ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗАХАВАННЕ ПРАВІЛАЎ ВЫКАРЫСТАННЯ ПАВЕТРАНАЙ ПРАСТОРЫ – ПАТРАБАВАННЕ ДНЯ

У сувязі з пашырэннем магчымасцяў грамадзян Рэспублікі Беларусь набываць лятальныя апараты, павялічваецца колькасць выпадкаў выкарыстання паветранай прасторы на малых вышынях.

Толькі ў 2012 годзе зафіксаваны і прыпынены дванаццаць выпадкаў выкарыстання паветранай прасторы. Прычым, небяспека парушэння правілаў выкарыстання паветранай прасторы заключаецца ў тым, што гэта садзейнічае павышэнню рызыкі авіяцыйных здарэнняў, стварае пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, бяспекі дзяржавы.



ЗНАЁМІМСЯ З ПРАЦЭСУАЛЬНА-ВЫКАНАЎЧЫМ КОДЭКСАМ АБ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯХ

З мэтай папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, устанаўлення асобы чалавека, у адносінах якога вядзецца адміністрацыйны працэс, складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, забеспячэння своечасовага і правільнага разгляду справы, дапускаецца выкарыстанне мераў забеспячэння адміністрацыйнага працэсу. Да такіх адносяцца: адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы; асабісты вобыск затрыманага; накладанне арышту на маёмасць; канфіскацыя рэчаў і дакументаў; затрыманне і прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродка; адхіленне ад упраўлення транспартным сродкам; блакіроўка колаў транспартнага сродка; прывод.

Адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы -- гэта дастаўка асобы ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, і ўтрыманне ў гэтым органе.



З ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА ПРАФІЛАКТЫКА ЦЯЖКІХ ЗЛАЧЫНСТВАЎ?

Пад кіраўніцтвам пракурора Дзятлаўскага раёна В. М. Зайца прайшла чарговая каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама П. І. Чырко, праваахоўнікі, адказныя асобы. На пасяджэнні разглядалася пытанне аб выніках работы па прафілактыцы забойстваў, нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у тым ліку са смяротным зыходам.

З тэматычным дакладам выступіў А. В. Жалнерчык, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама. Ён зазначыў, што сёлета на фоне агульнага зніжэння злачынстваў у раёне дапушчаны рост забойстваў: іх учынена два (летась за аналагіны перыяд -- ніводнага). Асноўная прычына злачынстваў -- злоўжыванне алкаголем, нежаданне працаваць раней судзімых і асацыяльных асобаў. У раёне ёсць так званая "група рызыкі", з якой пастаянна вядуць работу праваахоўнікі. У чэрвені ладзілася комплекснае прафілактычнае мерапрыемства "Быт", у час якога два матэрыялы накіраваны для ізаляцыі асобаў у ЛПП, два -- у пракуратуру для вырашэння пытання абмежавання дзеяздольнасці, правераны 117 асобаў, якія дапускалі правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносінаў.



ПРАВІЛЬНА ЧЫСЦІЦЕ ЗУБЫ

18 ліпеня – Дзень прафілактыкі стаматалагічных захворванняў

Дзякуючы прафілактыцы карыесу зубоў, можна засцерагчы сябе ад хваробы на 95%. Якасць гігіены поласці роту залежыць толькі ад нашых старанняў. Чым лепш мы чысцім зубы, тым больш эфектыўная прафілактыка карыесу.

Вучымся правільна чысціць зубы

Чысціць зубы неабходна як мінімум двойчы ў дзень, з выкарыстаннем зубной ніці і антыбактэрыяльнага апалосквальніка для ротавай поласці. Калі ў вас стаяць зубныя пратэзы, то неабходна выкарыстоўваць ірыгатар.



“БАРАВІЧОК” ПРЫМАЎ СПАРТСМЕНАЎ

У аздараўленчым летніку “Баравічок” прайшла 21-я Спартакіяда ААТ “Белаграздраўніца”.

Сюды з’ехаліся работнікі ўсіх васьмі санаторыяў адкрытага акцыянернага таварыства, якія захапляюцца спортам, турызмам, маюць творчыя здольнасці.

-- Наша сустрэча прадугледжвае не толькі спаборніцтвы, святочны канцэрт, феерверк, узнагароджанне пераможцаў, а і вучобу кіраўнікоў, -- расказаў генеральны дырэктар ААТ “Белаграздарўніца” Іван Аверчанка. – У санаторыі “Радон” закончаны рамонт хола, рэканструкцыя другога корпуса, капітальны рамонт чацвёртага паверха, зроблены фантан, пляцоўка. Ёсць на што паглядзець, чаму павучыцца. Таму Дзятлаўшчына для правядзення спартакіяды абрана невыпадкова.



ПРЫХОДЗЬЦЕ ПАСЛУХАЦЬ ТАРЫЭЛА МАЙСУРАДЗЭ

26 ліпеня ў Дзятлаве плануецца канцэрт Тарыэла Майсурадзе.

Гэты вядомы беларускі артыст пачаў сваю музычную кар'еру яшчэ ў 1991 годзе ў складзе легендарнай рок-групы "Дальний рейс". Выступленні групы прайшлі ва ўсіх краінах постсавецкай прасторы. Пасля распаду групы яе ўдзельнікі вырашылі пачаць уласную сольную кар'еру.

У 1993 годзе Тарыэл Майсурадзэ становіцца дыпламантам конкурсу маладых выканаўцаў на міжнародным фестывалі "Славянскі базар" у Віцебску. Ужо праз год, у 1994-ым Тарыэл -- саліст знакамітага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Знакавымі ў творчай кар'еры Тарыэла Майсурадзэ з'яўляюцца 1995 і 1996 гады. Артыст атрымлівае Гран-пры Міжнароднага фестывалю маладых выканаўцаў "Злотав-95" у Польшчы, становіцца лаўрэатам фестывалю беларускай паэзіі і песні "Маладзечна-96".



БЕРАЖЫЦЕ СВАЕ ТЭЛЕФОНЫ

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (тайны крадзеж маёмасці, учынены паўторна) у адносінах да раней судзімага Б., жыхара г. Дзятлава.

Грамадзянін Б. разам са сваім сябрам П. выпадкова аказаўся ў кватэры грамадзянкі М., з якой раней не быў знаёмы. Гаспадыня кватэры гасцінна іх прыняла, разам піла прынесеныя гасцямі спіртныя напоі. Пасля распіцця алкаголю П. пайшоў, а Б. крыху затрымаўся. Скарыстаўшыся тым, што гаспадыня выйшла ў спальню, Б. скраў яе мабільны тэлефон -- "HUAWEІ", коштам 903745 рублёў, які ляжаў на стале ў кухні.



ПАЖАР З-ЗА КОРМАЗАПАРНІКА

Напрыканцы мінулага тыдня ў вёсцы Раготна загарэўся хлеў.

Гаспадыня хаты раніцай распаліла кормазапарнік, а сама пайшла завіхацца на агарод. Дзверцы топачніка кормазапарніка не былі зачынены. Выпаўшыя вуглі сталі прычынай ўзгарання размешчаных паблізу кормазапарніка згараемых матэрыялаў, пасля загарэліся дровы. Паколькі кормазапарнік знаходзіўся ў прыбудове да хлява, агонь перакінуўся і на яго.



БЯСПЕЧНАЕ ЖНІВО

Напярэдадні ўборачнай кампаніі нагадваем работнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна аб неабходнасці захавання мераў бяспекі пры выкананні работ паблізу і асабліва ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Ахоўная зона паветраных ліній (ПЛ) – гэта ўчастак зямлі і паветранай прасторы ўздоўж ПЛ, абмежаваны вертыкальнымі плоскасцямі, якія знаходзяцца па абодва бакі ад крайніх правадоў пры неадхіленым іх становішчы на адлегласці: для ПЛ 0,4-кВ – 2метры, для ПЛ 10-кВ – 10 метраў, для ПЛ-35 кВ – 15 метраў, для ПЛ-110 кВ – 20 метраў, для ПЛ-220 кВ – 25 метраў, для ПЛ-330 кВ – 30 метраў. Пры праездзе збожжаўборачных камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі ў ахоўных зонах рэкамендуецца захоўваць упоперак восі мінімальную адлегласць да токавядучых частак ад габарытаў машын і іх пад’ёмных частак, якая павінна складаць: для ПЛ да 35 кВ – 1 метр, для ПЛ 110 кВ – 1,5 метра, для ПЛ 220 кВ – 2,5 метра, для ПЛ 330 кВ – 3,5 метра.



УВАГА: ПЛАНАВЫЯ РАМОНТНЫЯ РАБОТЫ

Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у ліпені 2013 года будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі ў наступных населеных пунктах раёна: у горадзе Дзятлаве – вуліца Першамайская (дамы 4-11), вуліца Дзяржынскага (дамы 4-9), вуліца Савецкая (дамы 18, 20), вуліца На