяць шашыстаў, у іх ліку былі майстры і кандыдаты ў майстры спорту, першаразраднікі.



Пачаты абмалот рапсу

Сельгаспрадпрыемствы раена прыступілі да ўборкі рапсу. Алейную культуру трэба абмалаціць на плошчы 2840 гектараў. На 13 ліпеня абмалочаны 591 гектар, сабраны 1133 тоны алейнага насення.

У СВК "Слава працы" рапс займае 270 гектараў. Яго абмалот даручаны двум камбайнавым экіпажам — Алега Станіславовіча і Віктара Ігнаціка.



Раённаму ваеннаму камісарыяту споўнілася 68 гадоў

12 чэрвеня 1944 года адпаведным распараджэннем ваеннага камісара вобласці быў утвораны Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят. Сёлета яму споўнілася 68 гадоў.

3 гэтай датай цяперашніх работнікаў, ветэранаў службы, сярод якіх — падпалкоўнікі ў адстаўцы Феафан Уладзіміравіч Капусцін, Адам Феліксавіч Жукоўскі, падпалкоўнік запасу Вацлаў Іосіфавіч Ненартовіч — у час урачыстага сходу павіншавалі ваенны камісар раённага ваеннага камісарыяту Генадзь Тадэвушавіч Суравец, начальнік раённай арганізацыі ДТСААФ Валянцін Анатольевіч Верабей, ксёндз прыходу касцёла Сэрца Ісуса ў в. Рандзілаўшчына Андрэй Пышынскі.