ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЕНЬ МЯЛЯХАВІЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Мяляхавіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Мяляхавіцкім сельсавеце 25 чэрвеня.

У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Мяляхавіцкага сельскага Савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміла яго старшыня В. Добыш.

Мяляхавіцкі сельскі Савет і яго выканаўчы камітэт пачалі дзейнічаць з 15 верасня 1940 года. Актыўная забудова мясцовага рэгіёна вытворчымі і сацыяльна-культурнымі аб’ектамі пачалася з 1963 года. Цяперашняя тэрыторыя сельскага савета складае каля 50 квадратных кіламетраў. У сельсавеце 13 паселішчаў, 529 жыхароў, 250 працаздольных (у сельскай гаспадарцы працуюць 100 чалавек), 230 пенсіянераў, 49 дзяцей, 21 адзінокі чалавек, 166 чалавек жывуць адзінока, 34 інваліды 1 і 2 групаў. У жыхароў сельсавета 279 сядзібных падсобных гаспадарак.



ДЗЯЦЕЙ ВЫРАТАВАЛАІ СУСЕДЗІ

Трое дзяцей выратаваліся ў час пажару, які адбыўся ў доме па вуліцы Суворава ў Навагрудку.

Бацькі дзяцей раніцай пайшлі на работу, дзеці засталіся адны. Праз некаторы час даглядаць за імі павінна была прыйсці бабуля. Малодшая з дзяцей -- 5-гадовая дзяўчынка спала у бацькоўскім пакоі. Пачуўшы пах дыму, яна паспяшалася ў суседні пакой, каб разбудзіць сёстраў -- вучаніц 2 і 8 класа. Выйсці з хаты дзеці не маглі з-за моцнага задымлення. На шчасце, дым з акна заўважыў сусед. Мужчына дапамог дзецям выйсці на вуліцу, а яго жонка выклікала ратаўнікоў.



З ГАЗАМ ЖАРТЫ КЕПСКІЯ

Аб тым, што ў гарпасёлку Казлоўшчына гарыць жылы дом, у службу 101 паведамілі пільныя суседзі.На момант узнікнення пажару гаспадыня хаты з дзіцём знаходзілася ў пакоі. На газавай пліце гатавалася ежа. Па папярэдняй версіі прычынай пажару стала парушэнне правілаў устаноўкі газавага абсталявання . У службе "Дзятлаварайгаз" дадзены абанент не лічыўся, замена балона адбывалася самастойна.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Гаспадыня хаты і дзіця не пацярпелі.

Аналагічны выпадак адбыўся ў пасёлку Асовіна Гомельскага раёна. Гаспадар хаты самастойна вырашыў замяніць газавы балон і пры гэтым курыў. Калі мужчына адкрыў балон, адбылася ўспышка, газапаветраная сумесь загарэлася. У выніку пажару пацярпелі сам гаспадар хаты, яго жонка і дачка. Яны шпіталізаваны.



ДА ХЛЕБА – З ДУШОЮ

Усе вы, мабыць, помніце беларускую хуткагаворку пра пекара Пятра, які пёк пірог. У нас, на Дзятлаўшчыне, пірагі, хлеб і булкі пякуцца працавітымі, стараннымі і майстаравітымі жаночымі рукамі. Жанчына-пекар Людміла Вайтушка сёлета прызнана адным з лепшых работнікаў спажывецкай кааперацыі вобласці.

У Дзятлаўскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства Людміла Віктараўна -- работнік заслужаны. Прыехала сюды працаваць ў 1992 годзе, і ўсе гэтыя гады не мяняла месца працы, ствараючы для дзятлаўчан галоўны прадукт харчавання.

“Менавіта Дзятлава”, – вырашыла для сябе, абіраючы месца працы пекар-кандытар, выпускніца Малабераставіцкага ПТВ. Яшчэ да нараджэння Людмілы бацькі пакінулі дзятлаўскую зямлю, уладкаваўшыся ў суседнім Слонімскім раёне. А тут засталася бабуля, якую Людміла, будучы яшчэ дзяўчынкай, наведвала штолета, родныя карані, якія непераадольна цягнулі на радзіму бацькоў. Людміла Вайтушка зрабіла важны жыццёвы выбар, аб якім ні разу потым не пашкадавала. На Дзятлаўшчыне яна знайшла родны кут, працу, стварыла сям’ю, стала шчаслівай маці.



“З КЛОПАТАМ ПРА ВЕТЭРАНАЎ”

ААТ “Белаграпрамбанк” на працягу многіх гадоў аказвае ўсебаковую падтрымку ветэранам. Подзвіг, які здзейснілі нашы бацькі і дзяды для будучых пакаленняў у час Вялікай Айчыннай вайны, немагчыма вымераць ніякім чынам. Але ў нас, хто жыве пад мірным небам, ёсць яшчэ магчымасць аказаць падтрымку і выказаць павагу тым, хто праліваў сваю кроў за дабрабыт нашчадкаў.

Пра тое, як “Белаграпрамбанк” дапамагае ветэранам, расказвае намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №3 у горадзе Дзятлаве Святлана Шафарэвіч.



АКТЫЎНЫ АДПАЧЫНАК ДЛЯ МОЛАДЗІ

З 27 па 29 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі. 15 каманд, больш за паўтары сотні ўдзельнікаў, змагаліся за перамогу ў шматлікіх турыстычных спаборніцтвах і конкурсах. Сярод іх -- валейбол, гульня ў “гарадкі”, падыманне гіраў, падцягванне на перакладзіне, перацягванне каната, армрэстлінг, дартс і, вядома ж, турыстычная паласа перашкодаў. Акрамя сваёй спартыўнай падрыхтоўкі каманды прадэманстравалі ўменне наладжваць турысцкі быт, выпускаць сценгазеты, спяваць песні ля вогнішча і танцаваць на начной дыскатэцы.

Адкрылі турзлёт намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мацюкевіч і галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда. Яны звярнуліся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, пажадалі выдатна праявіць сябе ў конкурсах і добра адпачыць. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было даручана леташнім пераможцам – камандзе СВК “Граніт-Агра”. Тры гады запар яна заваёўвала пераходны турыстычны кубак, які па рэгламенце “пасяліўся” ў іх назаўжды.



АД ВУЗКАКАЛЕЙКІ ДА БЧ

У 1931 годзе было прынята рашэнне пабудаваць чыгунку Белавеж – Навагрудак – Ашмяны. Пад гэта ў Варшаве (на тэрыторыі Заходняй Беларусі, да верасня 1939 года якая знаходзілася ў складзе Польшчы) спланавалі ў 91 мільён злотых. Ды грошай не знайшлося, і праект разам з рашэннем застаўся на паперы.

І чыгунка на Навагрудак пралягла па іншым маршруце, прайшоўшы праз гарпасёлак на сучаснай Дзятлаўшчыне. Спачатку гэта была вузкакалейка, якая вяла з Наваельні ў Наваградак і далей у Любчу. А пачыналася ўсё з 1862 года. Менавіта тады пінскія купцы замаўлялі перад мясцовымі ўладамі будаўніцтва чыгункі, якая прыцягнула б да сябе вытворчасць "багатага Наваградскага павета". У тыя гады яна не прайшла. Але ўжо ў 1881-м, калі ў паўднёвай частцы Наваградскага павета з'явілася магістральная лінія Смаленск – Брэст, "мара купцоў" быццам бы замаячыла больш пэўна. Але вузкакалейка пралягла толькі з пачаткам Першай сусветнай вайны.



ГАСПАДАРЫ ЧЫГУНАЧНАЙ ПРАСТОРЫ

Набліжаецца свята тых, хто трымае руку на стальным пульсе Радзімы. Напярэдадні Дня чыгуначніка карэспандэнтка гутарыць з начальнікам чыгуначнай станцыі “Наваельня” Міхаілам Лагвіновічам аб набытках і праблемах галіны.

-- Міхаіл Пятровіч, раскажыце, як папрацавала летась чыгуначная станцыя “Наваельня”.
-- За 2012 год наша станцыя пагрузіла 6 тысяч вагонаў (пры плане 5100) і выгрузіла 4953 вагоны (у 2011 гэта лічба складала 4106). За год набылі білеты і адправіліся са станцыі 43655 чалавек. Варта заўважыць, што з уваходам Беларусі ў адзіную эканамічную прастору кошты на чыгуначныя перавозкі ў нас зраўняліся з расійскімі і казахстанскімі. У сувязі з гэтым назіраецца паступовае змяншэнне колькасці кліентаў станцыі “Наваельня”, якія замаўляюць перавозку грузаў.



ПАРТЫЗАНСКАЯ БРАНЯ

Дакументы ваенных гадоў, успаміны ўдзельнікаў тых падзеяў, публікацыі даследчыкаў, мемуары ветэранаў сведчаць пра актыўную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на нашай зямлі. Вялі яе партызанскія фарміраванні, што базаваліся ў 1941-1944 гадах у Ліпічанскай пушчы. Ужо вясной і летам 1942 года народныя мсціўцы ажыццявілі шэраг удараў па апорных пунктах захопнікаў, разбілі некалькі варожых гарнізонаў. Але з адной стралковай зброяй весці адкрытыя баі з фашыстамі, штурмаваць варожыя ўмацаваныя бункеры было вельмі складана. Партызаны шукалі магчымасці выкарыстаць цяжкую баявую тэхніку, пакінутую пасля баёў 1941-га ў навакольных лясах. Пра гэта сведчыць інфармацыя, прадастаўленая савецкаму камандаванню ў верасні 1942 года Васілём Фёдаравічам Кавязіным, камандзірам Арлянскага партызанскага атрада, які летам 1942-га перайшоў лінію фронту для ўсталявання больш цеснай сувязі з савецкім камандаваннем.

З інфармацыі В.Ф. Кавязіна: “У раёне вёскі Вялікая Воля ёсць цяжкі бранявік з 45-мілімятровай пушкай і танкетка Т-27... Іх можна хутка пусціць у ход, калі адрамантаваць і дастаць гаручае, акумулятары. Акрамя таго, у рацэ Шчара ў раёне вёскі Вялікая Воля знаходзіцца бронемашына і тры лёгкія танкі з 45-мілімятровымі пушкамі. Тамсама, непадалёк, у балотах стаяць яшчэ тры нашыя падобныя танкі. Усю гэтую зброю можна прывесці ў дзеянне, але для гэтага патрэбныя інструменты і некаторыя дэталі, а таксама паліва. Тамсама, у рацэ Шчары, знаходзяцца дзве гаўбіцы, але да іх патрэбныя неабходныя часткі да гарматнага замка”.



САМАРОБНАЕ МАРОЖАНАЕ З БАНАНА

Дзеці вельмі любяць дапамагаць на кухні і больш ахвотна ядуць стравы, у гатаванні якой яны ўдзельнічалі. Напрыклад, дзіця можа мыць агародніну, чысціць вараныя яйкі, перабіраць крупы, змешваць інгрэдыенты, рабіць няхітрыя ўпрыгожванні для страваў. Існуюць рэцэпты простых страваў, якія нават маленькае дзіця можа прыгатаваць самастойна пры невялікай дапамозе дарослага.

Аказваецца, калі спачатку замарозіць банан, а пасля гэтага ўзбіць яго ў блендары, то атрымаецца натуральнае марожанае, якое па кансістэнцыі нагадвае заварны крэм. А галоўнае, гэта марожанае пазбаўлена штучных дабавак, гатаваць яго хутка і проста. Сакрэт банана ў тым, што ён утрымлівае невялікую колькасць тлушчу, які і надае яму пасля ўзбівання тэкстуру, падобную на крэм.