ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


З алімпійскім натхненнем

На Дзятлаўшчыне, ва ўрочышчы Рыбакі адбыўся 12 турысцкі злёт работнікаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ "Беларусбанк", прымеркаваны да 90-годдзя "Беларусбанка".

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык і начальнік філіяла №400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Іван Іосіфавіч Гоман. Яны далі старт турысцкім спаборніцтвам банкаўскіх работнікаў.

На ўрачыстым пастраенні таксама ўсе яго ўдзельнікі павіншавалі Івана Іосіфавіча Гомана з прысваеннем яму ганаровага звання "Чалавек года Гродзеншчыны". Мы ганарымся, што кіраўнік менавіта нашага банка, ураджэнец Дзятлаўшчыны, атрымаў гэтае высокае званне напярэдадні юбілею "Беларусбанка".



Фестываль праваслаўнай культуры "Кладезь"

3 1 па 4 жніўня ў Дзятлаве будзецца фестыв.: праваслаўнай культуры "Кладезь".

Галоўнай падзеяй фестывалю стане прыбыццё каўчэга з частачкамі мошчаў святой Марыі Магдаліны, а таксама ікон з частачкамі мошчаў святых апосталаў Пятра і Паўла, святога вялікамучаніка, лекара Панцеляймона і святога немаўпяці Гаўрылы Беластоцкага.

Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць памаліцца і папрасіць дапамогі, заступніцтва святых. Фестывальная праграма будзе насычаная. Адкрыецца яна 1 жніўня хрэсным ходам ад храма Прэабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве. Праходзіць фестываль будзе на плошчы 17 Верасня. Урачыстае адкрыццё прызначана на 10 гадзін.



Расце ў агародзе... бяда

Усе добра ведаюць мак, які выкарыстоўваецца ў кандытарскіх вырабах. Аднак далека не ўсе ўяўляюць, якую шкоду здароўю чалавека можа нанесці гэта расліна, калі апынецца ў руках зламыснікаў, якія могуць вырабіць з яго наркотык.

Мак змяшчае ў сабе алкалощы опію — наркатычнага сродку. Асобы, якія пакутуюць наркатычнай залежнасцю, вырабляюць з гэтай расліны наркатычны сродак — макавую саломку, таксама з маку атрымліваецца наркотык — млечны сок маку, ён жа опій-сырэц. Небяспечныя названыя наркотыкі яшчэ і тым, што, згодна са статыстычнымі дадзенымі, яны найбольш часта ўжываюцца непаўналетнімі, наркатычная залежнасць у якіх узнікае ўжо пасля двух-трох ужыванняў наркотыкаў.



Прафілактыка вострых кішэчных інфекцый

Вострыя кішэчныя інфекцыі (ВКІ) - гэта шматлікая група вострых інфекцыйных захворванняў, якія выклікаюць розныя мікраарганізмы, бактэрыі, вірусы з пераважным паражэннем страўнікава-кішачнага тракта.

Узбуджальнікі ВКІ ў арганізм чалавека трапляюць з ежай, вадой, у маленькіх дзяцей — праз брудныя рукі, цацкі. Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты, якія хутка псуюцца, а таксама стравы, прыгатаваныя без тэрмічнай апрацоўкі і якія ўжываюц-ца ў халодным выглядзе. Узбуджальнікі ВКІ ў іх могуць не толькі накоплівацца, але і размнажацца.

Пасля пападання ўзбуджальніка ў арганізм хвароба праяўляецца не адразу. Скрыты перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3-7 дзён. Да канца гэтага перыяду ў хворых павышаецца тэмпература, пагаршаецца апетыт, з'яўляюцца слабасць, болі ў жываце, рвота. Некаторыя захворванні працякаюць у лёгкай форме, таму хворыя займаюцца самалячэннем, але гэта можа прывесці да непажаданых наступстваў. Абавязкова звярніцеся да доктара пры першых сімптомах захворвання.



Папярэджанне аб захаванасці сістэм газазабеспячэння

За першае паўгоддзе 2012 года на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы адбыліся 4 інцыдэнты, звязаныя з пашкоджаннем пад-земнага газаправода (за першае паўгоддзе 2011 года — 5).

17 лютага 2012 года каля вёскі Смык Асіповіцкага раёна. Магілёўскай вобласці экскаватаршчык ДБУ-42 (г. Кобрын) пераганяў экскаватар да кар'ера для здабычы пяску. Не даязджаючы 80 метраў да дарогі, якая вядзе да кар'ера, экскаватар засеў у ахоўнай зоне газаправода. Пры маніпуляванні каўшом для выцягвання экскаватара быў пашкоджаны поліэтыленавы газаправод высокага ціску 2-й катэгорыі Д=110 мм. У выніку было спынена газазабеспячэнне н. п. Вярэйцы (94 кватэры) і н. п. Цэль (422 кватэры). Пярвічная інфармацыя аб падзенні ўваходнага ціску на ГРП паступіла ў АДС Асіповіцкага раёна газазабеспячэння па каналах тэлеметрыі. Нанесеная шкода на аднаўленне газазабеспячэння і кампенсацыю стратаў газу склала 38.927.536 рублёў.



Па пажарнай бяспецы - падрыхтаваныя

17 ліпеня адбыўся сумесны рэйд Дзятлаўскага РАНС, Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і раённай газеты "Перамога". Задачай было - праверыць, якім чынам выконваецца пажарная бяспека на месцах уборкі і захоўвання збожжа, а таксама даць парады і патлумачыць праблемныя пытанні.

Напярэдадні ўборачнай кам-паніі камбайнеры і аператары зернесушыльных комплексаў прайшлі падрыхтоўчыя курсы ў Дзятлаўскім РАНС, па заканчэнні здалі іспыты і атрымалі пасведчанні ўстаноўленага ўзору. Таму ў час сумеснага рэйду правяралася не толькі тэхнічная падрыхтаванасць гаспадарак да надзвычайных сітуацый, але і ўменне работнікаў аператыўна і правільна на іх рэагаваць.



На варце бяспекі

Гісторыя прафесійнай пажарнай службы Беларусі пачынаецца з 25 ліпеня 1853 года. Менавіта тады была створана першая пажарная часць у Мінску, арганізаваны пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве, іншых беларускіх гарадах. З таго часу штогод 25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы.

Сёння тушэнне пажараў — толькі адзін з 17 асноўных відаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. За 159 гадоў яно прайшло доўгую дарогу — ад дабраахвотнай пажарнай каманды да структуры, якую складае шэраг аддзелаў і падраздзяленняў. Адной з частак гэтай структуры з’яўляецца інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду. Яе дзейнасць рэгламентуецца Законам “Аб пажарнай бяспецы”.



Што рабіць з адпрацаванымі батарэйкамі?

Эколагаў даўно хвалюе праблема ўтылізацыі выкарыстаных батарэек.

Закапаць іх у зямлю – гэта значыць стварыць непрыемнасці будучым пакаленням; спальванне адпрацаваных элементаў сілкавання садзейнічае забруджванню атмасферы, а пры складзіраванні на звалкі цяжкія металы, якія ўтрымліваюцца ў іх, вымываюцца, атручваючы глебу і водныя аб’екты. Акрамя гэтага, тысячы тон каштоўных металаў, такіх, як нікель, кобальт і серабро маглі быць атрыманы зваротна, калі б гэтыя элементы сілкавання не адпраўляліся на палічоны ТБА ці ў печы для спальвання смецця.

У цяперашні час існуюць метады і тэхналогіі, якія дазваляюць наладзіць пераапрацоўку выкарыстаных батарэек. Гэта дае магчымасць здабываць з іх і вяртаць у абарот тысячы тон розных металаў.



За парушэнне правілаў - штраф

З 16 ліпеня па 14 кастрычніка пачаўся сезон лова вузкапалага рака. Рыбаловам катэгарычна забараняецца лавіць больш за 30 асобінаў у суткі, а таксама выкарыстоўваць больш за 3 ракалоўкі на аднаго чалавека даўжынёй больш за 100 см, ячэйкай менш за 22 см і дыяметрам уваходнай адтуліны больш за 70 см.

Лоўля рака шыракапалага забаронена, ён занесены ў Чырвоную кнігу. Распазнаць ракаў гэтых двух відаў можна па таўшчыні клюшні: у шыракапалага рака намнога карацейшыя і таўшчэйшыя клюшні.



Не ўпусці свой шанс

Пад такой назвай на базе аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама прайшла акцыя. У час яе ўвага надавалася прафілактыцы паўторнай злачыннасці і працаўладкаванню грамадзян з судзімасцю.

У якасці кансультантаў і дарадцаў на мерапрыемства былі запрошаныя прадстаўнікі пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па працы і занятасці, аддзела ідэалагічнай работы Дзятлаўскага райвыканкама і аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, а таксама прадстаўнікі іншых устаноў і арганізацый раёна.