ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НЕЗАКОННАЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ. ЛОМ МЕТАЛА

У чэрвені 2013 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да двух грамадзян, жыхароў горада Слоніма, 1983 і 1984 гадоў нараджэння, якія ў гаражы, размешчанаму ў двары аднаго з жылых дамоў, арганізавалі пункт прыёму лома і адходаў чорных і каляровых металаў.
Як выяснілася ў ходзе праверкі, ні адзін з грамадзян пастаяннага месца работы не меў, а дзейнасць у выглядзе скупкі і наступнай перапрадажы набытага лому і адходаў ажыццяўлялі не менш за два апошнія гады.

Цікавы той факт, што ў дадзеным прыёмным пункце існавала свая шкала разлікаў за чорны і каляровы лом, час працы для выканання пагрузачна-разгрузачных работ і дастаўкі скупленага металалому для яго наступнай здачы выкарыстоўвалася праца наёмных рабочых, а папулярнасць "прыёмнага пункта" была і ў тым, што пашпарт для здачы металалому ніхто з прымаўшых не пытаў, паходжаннем металу не цікавіліся.



І. ГІРЫК: "РАБОТА ПАДАТКОВАГА ІНСПЕКТАРА ВУЧЫЦЬ РАЗБІРАЦЦА Ў ЛЮДЗЯХ, ДА КОЖНАГА ЗНАЙСЦІ ПАДЫХОД"

Кожны год у другую нядзелю ліпеня падатковая служба Рэспублікі Беларусь адзначае сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў падатковых органаў.
Сёння падатковая палітыка – неад’емнай частка сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, і таму развіваецца, мяняецца разам з прыярытэтамі дзяржавы.
Ад вынікаў работы падатковых інспекцый залежыць напаўняльнасць бюджэту ўсіх узроўняў, а, значыць, якасць адукацыі, медыцыны, абароны, правапарадку, дабрабыт дзяцей і пенсіянераў, іншыя сацыяльныя праграмы. За ўсім гэтым – штодзённая напружаная праца кожнага работніка падатковых органаў.

Гэтая сфера дзейнасці патрабуе глыбокіх ведаў і аналітычнага мышлення, адказнасці і прынцыповасці, уважлівасці і скурпулёзнасці, настойлівасці і добрасумленнасці. А, галоўнае, нераўнадушша і такту. Ад таго, наколькі граматна і прафесійна падатковы інспектар наладзіць узаемаадносіны з плацельшчыкамі, залежыць ступень даверу грамадзян, аўтарытэт падатковых органаў, агульны поспех у падатковай справе.



СУСТРЭЧА АДНАКЛАСНІКАЎ

Пахмурны дзень 29 чэрвеня гэтага года надоўга запомніцца аднакласнікам 1970 года выпуску Рудаяварскай сярэдняй школы. Менавіта ў гэты дзень адбылася наша сустрэча.

Дырэктар школы Вольга Уладзіміраўна Валяк сустрэла нас на тэрыторыі, дзе размяшчаўся былы комплекс будынкаў: школа, майстэрня, сталоўка, спартыўная зала і даследча-вопытны ўчастак.

Дажджлівае надвор’е не перашкодзіла нашаму цудоўнаму настрою. Былі ўсмешкі і слёзы радасці. Адзін за другім пад’язджалі аднакласнікі: Л. Стракоўская і М. Лук’янчык з Дзятлава, Г. Копаць з Ліды, М. Урбановіч і В. Шалесная з Гродна, З. Крупіца са Слоніма, А. Павачка з Мастоўскага раёна. На жаль, не дачакаліся яшчэ сямі аднакласнікаў, якія жывуць у Беларусі.



САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ НА СУПОЛЬНУЮ МАЛІТВУ

16 ліпеня 2013 года Дзятлаўскі Касцёл павітае рэліквіі Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.
16.07 – Св. Імша і павітанне рэліквіі а гадз. 18.00.
17.07 – Св. Імша а гадз. 9.00, 13.00 і 18.00.
18.07 – Св. Імша а гадз. 9.00 і 13.00.
На працягу гэтых дзён можна пакланіцца святым рэліквіям і выпрасіць для сябе шматлікія ласкі, асабліва ўмацавання веры і хрысціянскага паклікання.
Сардэчна ўсіх запрашаем на супольную малітву.



АБ ПРАВІЛАХ ПАДРЫХТОЎКІ І ЗБОРУ ДЗІКАРОСЛЫХ ЯГАДАЎ І ГРЫБОЎ

У сувязі з надыходам перыяду масавага збору грыбоў, дзікарослых пладоў, арэхаў, ягадаў звяртаем увагу нарыхтоўшчыкаў на выкананне заканадаўчых нормаў пры правядзенні такой дзейнасці.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года №4 “Аб зацвярджэнні Пераліку відаў пабочнага лесакарыстання і Правілаў нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання" збор у прамысловых мэтах дзікарослых ягадаў, грыбоў забараняецца ў лясах запаведнікаў і помнікаў прыроды, у гарадскіх лясах і лясах лесапаркавых частак зялёных зонаў, у курортных лясах, на вызначаемых юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, участках ляснога фонду – глушцовых таках і ў радыусе 300 метраў ад іх.



МЕНІНГІТ: ЯК НЕ ЗАРАЗІЦЦА

За 5 месяцаў 2013 года ў Беларусі адзначаны рост захворванняў на энтэравірусныя інфекцыі (на 23% у параўнанні з мінулым годам). У Гродзенскай вобласці за гэты перыяд зарэгістраваны 25 выпадкаў.

У чэрвені гэтага года ў Растове-на-Доне зарэгістравана ўспышка энтэравіруснага менінгіту ў дзіцячым садку, пацярпелі 100 дзяцей, адзін выпадак з лятальным зыходам.

Энтэравірусныя інфекцыі чалавека – хваробы, выклікаемыя кішэчнымі вірусамі. Вядома больш за 70 відаў гэтых вірусаў.



ПРАБЛЕМЫ З ДЗЕЦЬМІ ЎЗНІКАЮЦЬ, КАЛІ НЯМА КАНТРОЛЮ БАЦЬКОЎ

НЕ ІДЗЕ НА КАНТАКТ

Агрэсіўныя паводзіны характэрны для гора-маці, якая выхоўвае двух маленькіх дзяцей. Адказныя службы, калі застаюць яе дома без мужа (у яго вахтавы метад работы), натыкаюцца на поўнае раўнадушша і нежаданне выслухоўваць заўвагі. Малодшага сына жанчына нарадзіла дома. Калі немаўля шпіталізавалі, нават не цікавілася яго здароўем. Яна і цяпер часта ігнаруе парады медыкаў. У хаце, дзе жыве сям'я, часта бывае непрыбрана, здараецца, што адсутнічаюць прадукты харчавання для дзяцей. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама бацькоў азнаёмілі з патрабаваннямі Дэкрэта №18 і папярэдзілі, што ў далейшым, калі сітуацыя не наладзіцца, непаўналетніх прызнаюць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і забяруць з сям'і.

ВЕЛЬМІ ХАЦЕЎ ПІЦЬ

Так перад членамі камісіі апраўдваўся дзевяцікласнік, якога праваахоўнікі засталі ў грамадскім месцы з пачатай бутэлькай піва. Алкагольны напой для хлопца набыў яго родны дзядзька, дарэчы, таксама схільны да злоўжывання спіртным. Падлетак паскардзіўся яму на смагу -- і атрымаў піва, пасля чаго быў затрыманы міліцыяй. Непаўналетняга і яго маці на першы раз папярэдзілі з умовай, што хлопец летам будзе максімальна заняты на добраўпарадкаванні школы. Ён паабяцаў быць больш абачлівым.



Культ-агляд. Ліпень

ПРАХОДЗІЦЬ КАСТЫНГ

14-16 ліпеня ўзорная тэатральная студыя "Мелодыя душы" і гульнёвы тэатр роставых лялек "Dolls4all" праводзяць набор новых удзельнікаў. Кастынг праходзіць у Дзятлаўскім раённым доме культуры, пачатак мерапрыемства ў 13 гадзін. Узроставая катэгорыя будучых акцёраў -- ад 6 да 15 гадоў.

ГАСТРОЛІ І ТВОРЧЫЯ ПЛАНЫ

Для тэатральнай студыі "Мелодыя душы" лета -- гастрольная пара. Акцёры выступаюць у летнім аздараўленчым лагеры "Баравічок", нядаўна паказалі тэатральную пастаноўку ў Жукоўшчыне.



СПАЧАТКУ - СУПРАЦЬПАЖАРНЫ ІНСТРУКТАЖ

Да ўборкі зерневых падрыхтоўка пачалася задоўга. Правяраецца стан збожжаўборачнай тэхнікі, аўтамабіляў і трактароў для перавозкі зерня, збожжасушыльных комплексаў. Асаблівая ўвага надаецца стану пажарнай бяспекі.



ЧАЦВЁРТЫ ТУРНІР ІНВАЛІДАЎ

Адбыўся чацвёрты чэмпіянат раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” па шашках.

Прадэманстраваўшы стабільна паспяховую гульню ва ўсіх паядынках, пераможцам турніру стаў жыхар Наваельні Анатоль Баковіч, ён набраў 11 ачкоў.
На другім месцы з сумаю ў 9 ачкоў фінішаваў зямляк чэмпіёна Фёдар Кардаш.

На трэцяе прызавое месца, набраўшы па 8 ачкоў, прэтэндавалі леташні пераможца турніру У. Нічыпар і ?. Крэйдзіч. У. Нічыпар атрымаў перавагу, паводле рэгламента турніра, за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы, ён - трэці.

Дастойна апаніравалі фаварытам першынства за шашачнай дошкай А. Ляпешка, Я. Пуйта, Д. Абярухцін.