ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


САМЫЯ ЦЁПЛЫЯ СЛОВЫ -- НАШАЙ ТЭРЭЗЕ ФЕЛІКСАЎНЕ

-- Яна чалавек неспакойны, жыццярадасны, поўны новых ідэй, любіць дзяцей і сваю работу, умее навучыць усіх, хто прыходзіць да яе на ўрок. Вучні і выпускнікі, іх бацькі з вялікай павагай ставяцца да сваёй настаўніцы, гавораць пра яе з асаблівай цеплынёй, -- так настаўніцу замежнай мовы, нядаўнюю юбілярку, Тэрэзу Феліксаўну Кіслую характарызуюць яе калегі -- педагогі гімназіі №1 г. Дзятлава.

Тэрэза Феліксаўна -- настаўнік-метадыст. Шмат гадоў яна ўзначальвала школу маладога настаўніка раёна, інтэрнацыянальны клуб "Полымя", які вёў перапіску з Англіяй, Люксембургам, ЗША, два разы займаў першае месца ў абласным конкурсе-аглядзе інтэрнацыянальных клубаў. З 1990 года Т. Ф. Кіслая была нязменным кіраўніком раённага метадычнага аб'яднання выкладчыкаў замежнай мовы.

Настаўніца пастаянна працуе над удасканаленнем свайго педагагічнага майстэрства, укараняе ў практыку работы новыя педагагічныя тэхналогіі, шчодра дзеліцца сваім вопытам і майстэрствам з калегамі на раённых і абласных педагагічных канферэнцыях. Галоўнай мэтай работы лічыць развіццё камунікатыўнай кампетэнтнасці вучняў. Мэтанакіравана вядзе іх да новых ведаў, вучыць думаць, аналізаваць, самастойна знаходзіць адказы на праблемныя пытанні, асаблівую ўвагу надае рабоце з камп'ютарам. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд па англійскай мове. Тэрэза Феліксаўна мае некалькі дзясяткаў прадаўжальнікаў сваёй справы -- студэнтаў і выпускнікоў Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта замежных моваў.



Хроніка вогненных здарэнняў

У АГНІ ЗАГІНУЛА ДЗЯЎЧЫНКА

22 чэрвеня ў адной з вёсак Лоеўскага раёна адбыўся пажар, у выніку якога пацярпелі двое дзяцей, 2010 і 2011 гадоў нараджэння, якія засталіся дома адны без нагляду. Хлопчыка ўдалося выратаваць, а дзяўчынка загінула. Мяркуемая прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.

ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ

20 чэрвеня ў вёсцы Мажысеткі Магілёўскага раёна гарэла кватэра на першым паверсе шматпавярховага дома. Утварылася моцнае задымленне на лесвічнай пляцоўцы, таму адна з жыхарак не магла трапіць у сваю кватэру на трэцім паверсе, дзе знаходзілася яе сямімесячнае дзіця. Дзіця выратавалі. Прычына, па якой адбыўся пажар, -- неасцярожнасць пры курэнні.



АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў чэрвені 2013 года быў праведзены маніторынг шэрагу аб’ектаў установаў адукацыі, аховы здароўя і культуры, на якіх рамонтна-будаўнічыя работы выконваліся з частковым прымяненнем гаспадарчага спосабу ці толькі гаспадарчым спосабам.
Па стане на 1 чэрвеня 2013 года ў вобласці вяліся рамонтна-будаўнічыя работы на 778 аб’ектах, на 147 з іх (ці на 19%) будаўніча-мантажныя работы ажыццяўляліся з прымяненнем гаспадарчага спосабу.

Бясспрэчны значны эканамічны эфект пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ гаспадарчым спосабам. Эканомія бюджэтных сродкаў, у залежнасці ад арганізацыі работ, можа складаць да 50%.

Разам з тым, не заўсёды пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў прад’яўляюцца кваліфікацыйныя патрабаванні да асобаў, якія ажыццяўляюць будаўнічыя работы, не ўказваецца адказнасць асобаў, якія заключылі дагаворы, за няякаснае выкананне работ.



НАРОДНЫ КАЛЕНДАР: ЛІПЕНЬ

У ліпені работы ў полі і на агародзе прыбаўляецца. Большасць “ліпеньскіх” прыказак гаворыць менавіта аб працы: “Ліпень носіць і мне, доўга спаць не дае, “Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка грэе”. Надвор’е звычайна ўраўнаважанае з чаргаваннем сонца і дажджу.

У ноч з 6 на 7 ліпеня – Купалле (Купала, Ян, Іван). Калі кульмінацыяй зімовых падзеяў былі ў народным жыцці Каляды, то адпаведным па значнасці святам улетку было Купалле, якое адзначалася дзень у дзень праз паўгода. Напярэдадні яго дзяўчаты збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых раслінаў ад рознай немачы. Асаблівую ўрачыстасць святу надавала купальскае вогнішча. З Купаллем звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку. Верылі, што ў купальскую ноч на папараць сыходзіць агонь Перуна, і яна ўспыхае яркім колерам, цвіце з апоўначы некалькі імгненняў, і трэба паспець ухапіць яе. “Хто гэтую кветку здабудзе, будзе мець усё, чаго толькі яго душа пажадае”, “можна тады ведаць усё, што на свеце робіцца, разумець мову жывёлін і раслінаў". Недасягальнасць папараць-кветкі атаясамлівалася з багаццем, з закапанымі няведама кім і калі скарбамі.



“РАЗУМНЫЯ КАНІКУЛЫ: АДПАЧЫВАЙ, ЗАКАЛЯЙСЯ, РАЗВІВАЙСЯ!”

Лета – гэта час гульняў, забаваў, свабоды ў выбары занятку, зняцця напружання, якое назбіралася за год, папаўнення зрасходаваных сілаў, аднаўленне здароўя, перыяд свабодных стасункаў дзяцей.

З гэтай мэтай у межах рэспубліканскай акцыі “Разумныя канікулы: адпачывай, закаляйся, развівайся!” на базе СШ №3 горада Дзятлава функцыянавалі два лагеры: дзённы аздараўленчы і палатачны “Юны патрыёт”. Акрамя таго, вучні адпачывалі ў раённым і абласным лагерах “Навука”, “Лідар”, спартыўным лагеры “Алімпіец”. Асаблівай папулярнасцю кожны год сярод вучняў карыстаецца турыстычны лагер на базе Цэнтра турызму і краязнаўства.

У перыяд з 3 па 22 чэрвеня ў школе была арганізавана работа летняга аздараўленчага лагера “Усмешка” па плане “Саюз нязведаных галактык”. Кожны дзень знаходжання ў лагеры для дзяцей быў цікавым і насычаным. Новы дзень меў сваю тэматыку: Дзень роднай Зямлі, Дзень ветлівасці, Дзень эканоміі і беражлівасці, Дзень памяці. Самым запамінальным для дзяцей стаў Дзень патрыёта, у час якога былі арганізаваны конкурс малюнкаў “Я люблю цябе, Беларусь!”, гульня-падарожжа “Вандроўка па Беларусі”. У гэты дзень вучні наведалі ў раённым музеі выставу “Музей у чамадане”, быў арганізаваны конкурс патрыятычнай песні “Спяваю табе, мая Айчына!”



ЗЛЁТ ЮНЫХ РАТАЎНІКОЎ

Ужо сёмы раз каманда Дзятлаўскага раёна прымала ўдзел у штогадовым абласным палявым злёце юных ратаўнікоў-пажарных у горадзе Гродне. У гэтым годзе наш раён прадстаўлялі вучні Дзятлаўскай СШ №1. На працягу трох дзён, з 19 па 21 чэрвеня, хлопчыкі і дзяўчынкі адпачывалі, загаралі і спаборнічалі ў розных конкурсах.

Для арганізатараў мерапрыемства галоўнай мэтай было навучыць дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці ў гульнявой форме, прывіць навыкі неабходных дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

У складзе кожнай каманды ўдзельнічалі па тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі, а таксама іх кіраўнікі. Праграма злёту была вельмі насычаная і ўключала ў сябе 10 конкурсаў, забаўляльныя мерапрыемствы і дыскатэкі.



"УКЛЮЧАЙСЯ!" І ЗГУЛЯЙ У ФІНАНСАВЫ ФУТБОЛ

Калі табе ад 14 да 31 года, ты малады, творчы, актыўны, ініцыятыўны, марыш пра ўласны бізнэс, у тым ліку ў сферы фінансавага менеджменту, "уКЛЮЧайся!"

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі на працягу 2013 года рэалізуе рэспубліканскі праект па навучанні фінансавай граматнасці і развіцці моладзевай прадпрымальніцкай ініцыятывы. Праект "уКЛЮЧайся!" складаецца з некалькіх частак. Павысіць эрудыцыю ў сферы фінансаў табе дапамогуць адукацыйныя трэнінгі, семінары па пытаннях вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і навучанні фінансавай граматнасці. Рэалізаваць ідэі ёсць магчымасць на конкурсе бізнэс-праектаў. Паказаць свае здольнасці можна ў час правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў па правілах навучальнай інтэрактыўнай гульні "Фінансавы футбол".

Як стаць удзельнікам праекта? Проста вышлі заяўку на ўдзел у раённы камітэт ГА "БРСМ" з указаннем адраса сваёй старонкі ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы "ВКонтакте".



ГУЧАЛА МУЗЫКА НАД ВЁСКАЙ

З ініцыятывы работнікаў Лапушанскага сельскага дома культуры Зоі Лашкоўскай, Іны Анушкевіч, работнікаў Данілавіцкага сельскага Cавета адбылося свята вёскі Уланаўшчына.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых адзначыла старанні жыхароў Уланаўшчыны, якія падрыхтаваліся да свята, шмат зрабілі, каб добраўпарадкаваць вёску, свае асабістыя падворкі.

Намеснік старшыні па ідэалогіі СВК "Граніт-Агра" Людміла Мядзведзь падкрэсліла, што жыхары Уланаўшчыны -- працалюбівыя людзі. Некаторыя маюць ордэны і медалі. Многія вяскоўцы ў час свята былі адзначаны падарункамі ад СВК "Граніт -Агра". Ад Наваельнскага камбіната хлебапрадуктаў грашовую прэмію атрымаў Уладзімір Аблажэй. Падарункам ад Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання адзначана Сафія Сёмуха.



ПРАФСАЮЗНЫЯ АДЗНАКІ

З узнагародай!

Прэзідыум Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за вытворчыя поспехі і актыўнасць у грамадскім жыцці ўзнагародзіў да Дня моладзі Ганаровай граматай райкама прафсаюза:

Дзмітрыя Віктаравіча ЛАЗОЎСКАГА, галоўнага інжынера СВК "Войневічы",
Кацярыну Міхайлаўну НАГОРНУЮ, бухгалтара СВК "Граніт-Агра".

Падзячным пісьмом райкама прафсаюза адзначаны:

  • Анастасія Пятроўна БРАНІЦКАЯ, брыгадзір вытворчага ўчастка СВК "Слава працы";
  • Андрэй Сямёнавіч ЛЯЎКЕВІЧ, трактарыст-машыніст СВК "Дварэц-Агра";
  • Ірына Аляксандраўна ЛІШЫК, начальнік планавага аддзела Дзятлаўскага ПМС;
  • Алена Анатольеўна МАРУК, дыспетчар СВК "Хвінявічы";


ТЫМ, ХТО ЕДЗЕ ЗА МЯЖУ

Пры перасячэнні мяжы

Пошліна не будзе спаганяцца, калі багаж важыць не больш за 50 кілаграмаў, а яго мытны кошт не перавышае 10 тысяч еўра – для паветранага транспарту, для ўсіх астатніх відаў транспарту – 1500 еўра. Акрамя гэтага, ва ўказаныя нормы ў разліку на аднаго чалавека, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, уключаюцца алкагольныя напоі ў аб’ёме не больш за 3 літры, 200 цыгарэт ці 50 сігараў, ці 250 грамаў тытуню (ці не больш за 250 грамаў пералічаных тытунёвых вырабаў у цэлым). Пры вывазе абмежаванняў няма. Выключэнні складаюць толькі некалькі катэгорый тавараў: рыба і морапрадукты (вага не больш за 5 кг), асобна выдзяляецца ікра асятровых відаў рыбаў (не больш за 250 гр), каштоўныя металы і камяні (кошт не больш за 25 тысяч долараў).

Пры перавозе праз мяжу прадуктаў, калі іх вага перавышае норму, трэба будзе заплаціць збор за правядзенне мытных аперацый у памеры 5 еўра. Акрамя гэтага, асобна бяруцца мытныя пошліны, падаткі. У агульных выпадках гэта адзіная стаўка ў памеры 30 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш за 4 еўра за адзін “лішні” кілаграм. Аднак тут ёсць свае выключэнні. Напрыклад, пры перавозцы да 5 літраў этылавага спірту стаўка складае 22 еўра за літр, а для алкагольных напояў, уключаючы піва, у колькасці ад 3 да 5 літраў яна будзе роўна 10 еўра за літр, у частцы перавышэння.