ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У ДЗЯТЛАЎСКАЙ БАЛЬНІЦЫ – ЗНОЎ АДКРЫЦЦЁ

2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшло ўрачыстае адкрыццё адрамантаванага аддзялення траўматалогіі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета гэта ўжо другі медыцынскі аб’ект (пасля Раклевіцкага ФАПа), адрамантаваны гаспадарчым спосабам.

Удзельнікамі ўрачыстасці сталі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крахмальчык, яго намеснік, куратар медыцыны раёна, Пётр Чырко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікалай Мацюкевіч, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Барцэвіч, галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Кароткі, прадстаўнікі адміністрацыі і работнікі Дзятлаўскай раённай бальніцы, прадстаўнікі духавенства.

-- Кожныя два месяцы на Дзятлаўшчыне ўводзіцца ў эксплуатацыю новы адрамантаваны аб’ект, – адзначыў у сваім прывітальным слове Іван Іосіфавіч Крахмальчык. – Праз адзін – гэта аб’екты сацыяльнай сферы. Нямала зроблена для аховы здароўя раёна.



З ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ, КААПЕРАТАРЫ!

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі, пайшчыкі, ветэраны галіны! Віншуем вас з Днём кааперацыі!

У кааператыўнага руху – багатая гісторыя і моцныя традыцыі. Спажывецкая кааперацыя арганічна ўвайшла ў гаспадарчае жыццё краіны, на практыцы даказала сваю эфектыўнасць у вырашэнні важных эканамічных і сацыяльных задач.

Кааператары Дзятлаўшчыны ўносяць значны ўклад у развіццё эканомікі раёна, забяспечваюць выкананне важнай сацыяльнай задачы па задавальненні патрэбаў насельнцітва ў таварах і паслугах. Развітая сетка кааперацыі дазваляе забяспечваць усім неабходным жыхароў раёна.



КВІТНЕЙ, ДЗЯТЛАЎШЧЫНА

3 ліпеня у прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Дзятлаве пачалося з напаміну пра гістарычную першапрычыну свята – дзень вызвалення Мінска і ўсёй Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 года. Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна ўсклалі кветкі да абеліска Славы, помніка Героям Савецкага Саюза Я.Я. Фогелю і П.Г. Пятрову, воінам, мірным жыхарам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У межах святочных мерапрыемстваў прайшоў фінал першынства раёна па валейболе сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, адкрыты турнір Дзятлаўскага раёна па шашках да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Адразу пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства на ганку раённага Дома культуры і ў яго ваколіцах пачалося народнае гулянне “Квітней, старонка родная...” і выстава-продаж вырабаў народных майстроў Дзятлаўшчыны. На стылізаваных народных падворках, якія прадставілі сельскагаспадарчыя кааператывы раёна, усе жадаючыя змаглі паслухаць песні, самі паспяваць, патанчыць, пачаставацца аладкамі з мёдам і падзівіцца на старадаўні побыт.



РАНДЭВУ НА МАЎЧАДЦЫ

Ва ўрочышчы Рыбакі, на беразе ракі Моўчадзь, 28-30 чэрвеня адбыўся XVI штогадовы раённы турысцкі злёт працуючай моладзі.

На тым жа месцы, у той жа час галоўнае спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства года сабрала працоўную моладзь Дзятлаўшчыны. Сёлетні турзлёт стаў адметным па некалькіх прычынах: колькасць каманд-удзельніц у гэтым годзе, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, была амаль рэкорднай – 17 каманд (максімальна за ўсе гады мерапрыемства іх было 19), сярод якіх – прадстаўнікі ўсіх сельскіх гаспадарак раёна, некаторыя каманды (і даволі паспяхова!) упершыню ўдзельнічалі ў турзлёце, і, нарэшце, пераходзячы Кубак чэмпіёна знайшоў сваё сталае “месца жыхарства”.

Трэці раз запар пераможцам раённага турзлёту працуючай моладзі стаў СВК “Граніт-Агра” з агульнай сумай месцаў па выніках 10 відаў праграмы – 45,5. Каманда атрымала перамогу ў перацягванні каната. Іх сакрэтнай зброяй сталі гумавыя боты, якімі забяспечыў удзельнікаў старшыня гаспадаркі Станіслаў Мазур. Перамога за гранітаўцамі была і конкурсе быту. Тут, як кажуць у народзе, не было да чаго дакапацца: ідэальны парадак, шыкоўнае жартоўнае меню, новыя дызайнерскія ідэі, якія каманда штогод чэрпае як на абласных турыстычных спаборніцтвах, з вуснага абмену вопытам, так і з сусветнага павуціння Інтэрнэту. У астатніх відах каманда паказала дастаткова высокія вынікі, што дазволіла трэці год запар утрымаць лідарства: другія – валейболе і конкурсе песні, трэція – у гарадах, чацвёртыя – у дартсе, сёмыя – у паласе перашкодаў. Па ўмовах спаборніцтваў Кубак чэмпіёна, які за гэтыя гады трымалі ў руках калектывы СВК “Русь-Агра”, Дзятлаўскага РАНС, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, атрымае ў СВК “Граніт-Агра”, трохразовага чэмпіёна раённага турзлёта, сваю пастаянную прапіску.



НАВУЧЭНЦЫ КАЗЛОЎШЧЫНСКАГА ЛІЦЭЯ НЕ СУМУЮЦЬ

Другое навучальнае паўгоддзе для навучэнцаў Казлоўшчынскага сельскагаспадарчага ліцэя выдалася багатым на цікавыя мерапрыемствы і карысныя справы. Пачалося яно з дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", у якой ліцэісты і педагогі ўстановы прынялі самы актыўны ўдзел. Яны сабралі і перадалі дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, і дзецям, якія наведваюць Дзятлаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, мяккія цацкі і шалікі. Таксама цацкі і развіваючыя гульні былі перададзены выхаванцам Казлоўшчынскага дзіцячага сада.

Чарговай цікавай падзеяй стала сустрэча з пісьменнікам Сяргеем Чыгрынам, якая ўразіла навучэнцаў ліцэя і выкладчыкаў. Пісьменнік расказаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, выступіў з прэзентацыяй чарговай кнігі "Рабінавы хмель", якая прысвечана творчасці нашага земляка -- Сяргея Хмары (Сіняка).



"БЯСПЕКА -- У КОЖНЫ ДОМ"

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ў агні людзей з 4 па 28 лютага ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя "Бяспека -- у кожны дом!".

У Дзятлаўскім раёне першы этап акцыі -- з 4 па 8 лютага -- праходзіць у ВУ "Дзятлаварайгаз", Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Другі этап акцыі пройдзе з 11 па 15 лютага ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 і яслі-садзе №1 г. Дзятлава.



Каму даглядаць за могілкамі

У рэдакцыю па тэлефоне звярнулася жыхарка горада Дзятлава. Жанчыну непакоіць беспарадак на старых могілках, якія знаходзяцца па вуліцы Някрасава. Па яе словах, там не праводзіцца добраўпарадкаванне, як падрэзка кустоўя, скошванне травы і прыбіранне смецця. Яна просіць разабрацца, хто адказны за добраўпарадкаванне і догляд за тэрыторыяй могілак, чаму не праводзяцца такія работы на адной іх палове і калі сітуацыя будзе выпраўлена?

Адказ М. Г. Залеўскага, намесніка дырэктара РУП ЖКГ:
– Добраўпарадкаваннем тэрыторыі могілак займаюцца двое работнікаў РУП ЖКГ. Рабочымі па могілках сістэматычна праводзіцца высечка кустоўя, прыбіранне раскіданых вянкоў і букетаў кветак. Вядзецца работа па чыстцы тэрыторыі ад дрэваў.



З чаго пачынаюцца бібліятэкі

Ёсць домік у цэнтры раённым,
Шмат кнігаў у доміку тым.
(П. Васько “Кніжны домік”)

65 год – узрост ужо сталага, мудрага чалавека, які зведаў жыццё досыць поўна і мае права вучыць гэтай няпростай навуцы сваіх нашчадкаў. Але на гэтым жыццё не скончана, а, здаецца, толькі пачынаецца і адкрывае новыя гарызонты. На прыкладзе Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў гэтым можна ўпэўніцца як мага лепш.

ВЫЙСЦЕ БУЙНАЙ РАКІ

А пачыналася цяпер ужо буйная Дзятлаўская цэнтральная бібліятэка у невялікім памяшканні з кнігамі колькасцю 15 асобнікаў 15 чэрвеня 1947 года. За такую няпростую справу, як заснаванне раённай бібліятэкі, адважна ўзяўся першы бібліятэкар – Уладзімір Станіслававіч Квяткоўскі, які звярнуўся да жыхароў Дзятлава (тады яшчэ пасёлка) з просьбай падарыць бібліятэцы ўцалелыя пасля вайны кнігі. Так, агульнымі намаганнямі ўжо да канца 1948 года кніжны фонд склаў 3000 асобнікаў! На гэтым развіццё не спынілася. Паколькі павялічваўся кніжны фонд – расла і колькасць чытачоў. Таму невыпадкова, што ў 1952 годзе ў межах Дзятлаўскай бібліятэкі быў выдзелены перасоўны фонд. Такім чынам, тут працавала 15 бібліятэк-перасовак. У тым жа годзе адчыніла дзверы дзіцячая бібліятэка, а з 1955 года пачала працаваць чытальная зала.



У чым сапраўднае шчасце

Шчасце трэба не браць, а дарыць… Сапраўднае шчасце прыходзіць да чалавека знянацку, гледзячы, як ён ставіцца да жыцця і да людзей. Чалавек — гаспадар свайго шчасця.

Сваё шчасце кожны з нас выпрацоўвае ў сабе сам.

Рэцэптаў выпрацоўкі шчасця ў тэорыі да 21 стагоддзя назапасілася даволі шмат, асабліва дзякуючы развіццю псіхалогіі, філасофіі і іншым навукам. Хачу адзначыць, перш за ўсё, пяць рэчаў, якія дапамогуць чалавеку быць шчаслівым.



Мудрасць - не значыць старасць

Восень жыцця, як і пару года, трэба ўдзячна прымаць. Апошнім часам даводзіцца прыкмячаць, што няспыннаму і абавязковаму планаванню падпарадкоўваецца нават такая рэч, як жыццё. Мы літаральна ведаем усё наперад: калі сыходзіць юнацтва, колькі доўжацца сталыя гады і калі чакаць старасць. Ды ў вялікім сусвеце мы выглядаем часам бездапаможна, быццам тыя мурашы, якія адвечна мітусяцца, працуюць, не зважаючы на тое, што іх сэнс жыцця і існавання – мурашнік – можа разбурыць чыйсьці неасцярожны крок ці наўмысная шкода. Бо забываем, што паняцце душы не падпарадкоўваецца нічыім законам і планам.

… Цяпер я знаходжуся ва ўзросце, калі досыць поўнае ўяўленне пра старасць складваецца з вопыту маіх бабуляў і дзядуляў, іх штодзённых клопатаў і выхаваўчых натацый. Але мне пашанцавала пазнаёміцца з жанчынай, якая мае ўжо амаль 73 гады і, як яна сама любіць гаварыць, адзінае рускае імя, што заканчваецца на зычны. Яна амаль поўнасцю змяніла ўсе мае ўяўленні пра старасць. У мяне нават язык не паварочваецца назваць Любоў Дзям’янаўну Жэгалік “старой”, бо нязгасны агеньчык маладосці ў вачах, амаль юнацкі запал у душы, а таксама сучаснасць у поглядах і меркаваннях выдаюць натуру энергічную і маладую.