ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МАТЭМАТЫКІ – ДОБРЫЯ КАЗАЧНІКІ

Аляксандру Мяленцьевічу Волкаву, аўтару казкі "Чараўнік Ізумруднага горада" і многіх іншых пра дзяўчынку Элі, сабачку Татошку, іх сяброў і ворагаў, споўнілася б у ліпені сёлета 120 гадоў.

Што ведаем мы пра яго, пра Волкова? Практычна нічога. Гэта не Самуіл Маршак, не Сяргей Міхалкоў і не Карней Чукоўскі. Дык кім жа ён быў, Аляксандр Мяленцьевіч?

Нарадзіўся ў сям'і ваеннага фельдфебеля і краўчыхі. Чытаць навучыўся рана. Кніг у хаце было мала, але Саша прыстасаваўся пераплятаць суседскія кнігі – заадно і чытаў іх.



ШТО НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ, КАЛІ ЗБІРАЕШСЯ НА ПРАЦУ ЗА МЯЖУ

Беларусы, якія збіраюцца на працу за мяжу, павінны памятаць, што ў чужой краіне можна стаць ахвярай гандлю людзьмі, падвергнуцца працоўнай эксплуатацыі. Таму пры выездзе нельга ігнараваць простыя правілы бяспекі. Падрабязна пра іх карэспандэнтцы газеты расказала В. І. Ламака, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

-- Вольга Іванаўна, калі чалавека сур'ёзна зацікавіла прапанова аб рабоце за мяжой, на што перш за ўсё трэба скіраваць увагу?
-- Уважліва праверце гэтую прапанову. Калі яна ад фірмы, папрасіце супрацоўнікаў паказаць вам ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Спісы фірмаў, якія маюць такую ліцэнзію, ёсць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (тэлефон +375172185264) і на сайце МУС Рэспублікі Беларусь (mvd.gov.by).



ЗРАБІ КРОК НАСУСТРАЧ, СТАНЬ НА ШЛЯХ ВЫПРАЎЛЕННЯ

Актуальнай на Дзятлаўшчыне застаецца праблема ўчынення злачынстваў асобамі раней судзімымі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Супрацоўнікі аддзела вядуць з гэтай катэгорыяй грамадзян прафілактычную работу, якая ўключае меры прэвентыўнай накіраванасці: ізаляцыю ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, замену пакарання на больш строгае. Ужо сёлета ў ЛПП накіраваны 5 чалавек, прызнаных хранічнымі алкаголікамі. Усе яны знаходзіліся на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Вялікую ўвагу праваахоўнікі надаюць вяртанню раней судзімых да нармальнага жыцця. З гэтай мэтай і для прафілактыкі злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сямейна-бытавой сферы, 17 -- 21 чэрвеня 2013 года ў раёне праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт". На яго пачатку на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі знаходзіліся 29 раней судзімых за бытавыя злачынствы (забойствы, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) грамадзян .



У ПЕРШЫМ ПАЎГОДДЗІ ПРАЦАВАЛІ ВЫНІКОВА

Пра вынікі работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне за першае паўгоддзе 2013 года карэспандэнтцы газеты расказала намеснік начальніка гэтай установы І. Кавальчук

-- Ірына Мікалаеўна, пачнём з таго, што падатковая служба забяспечвае збор практычна ўсіх устаноўленых заканадаўствам падаткаў...
-- Так, за выключэннем плацяжоў, звязаных са знешнеэканамічнай дзейнасцю. Удзельная вага кантралюемых падатковай інспекцыяй плацяжоў у даходах кансалідаванага бюджэту Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі склала 92,2 працэнта.

-- За названы час сабралі падаткаў больш, чым летась?
-- Звыш плана ў дзяржаўную казну паступіла 12,2 мільярда рублёў. У кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 124,4 мільярда рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі – 63,6 мільярда рублёў, у мясцовы бюджэт – 60,9 мільярда рублёў. У супастаўных цэнах з улікам індэкса-дэфлятара тэмп росту паступленняў склаў 150,8 працэнта ці на 41,9 мільярда рублёў больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Па ўсіх асноўных даходных крыніцах забяспечана выкананне планавых заданняў.



ЛЕТНЕ-АСЕННІ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ - 2013

Адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную птушку: вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку – з 10 жніўня па 8 снежня ў светлы час сутак зброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманьваннем, з пад’езду маламерных суднаў. Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю і патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак: усе групы, акрамя ганчакоў і выжлаў, маламерныя судны без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Таксама дазволены бяззброевы спосаб палявання з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Працягваецца летне-асенні сезон палявання на жывёлаў нарміраваных відаў па разавых дазволах на здабычу і паляўнічых пуцёўках да іх да 30 верасня з 18 да 9 гадзін. Дзікі: дазволены да здабычы дарослыя самцы і маладняк да двух гадоў любога полу, спосаб палявання – ружэйны, з засады, з падыходу. Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў, а для маладняка да двух гадоў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.



АФРЫКАНСКАЯ ЧУМА СВІНЕЙ

З прычыны рэгістрацыі афрыканскай чумы на тэрыторыі вобласці праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі захворвання і папярэджанні далейшага яго распаўсюджання адпаведна ветэрынарна-санітарных правілаў барацьбы з афрыканскай чумой свіней.

Афрыканская чума свіней (АЧС) – гэта віруснае, вельмі заразнае захворванне свіней, якое праяўляецца праз ліхаманку, крывазліццё, запаленчыя, абменныя і некратычныя (з адміраннем тканак) змяненні ў розных органах. Чумой гэта захворванне назвалі таму, што яно вельмі хутка перадаецца і пры непрыняцці экстраных мераў прымае памеры эпізаатыі, наносіць свінагадоўлі велізарныя эканамічныя страты. На АЧС хварэюць свінні ўсіх узростаў і пародаў у любы час года. Іншыя віды сельскагаспадарчых жывёлін і птушкі на АЧС не хварэюць. Смяротнасць пры гэтай хваробе дасягае 100 працэнтаў.



28 ЛІПЕНЯ - ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ

Паважаныя работнікі гандлю! Віншуем вас са святам!

Гандаль быў і застаецца важным складаючай эканомікі любой дзяржавы. Са спрадвечных часоў гандлёвыя шляхі злучалі гарады і краіны, збліжалі культуру, навуку і прагрэсіўныя ідэі розных народаў. Удасканальваючы гандаль як бізнэс, вы ўкараняеце новыя метады работы, пашыраеце сферу паслугаў, аддаючы прыярытэты павышэнню культуры вытворчасці і абслугоўванню кліентаў.



ДОМІК ВОКНАМІ У САД

Песня рвала душу...

Домик окнами в сад.
Там, где ждет меня мама,
Где качала мою...

Кацярына не магла слухаць далей. Нясцерпны боль скаваў грудзі. У апошні час сэрца пра сябе напамінала ўсё часцей і часцей. Баючыся рэзка паварушыцца, жанчына выключыла радыёпрыёмнік і прытулілася спіной да халоднай сцяны. Праз некалькі хвілін палягчала, у вачах пасвятлела. У галаву папаўзлі сумныя думкі. Ой, якія ж сумныя. Павялі ў той куточак, дзе жыве яе адзіная дачушка. Каторая пара не прыязджае дамоў і маці да сябе не кліча. Разыходзяцца іх шляхі-дарогі. У кожнай цяпер свая. Нячастыя тэлефонныя званкі крыху радуюць мацярынскае сэрца: "У мяне ўсё нармальна. Хутка ўбачымся. Чакай". Але ж гэта толькі званкі. Пакладзеш трубку і зноў пустата на душы. А "хутка" і "чакай" цягнуцца так доўга. І матуля чакае. Нават для суседзяў знаходзіць апраўданне: "Занятая вельмі мая Ірынка. Бізнэс, што вядзе з мужам, забірае ўвесь час".



ЯГО ВЯЛІКАСЦЬ ТЭАТР

У тэатральнай студыі "Мелодыя душы" Кацярына Губко займаецца з моманту яе заснавання. За чатыры гады дзяўчына сыграла не адну ролю. Любімай у гэтым пераліку, як прызнаецца сама юная артыстка, з'яўляецца роля Эколь у мюзікле "Каляровыя сны Эколь". Персанаж, які даводзіцца іграць, блізкі па душы -- усё ж такі мюзікл аб падлетках, аб іх жыцці і светаўспрыманні.

Прыйсці ў тэатральную студыю Кацю падштурхнула сустрэча з кіраўніком студыі Іванам Каско. У пошуках таленавітых дзяцей, якія могуць займацца ў студыі, яе кіраўнік наведваў школы, гутарыў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, расказваў ім аб тэатры. Кацю, тады яшчэ вучаніцу 4 класа першай дзятлаўскай школы, гэта зацікавіла. Перад тым, як трапіць у студыю, прайшла яна і невялікі кастынг, які аказаўся паспяховым.



ЛЯЛЬКА: АД АБЯРЭГА ДА ЦАЦКІ

Не памылюся, калі скажу, што любімай цацкай дзяўчынак з'яўляецца лялька. Цяпер яна мае забаўляльную функцыю. А хтосьці купляе лялькі, каб стварыць калекцыю. Напрыклад, калекцыю лялек "Дамы эпохі", экзэмпляры якой можна набыць у кіёсках Белсаюздруку. Дарэчы, калекцыянаванне прыгожых фарфоравых лялек з'яўлялася часткай арыстакратычнай культуры Расіі. Такія салонныя мініяцюрныя "дамы" ў прыгожых сукенках у дзіцячыя рукі траплялі нячаста, яны адыгрывалі эстэтычную ролю, выхоўвалі добры густ. У ролі мадэляў лялек доўгі час выкарыстоўвалі французы -- заканадаўцы моды. Адпаведных часопісаў тады яшчэ не было, а знатныя дамы ўсёй Еўропы жадалі быць апранутымі па апошняй модзе. Каб вырашыць гэтае пытанне, французы прыгадалі гісторыю часоў Старажытнага Рыма. Тады для дэманстрацыі моды ў правінцыйныя рэгіёны пасылалі невялікія размаляваныя фігуркі.