ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“П’ЯНСТВУ – НЕ!”

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ёсць выпадкі атручвання грамадзян этылавым алкаголем і сурагатамі алкаголю.

Значнай таксама з’яўляецца колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, якія былі ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення.

У сувязі з гэтым у дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія “П’янству – не!” Патэлефанаваўшы на яе, вы можаце паведаміць аб фактах незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям’і, іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях.



"МІСІЯ І МІЛАСЭРНАСЦЬ" --СЕМІНАР, НА ЯКІМ ВАРТА ПАБЫЦЬ

Рэспубліканскі навучальны семінар "Місія і міласэрнасць" прайшоў у трэці раз. У Жыровічах, у сценах Мінскай духоўнай семінарыі, сабралася праваслаўная моладзь, каб больш даведацца аб хрысціянстве, валанцёрстве, аб тым, якімі яны павінна быць.

Мне пашанцавала таксама ўдзельнічаць у семінары. Пішу "пашанцавала" невыпадкова. Колькасць удзельнікаў была абмежаваная: 100 чалавек. Каб патрапіць на семінар, неабходна было запоўніць анкету. Сярод яе пытанняў -- мэта ўдзелу ў мерапрыемстве. Для мяне яна была адукацыйная, хацелася больш даведацца аб тых тэмах, якія былі заяўлены ў праграме семінару. Яны датычыліся хрысціянства, сектазнаўства, праблемаў аўтызму, работы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Працавалі ўдзельнікі семінара ў чатырох групах, за кожнай быў замацаваны куратар -- прадстаўнік моладзевага місіянерскага брацтва, якое дзейнічае пры Мінскай духоўнай семінарыі. А вось жылі мы, дзяўчаты, у Доме паломніка, хлопцы -- у семінарскім інтэрнаце.



СЕЗОН ПАДВОДНАГА ПАЛЯВАННЯ - 2013

Знята забарона на лоўлю рака вузкапалага, якая дзейнічала з 15 кастрычніка па 15 ліпеня. Згодна дзеючых правілаў пры лоўлі ракаў дазволена прымяненне ракаловак не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 см і ячэйкай не менш за 2 мм. Аднаму рыбалову дазволена вылоўліваць не больш за 30 ракаў вузкапалых у суткі. Мінімальны памер вылаўленых ракаў павінен быць не меншы за 9 см.

Катэгарычна забаронена багрэнне ракаў.
Трэба памятаць і аб тым, што бліжэйшы сваяк вузкапалага рака – рак шырокапалы, які занесены ў рэспубліканскую Чырвоную Кнігу і лоўля яго забаронена. Шырокапалы рак мае больш кароткія і тоўстыя клюшні.



ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ “ДАЗВОЛЬЦЕ ПАЗНАЁМІЦЦА”

Начальнік лінейнага пункта з’яўляецца ключавой фігурай кожнага органа ўнутраных спраў на транспарце, бо ён знаходзіцца бліжэй усіх да насельніцтва, менавіта да яго ў першую чаргу ідуць простыя людзі. Ён з’яўляецца тварам дзяржавы, па яго кваліфікаваных дзеяннях пры вырашэнні канфліктных сітуацый мяркуюць аб стане законнасці ў краіне.

Як гарант стабільнасці на абслугоўваемым адміністрацыйным участку, начальнік лінейнага пункта часцей за іншых супрацоўнікаў сутыкаецца з раптам узнікаючымі знештатнымі сітуацыямі, якія патрабуюць высокай ступені прафесійнай падрыхтоўкі для хуткай яе ацэнкі і прыняцця правільнага, у рамках закона, рашэння. Дадзены супрацоўнік выконвае значную частку задачаў, якія стаяць перад органамі ўлады па забеспячэнні правапарадку.



НАДЗЕЙНЫ СРОДАК - ПРЫШЧЭПКА

Эпідэмічны сезон захваральнасці на вострыя рэспіраторныя хваробы і грып у 2012-2013 гадах быў адзначаны ўмераным узроўнем інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу. На пачатку 2013 года ў Дзятлаўскім раёне былі зафіксаваны толькі 53 выпадкі захворвання на грып. Гэта з'явілася вынікам павелічэння ахопу насельніцтва раёна прафілактычнымі прышчэпкамі.

У 2012 годзе супраць грыпу былі прышчэплены 9727 чалавек. Аналіз кампаніі імунізацыі супраць грыпу паказаў, што верагоднасць захварэць у тых людзей, якія не прышчэплены, была ў 3,2 раза вышэйшая ў параўнанні з тымі, хто прайшоў імунізацыю.



ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Літаратура. Музыка. Кіно. Тры жанры мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Вольга Цюшляева, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Што пачытаць

Рэкамендую замежную класіку. У прыватнасці, твор Віктора Гюго "Сабор Парыжскай Богамаці". Гэты выдатны раман аб усёперамагаючым каханні.
Унікальным творам з'яўляецца раман Самерсэта Маэма "Тэатр". У рамане спалучаюцца лёгкасць мовы, іронія. А яшчэ для аўтара характэрна выдатнае веданне жаночай псіхалогіі.



АНДРЭЙ МАСКАЛЬ: "ГАЛОЎНАЕ -- УЗАЕМАРАЗУМЕННЕ"

Прафесію ратаўніка Андрэй Маскаль пачаў засвойваць у час службы на пажарным аварыйна-выратавальным пасту ў вёсцы Падвялікае. Цяпер Андрэй Пятровіч працуе старшым пажарным у пажарна-выратавальнай часці № 1 г. Дзятлава. Увогуле, агульны стаж яго работы складае ўжо пятнаццаць гадоў. Аб добрасумленным стаўленні да службы на карысць людзей сведчыць нагрудны знак "Выдатнік службы", які Андрэй Пятровіч атрымаў у 2012 годзе.

Жыццёвы шлях Андрэя пачаўся ў вёсцы Засецце. Там і цяпер жывуць яго бацькі, якіх ён часта наведвае. Дзятлава, дзе жыве Андрэй са сваёй сям'ёй, знаходзіцца не так далёка ад родных мясцін. Успамінаючы іх, Андрэй Пятровіч прыгадвае і сваіх сяброў дзяцінства, з якімі разам хадзіў у школу, захапляўся рыбалкай. Дарэчы, гэтая справа і цяпер з'яўляецца хобі Андрэя. А сярод яго сяброў дзяцінства ёсць тыя, хто таксама стаў ратаўніком. Гэта датычыцца Аляксандра Трайняля, камандзіра аддзялення ў Казлоўшчыне.



ГІСТОРЫЯ РАЁННАЙ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

На базе былой польскай пажарнай каманды ў 1945 годзе была створана пажарная каманда ў Дзятлаве. Яна была забяспечана канём, з пажарнага абсталявання мелася ручная пажарная помпа, мотапомпа. У 1948 годзе каманда атрымала баявы пажарны аўтамабіль ГАЗ-АА, у пярэдняй частцы якога была ўстаноўлена помпа маркі ПВД-10.

Службу на варце пажарнай бяспекі ў гэты час неслі 29 чалавек.

Першапачаткова пажарная каманда размяшчалася ў драўляным аднапавярховым будынку. У 1951-1952 гадах пад дэпо на два пажарныя аўтамабілі была пераабсталявана былая яўрэйская сінагога. У гэтым будынку пажарнае дэпо знаходзіцца і цяпер.

З цягам часу на ўзбраенне пажарнай каманды паступала ўсё новая, больш магутная пажарная тэхніка.



РАТАЎНІК І МУЗЫКАНТ

25 ліпеня -- Дзень пажарнай службы

Здароўя, дабрабыту, як мага менш надзвычайных сітуацый усім сваім калегам -- ратаўнікам напярэдадні іх прафесійнага свята пажадаў Андрэй Шэнаеў, камандзір аддзялення Наваельнянскага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14. За шматгадовую добрасумленную службу Андрэй адзначаны нагрудным знакам "Выдатнік службы", мае юбілейную медаль "Да 150-годдзя пажарнай службы". Дарэчы, сёлета пажарная служба Беларусі адзначае сваё 160-годдзе.



ВЫНІКІ РАЗГЛЯДУ МЕРКАВАННЯЎ ГРАМАДЗЯН

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 года №168 “Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў” у Дзятлаўскім раёне пачалася работа па аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання сельсаветаў з улікам межаў сельскагаспадарчых арганізацый.

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што на афіцыйным сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і ў раённай газеце “Перамога” было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб змяненнях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна: скасаванне Рудаяварскага і Раготнаўскага сельсаветаў, змяненне межаў Парэцкага і Дварэцкага сельсаветаў.