ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Крок да духоўнасці

Далучыцца да духоўнага жыцця і стаць крыху лепшымі людзьмі дапамагла тым, хто збочыў калісьці са сцежкі законапаслухмянасці, акцыя "Дабравесце".

Яна праводзілася аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай станоўча паўплываць на асобаў, якія маюць судзімасць, а таксама не дапусціць паўторных злачынстваў і правапарушэнняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П.І.Чырко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама палкоўнік міліцыі А.В.Жалнерчык, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С.М.Сёмуха, прадстаўнік духавенства - ксёндз касцёла Рымска-Каталіцкай Парафіі ў Дзятлаве Алег Жураўскі, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна І.П.Іванашка.



Спорт, здароўе і... закон

Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўная яго мэта - арганізацыя занятасці падлеткаў, схільных да супрацьпраўных дзеянняў, у вольны ад вучобы час.

Ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны запланавана правесці моладзевыя матчы па міні-футболе і стрытболе сярод "цяжкіх падлеткаў" з удзелам работнікаў міліцыі, пракуратуры, аддзелаў па справах моладзі, раённых камітэтаў "БРСМ", аддзелаў па фізічнай культуры, спорце і турызме, спартыўных арганізацый, аддзелаў адукацыі.



Культ-агляд

Дом культуры прапануе

Кожную суботу Дзятлаўскі раённы дом культуры праводзіць Дзень дзіцячага адпачынку. У праграме — батут, электрамабіль, надзіманая горка.

Таксама хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць героі любімых казак.

У жніўні сектар па рабоце з моладдзю плануе правесці Дзень жаночай прыгажосці — пазнаваўча-захапляльнае мерапрыемства для ўсіх жанчын.



Пра смяротнасць і нараджальнасць дзятлаўчан

На працягу першага паўгоддзя 2012 года ў Дзятлаўскім раёне па папярэдніх падліках памерлі 340 чалавек. За аналагічны перыяд 2011 года - 354 чалавекі. Назіраецца зніжэнне смяротнасці на 4%.

Асноўнай прычынай смяротнасці былі хваробы сістэмы кровазвароту: 199 выпадкаў ці 58,4% ад усіх памерлых. Другая прычына — новаўтварэнні: памерлі 32 чалавекі (9,4%). Ад знешніх прычын памерлі 27 чалавек (7,9%). Да знешніх прычын адносяцца: дарожна-транспартныя здарэнні, атручэнні, апёкі, абмаражэнні, утапленні, самазабойствы, траўмы, забойствы і іншае.



Пачасціліся выпадкі крадзяжоў

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2012 года былі ўчынены 134 злачынствы. Гэта перавысіла паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года, у якім адбыліся 132 злачынствы.

Крадзяжы сталі самымі рас-паўсюджанымі злачынствамі. Усяго зарэгістраваны 79 выпадкаў, што склала 59% ад усіх злачынстваў. I гэта на 9% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Большасць крадзяжоў учынены з пранікненнем у жыллё (43), у тым ліку 42 учынены з кватэраў і ўласных дамоў.



Па заробкі - у лес і на агарод

"Летні дзень год корміць" - кажуць у народзе. А калі моцна пастарацца, летам можна зарабіць не толькі на хлеб надзённы, але і на булку з маслам. Усе магчымасці матухна прырода дае нам сама - сёлета багата ягадаў і грыбоў у лесе, ды і на прысядзібным участку галіны гнуцца ад небывалага ўраджаю парэчак, вішань ды яблыкаў. Маўляў, карыстайся гэтым падарункам ашчадна — і не пакрыўдзіш ні прыроду, ні сябе.

Запаслівыя гаспадыні актыўна бяруцца пераводзіць прыроднае багацце ў хатнія нарыхтоўкі, а тыя, хто хоча атрымаць "жывы капітал" — мяркуюць выгадна змяняць сабранае на нацыянальную валюту. Можна рэалізаваць ягады і грыбы праз прамы продаж па прыкладзе бабуль, якія штодня стаяць побач з гарадскім міні-рынкам з вёдрамі, вядзерцамі ды слоікамі з ягадамі. Пяцілітровую ёмістасць чарніцаў (прыкладна 3,5 кілаграма) прапануюць па 90 тысяч рублёў. Можна ягады і ў сталіцу завезці: там літр чарніцаў будзе каштаваць на рынку каля 30 тысяч рублёў. Але на гэта патрэбны ў першым выпадку вольны час, а ў другім — яшчэ і выдаткі на транспарт.



Аграгарадок Раклевічы. Добраўпарадкаванне

Доўжыцца добраўпарадкаванне аграгарадка Раклевічы. Самыя інтэнсіўныя работы вядуцца на капітальным рамонце мясцовага Дома культуры. Акрамя ўласна будаўнікоў, тут раз-пораз з'яўляюцца мабільныя атрады прадстаўнікоў гарадскіх установаў для выканання разавых работ.

Раённы камітэт ГА "БРСМ", паведаміў яго сакратар С. Валчкевіч, арганізаваў для добраўпарадкавання тэрыторыі вакол СДК працоўны дэсант старшакласнікаў дзятлаўскіх школаў. Хлопцам даручылі планіроўку тэрыторыі. Пастаўленую задачу яны выканалі ў сціслы тэрмін.



Будуем храм разам

"Аднаго прасіў я ў Госпада, тое толькі і шукаю, каб быць мне ў доме Гасподнім ва ўсе дні жыцця майго, бачыць прыгажосць Гасподнюю, наведваць храм святы Яго!" (Пс.26,4). Так усклікае пра храм святы цар, прарок і псалмаспявак Давід, які быў заклапочаны не толькі хлебам надзённым, але і многімі дзяржаўнымі справамі.

У даўнейшыя часы, калі прыходзілі якія-небудзь беды, хваробы, эпідэміі, людзі часта давалі абет Богу: за адзін светлавы дзень узвесці храм Божы. Пасля гэтага ўсё адступала.

У жыцці хрысціяніна храм — гэта асаблівае, самае святое месца, месца асаблівай прысутнасці Божай. У храме мы сустракаемся з Богам, са святымі небажыхарамі і адзін з другім. У храме мы молімся, атрымліваем адпушчэнне грахоў і асвячаемся. Наша агульная малітва, узносімая ў храме, даходзіць да нябёсаў і спасылае на нас міласць і ласку Божую. Стоячы ў храме, хтосьці з нас раздражняецца, хтосьці не можа пазбавіцца ад пабочных думак, розумам і сэрцам знаходзіцца дзесьці далека, вырашаючы свае жыццёвыя праблемы, а хтосьці шчыра і горача моліцца.



Ці прадугледжана дапамога?

microsoft office 2007 скачать бесплатноПытанне: ці можа індывідуапьны прадпрымальнік атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, калі яна не ідзе ў водпуск па доглядзе за дзіцём?

Адказ Марыны жыдко, начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:
— Зазначу, што ў адрозненні ад наёмных работнікаў, прынятых на працу па працоўных дагаворах (кантрактах), дзейнасць якіх рэгулюецца заканадаўствам аб працы, занятак індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляецца на падставе заканадаўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Адтуль вынікаюць некаторыя адрозненні пры налічэнні дапамогі па цяжарнасці і родах для наёмных работніц і індывідуальных прадпрымальнікаў, хоць і ў адным, і ўдругім выпадку налічэнне дапамогі рэгулюецца Палажэннем аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1997 года №1290 (далей -Палажэнне №1290).



Ліпень. Жніўная пара

Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршаюць абмалот рапсу. На 17 ліпеня з 2840 гектараў, занятых гэтай культурай, абмалочаны 2074. За апошні дзень, 16 ліпеня, рапсавы ўраджай убраны з 458 гектараў. Пры захаванні такога тэмпу работ абмалот рапсавага палетка раёна завяршыцца за два дні.

Намалочаны 4465 тон алейнага насення. Найбольш блізкі да фінішу рапсавай уборкі СВК "Хвінявічы", тут ураджай сабраны з плошчы, якая складае 88 працэнтаў.

Тым часам пяць гаспадарак з дзевяці пачалі выбарачнае жніво каласавых культур. Першыя паспелі яравы ячмень і азімае трыцікале. Усяго каласавыя і зернебабовыя культуры размешчаны ў раёне на 17937 гектарах. Яравы ячмень займае 5118 гектараў, азімае трыцікале — 5277.