ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КРОК ДА ПЕРАМОГІ НАД “ЗЯЛЁНЫМ ЗМЕЕМ”

Не так даўно праводзіўся Дзень прафілактыкі алкагалізму. У шматлікіх установах нашай рэспублікі адбыліся семінары, сустрэчы, гутаркі. Сродкі масавай інфармацыі таксама адводзілі нямала месца тэме, што даўно страціла сваю навізну, але так і не перастала быць злабадзённай. Здаецца, столькі сказана, пра што яшчэ можна сказаць…

Упершыню аб няўмелым абыходжанні з вінаградным прадуктам браджэння згадваецца яшчэ ў Кнізе кніг – Бібліі. Сказана: “Ной начал возделывать землю и насадил виноградник; и выпил он вина, и опьянел, и лежал обнаженным в шатре своем” (Быт. 9, 20-21). З той пары мінула шмат часу, многія ведаюць аб згубным уплыве алкаголю на арганізм чалавека, але тым не менш, колькасць залежных ад “зялёнага змея” з кожным годам не памяншаецца.



“КОНВИГА”: ВЫТВОРЦЫ ЭКСКЛЮЗІЎНАЙ МЭБЛІ

На казлоўшчынскай зямлі працуе вытворчы цэх фірмы “КонВиГа”, якая займаецца вырабам мэблі і прадметаў інтэр’еру па індывідуальных заказах. Можна называць іх прадукцыю эксклюзіўнай, непаўторнай, асаблівай. А па вялікім рахунку – гэта творы мастацтва, створаныя з дрэва таленавітымі майстрамі.
Таварыства з абмежаванай адказнасцю “КонВиГа” было заснавана ў 1996 годзе. Кампанія працуе з расійскім заказчыкам, пераважна з буйнымі заказамі, як аздабленне дома драўлянай мэбляй і прадметамі інтэр’еру. Офісы кампаніі знаходзяцца ў Мінску і Маскве, вытворчы цэх – у гарпасёлку Казлоўшчына нашага раёна. ТАА “КонВиГа” супрацоўнічае з фірмай “Арс-Лигнария” (яе дырэктар – Ігар Робертавіч Леашкевіч), у якой арандуе памяшканні і станкі.

Фірма не працуе “на паток”: кожны прадмет мэблі вырабляецца па спецыяльным чарцяжы, адметным і непаўторным. Так з’яўляюцца столі, падлогі, калоны, аркі, шафы, ложкі... усё, што пажадае душа заказчыка. Матэрыял для мэблі таксама можа ўжывацца самы розны – клён, ясень, лістоўніца, кедр, а часам і рэдкія пароды дрэва (некаторыя з іх узважваюцца не тонамі, а кілаграмамі!), якія могуць інкруставацца камянямі і нават мастацкімі палотнамі.
Значная частка драўніны беларуская, шпон і рэдкія пароды пастаўляюцца з Італіі.



ДЗЕСЯЦЬ ПРАВІЛАЎ ДОБРАЙ ПАМЯЦІ

Кожны дзень на працягу 30 секунд неабходна адначасова пераводзіць зрок з боку ў бок. Гэтае практыкаванне ўзмацняе каардынацыю абодвух паўшар'яў мозга і садзейнічае актывізацыі яго зонаў, адказных за памяць.

Гуляйце ў шахматы, разгадвайце крыжаванкі, рэбусы, дапамагайце дзецям або ўнукам вучыцца.

Вучыце вершы. Напрыклад, можна паставіць сабе задачу: кожны дзень вывучваць па раздзеле з "Новай зямлі" і дэкламаваць іх, паступова павялічваючы памер вывучанага.

Калі вам трэба запомніць доўгі рад літараў або лічбаў, разбіце гэты рад на групы па 3-4 пазіцыі, напрыклад 222 771 88 06. Кароткія групы запомніць лягчэй.



АСАБЛІВАСЦІ АДПАЧЫНКУ КАЛЯ ВАДАЁМАЎ

Няма, напэўна, нічога больш прыемнага, чым пакупацца спякотным летнім днём у чыстай, асвяжаючай вадзе. Гэта дае добры зарад бадзёрасці і энергіі. Праўда, пры ўмове, што адпачынак каля вады арганізаваны разумна.

На вялікі жаль, кожны год на вадаёмах гіне нямала людзей. І часцей за ўсё гэта адбываецца з-за празмернай самаўпэўненасці, неасцярожнасці, грэбавання элементарнымі правіламі паводзінаў на вадзе, знаходжання ў нецвярозым стане. Так, у 2011 годзе на вадаёмах Дзятлаўскага раёна патанулі 11 чалавек, у 2012 годзе – 3, усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

-- Зніжэнне колькасці загінулых у 2012 годзе, зразумела, добрая тэндэнцыя, але расслабляцца не прыходзіцца, -- расказвае першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Зенаў. -- Як толькі скончацца дажджы, і надыдзе спякота, людзі накіруюцца да вадаёмаў. Міліцыя абавязкова возьме пад кантроль усе месцы масавага адпачынку ў раёне, а таксама грамадзян, якія злоўжываюць на прыродзе “зялёным змеем”.



НЯСТОМНЫ КРАЯЗНАЎЦА

(да 100-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча, стваральніка і першага дырэктара Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея)

Кожны народ, кожная краіна, кожны горад ці вёска заўсёды ганарацца людзьмі, якія праславілі родны край сваімі адкрыццямі, творамі , складзенымі песнямі… Яны пакінулі пра сябе памяць на вякі, паказалі асабісты духоўны і творчы прыклад служэння сваёй радзіме, свайму народу, сваёй роднай зямлі.
Ёсць кім ганарыцца і нам, жыхарам Дзятлаўшчыны.

31 ліпеня 2013 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча – настаўніка, нястомнага падарожніка, дапытлівага даследчыка, энтузіяста музейнай справы, чалавека шматграннага і ўсебаковага.



ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ АД ШАЛЕНСТВА

Шаленства – смяротнае захворванне. Лячэння няма. Адзінай мерай папярэджання шаленства з’яўляецца правядзенне лячэбна-прафілактычных прышчэпак. На шаленства могуць заразіцца ўсе свойскія і дзікія жывёліны, а таксама птушкі. Заразіцца магчыма праз укус, драпіну ці асліненне ад хворай жывёліны.

У 2011 годзе былі зарэгістраваны 17 выпадкаў шаленства: 14 лісаў, 2 каровы, 1 тхор. У 2012 годзе зарэгістраваны 5 выпадкаў лабараторна пацверджанага шаленства: 4 лісы, 1 каза. У 2013 годзе шаленства выяўлена ў 2 лісаў.

У 2012 годзе па антырабічную дапамогу звярнуўся 51 чалавек (57 – у 2011 годзе), у тым ліку 13 дзяцей да 18-гадовага ўзросту. Лячэбна-прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства прызначаны 40 чалавекам.



АТРЫМАЛІ ДЫПЛОМЫ І ПАДАРУНКІ

Завяршыўся Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў “Віцебск-2013”. Ён у сярэдзіне ліпеня праходзіў у час фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Мерапрыемства доўжылася два дні. У гэтым годзе ў Віцебск на Міжнародны фестываль прыехалі 148 удзельнікаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама госці–інваліды з іншых краін.

У Доме культуры чыгуначнікаў прайшла конкурсная праграма, якая ўключала ў сябе выступленні артыстаў, танцораў, інструменталістаў. Таксама была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці.



КАЛІ НЕПАКОЯЦЬ НЫРКІ

Пытанне: якія прычыны вядуць да ўзнікненне піеланефрыта?

Адказ Н. Венскай, доктара-тэрапеўта Дзятлаўскай раённай паліклінікі:
-- Піеланефрыт ўзнікае, калі ныркі атакуюць мікробы. Крыніцы бактэрый могуць быць розныя. Гэта і нездаровыя зубы, і недалечаныя хваробы. Да ўскладненняў на ныркі могуць прывесці недалечаны насмарк, бранхіт і цыстыт. Абарончыя сілы арганізма падрываюць пераахаладжэнне і стрэс.

Адзначу, што мікробы спачатку атакуюць вонкавыя тканкі нырак. Чалавек адчувае боль у паясніцы, дыскамфорт пры мочаспусканні, слабасць. Адчуўшы такія сімптомы, трэба адразу ж звяртацца да доктара, паколькі піеланефрыт можа перайсці ў хранічную форму. Такое захворванне будзе турбаваць усё жыццё.



СВЯТАЯ РЭЛІКВІЯ НА ДЗЯТЛАЎСКАЙ ЗЯМЛІ

“Тое адзінае, што павінна мець для нас вартасць, --
гэта з’яднацца з Богам.”

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус

У XXI стагоддзі духоўнае жыццё хрысціяніна знаходзіцца пад небяспекай. Існуе пагроза выбару няправільнага шляху, які вядзе да знішчэння душы. Але калі мы цвёрда ведаем, што імкнёмся да неба, дзе нас чакае Міласэрны Айцец, то нявольна задумваемся: "Якімі сродкамі дасягнуць той адвечнай праўды? А можа ёсць які-небудзь накірунак, прыклад? Магчыма, наша пакліканне -- любоў". Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус -- сапраўдны прыклад яднання з Езусам з самых малых гадоў. "Служы Богу са спакоем і радасцю і памятай, што наш Бог з’яўляецца Богам спакою," – кажа яна.

З 1 чэрвеня па 28 жніўня ў Беларусі адбываецца перэгрынацыя рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус і Найсвяцейшага Аблічча. Святую Тэрэзу называюць апякункай місій. Хоць пры жыцці святая нікуды і ніколі не выязджала, але пастаянна малілася за місіянераў.



КРЫЖ СВЯТОГА АНДРЭЯ

28 ліпеня позна ноччу на ліцейным цягніку ў Мінск прыбудзе крыж святога апостала Андрэя Першапакліканага. Прывязуць святыню для пакланення вернікам у рамках праграмы мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўрачыстай даты, якая шырока адзначаецца як на дзяржаўным, так і царкоўным узроўні – 1025-годдзя прыняцця Хрышчэння святым роўнаапостальным князем Уладзімірам. Да гэтага Крыж святога Андрэя пабываў у Санкт-Пецярбургу, Падмаскоўі, Маскве, Кіеве. І вось, нарэшце, святыню даставяць і на нашу зямлю.

Святы апостал Андрэй быў першы з дванаццаці вучняў Госпада, які адчуў Боскую сілу вучэння Ісуса Хрыста і адгукнуўся на яе усім сваім сэрцам. Менавіта таму яго і называюць Першапакліканым. Пасля таго, як на вучняў Збаўцы ў дзень Пяцідзясятніцы сышоў Святы Дух, і апосталы, асвечаныя Боскім святлом, разышліся, прапаведуючы дабравесце, святы Андрэй адправіўся ў Парфію, Узбекістан, Афганістан, Пакістан, Іран, Індыю, Македонію.