ліпень

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗАПАС БЯДЫ НЕ ЧЫНІЦЬ

На сенажаці ва ўрочышчы “Мехава” корманарыхтоўшчыкі СВК “Войневічы” ўкладваюць здробненую травяную масу ў бурт. Два цяжкія трактары старанна трамбуюць правяленую да тэхналагічнай гатоўнасці травяную рэзку, побач за перенасным столікам працуе “бухгалтэрыя” – ажыццяўляе ўлік і кантроль зробленага.

Карціна крышку нязвыклая – у нашых краях сянаж, як правіла, закладваюць у траншэі каля фермаў. А тут – на роўнай пляцоўцы, ускрай сенажаці. Адступленне ад правіла тлумачыцца проста: траншэі ўжо запоўнены. А трава ўсё расце – надвор’е спрыяе. І не па-гаспадарску было б пакінуць сенажаць някошанаю. А запас кармоў бяды не чыніць.



З "УСМЕШКАЙ" КОЖНЫ ДЗЕНЬ РАДАСНЫ

Доўжацца летнія канікулы -- час забаваў, вольнага выбару заняткаў, папаўнення страчаных за навучальны год сілаў, умацавання здароўя. А як адпачываюць нашы дзеці, аб чым яны паспяваюць даведацца, дзе пабыць, ці ёсць у іх магчымасць шмат часу праводзіць на свежым паветры, у многім залежыць ад нас -- дарослых.

У межах рэспубліканскай акцыі "Разумныя канікулы: адпачывай, загартоўвайся, развівайся!" і для паўнацэннага адпачынку навучэнцаў на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава сёлета працавалі тры летнікі: летнік працы і адпачынку "Расток", дзённы аздараўленчы летнік "Усмешка" і палатачны летнік для аматараў адпачынку на ўлонні прыроды.

Акрамя таго, выхаванцы ўстановы мелі магчымасць адпачыць у раённых і абласных летніках "Навука", "Юнацтва", "Лідар", "Эколаг", спартыўным летніку "Алімпіец". Асаблівай папулярнасцю, як і раней, у школьнікаў карыстаўся турыстычны летнік Цэнтра турызму і краязнаўства "Сцяжынка".



ПРАЗ КНІГУ - ДА ЗДАРОЎЯ

Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе ўсім, хто хоча быць здаровым і бадзёрым на доўгія гады, шэраг кніг, якія дапамогуць у гэтым.

Аляксандр Даброў -- актыўны папулярызатар медыцынскіх ведаў -- у папулярнай форме апісаў прафілактыку і методыку лячэння сезонных хваробаў у хатніх умовах самымі простымі і даступнымі кожнаму сродкамі. Аб іх расказваюць чатыры кнігі аўтара: "Зіма. Час не хварэць", "Вясна. Час не хварэць", "Лета. Час не хварэць", "Восень. Час не хварэць".

У раённай бібліятэцы ёсць і кніга журналісткі Маі Гагулан "Лекавыя ўласцівасці нашай ежы". Кніга расказвае аб здаровай ежы, пры якіх захворваннях карысныя адны прадукты харчавання, а якіх трэба асцерагацца. У выданне ўвайшлі таксама розныя рэцэпты настояў, адвараў, страваў з лекавых раслін, агародніны і садавіны.



І. ПАЦЫНОВІЧ: "СТВАРЫЦЬ СЛУЖБУ ТАКСІ ПАДКАЗАЎ ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ"

Кожны чалавек выбірае для сябе прафесію па душы, але не кожны можа рызыкнуць і адкрыць уласную справу. Як правіла, для гэтага неабходна мець светлую галаву, працавітыя рукі і бізнэс-план, які гарантуе паспяховасць ідэі.

Наколькі паспяхова можа развівацца прыватная справа ў Беларусі, калі для гэтага ёсць усе пералічаныя ўмовы, карэспандэнтка газеты гутарыла з індывідуальным прадпрымальнікам І. Пацыновічам.

-- Іван Іванавіч, як даўно вы ў бізнэсе і чым займаецеся?
-- Я атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "інжынер-электрамеханік", працую аператарам АЗС. Работа гэта пазменная, вось і вырашыў тры гады таму па сумяшчальніцтве зарэгістравацца як індывідуальны прадпрымальнік, адкрыць свой бізнэс па перавозцы пасажыраў. Спачатку працавалі ўдвух з братам, бо, згодна з заканадаўствам, прыватныя прадпрымальнікі мелі магчымасць браць на работу толькі блізкіх родных. Указ Прэзідэнта ад 16 мая 2014 года адмяніў гэта патрабаванне. Цяпер можна наняць на работу яшчэ трох чалавек, чым я і скарыстаўся. У нас на сёння задзейнічаны ўжо чатыры машыны.



"ДЗЕЦІ -- НАША БУДУЧЫНЯ"

Дабрачынную акцыю пад такой назвай, прымеркаваную да 70-годдзя Вялікай Перамогі і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, правялі работнікі аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дятлаўскага раёна.

Загадчыца аддзялення Галіна Эдвардаўна Касцюк і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Наталля Фёдараўна Ліскова накіраваліся ў вёску Дзям'янавічы, у дзіцячы палатачны летнік "Сцяжынка", які штогод працуе на базе цэнтра турызму і краязнаўства горада Дзятлава. Да юных аматараў турысцкага адпачынку на ўлонні прыроды госці прыехалі не з пустымі рукамі: прывезлі мяккія цацкі і развіваючыя настольныя гульні ад ксянза Ігара Анісімава, настаяцеля прыхода "Бязгрэшнага зачатку" горада Слоніма.



КОНКУРС СЕЛЕКЦЫЯНЕРАЎ

Жывёлагадоўля – важнейшая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці, якая забяспечвае краіну малаком і мясам. Новая тэхналогія вытворчасці малака на прамысловай аснове, што характарызуецца, у прыватнасці, двухразовым даеннем, групавым утрыманнем і кармленнем жывёлы, дыктуе жорсткія патрабаванні да матачнага пагалоўя – асноўнага сродку вытоворчасці ў галіне. Толькі пры ўмове рацыянальнай арганізацыі аднаўлення статка можа быць забяспечаны належны ўзровень эфектыўнасці вядзення галіны і выкарыстання сродкаў, што накіраваны на рэканструкцыю і будаўніцтва малочных фермаў.

Паспрыяць павышэнню прафесійнага ўзроўню людзей, якія непасрэдна датычныя да селекцыйнай работы, меў за мэту раённы конкурс спецыялістаў сельгасарганізацый. Ён адбыўся на малочнатаварнай ферме “Зачэпічы” СВК “Жукоўшчына”. Судзейская камісія з удзелам спецыялістаў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Ю. Гарбунова ацэньвала тэарэтычныя веды і практычныя навыкі канкурсантаў.



ЖАНОЧЫ КАЛЕКТЫЎ. ЯК НЕ СТАЦЬ БЕЛАЙ ВАРОНАЙ?

Хутчэй за ўсё кожны з нас хоць аднойчы трапляў у жаночы калектыў і мае ўяўленне, што гэта такое. У жаночым калектыве абавязкова існуе пэўная сістэма адносінаў, у якую можа можа "ўпісацца" не кожны член калектыву. Тут існуюць свае правілы: без увагі не застанецца ні адна, нават самая непрыкметная дробязь, такая як, да прыкладу, брошка на кофтачцы.

Добра, калі тэмай размовы з'яўляецца незнаёмы чалавек, намнога горш, калі абмяркоўваць пачынаюць вас. Не маючы патрэбы ў каментарыях і парадах, вы атрымаеце такую іх колькасць, што наўрад ці ўтрымаеце ў галаве. Найчасцей "раздаваць" парады любяць жанчыны сталага ўзросту, якім абавязкова неабходна павучыць розуму малодшае пакаленне. Вас навучаць правільным манерам, тонкаму густу і нават падкажуць, як заваяваць сэрца мужчыны. Але галоўнае ўсвядоміць, што ўсе гэтыя парады не маюць да вас ніякіх дачыненняў.



З ВІНШАВАЛЬНЫМІ ПАШТОЎКАМІ -- ДА ВЕТЭРАНАЎ

Моладзь Дзятлаўшчыны прыняла ўдзел ў віншавальнай акцыі, якая праходзіла з нагоды святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да ветэранаў наведаліся першы сакратар раённай арганізацыі ГА "БРСМ" Анастасія Чурай і вучні СШ №3 b 1 горада Дзятлава. З юбілейным святам яны павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Аляксандравіча Валуевіча, Івана Андрэевіча Дзікалава, Аляксандра Юльянавіча Ляха.

Падзякавалі ім за мірнае неба над галавою, пажадалі доўгіх гадоў жыцця. Таксама моладзь уручыла ветэранам віншавальныя паштоўкі, падпісаныя старшынёй Гродзенскага аблвыканкама В. Краўцовым і паштоўкі з віншаваннямі ад Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў.



ПАДКЛЮЧАНЫ 5000 АБАНЕНТ BY FLY

Напярэдадні святкавання 70-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзятлаўскі раённы вузел электрасувязі зарэгістраваў свайго пяцітысячнага абанента высокахуткаснага Інтэрнэта ByFly. Пашанцавала жыхару горада Дзятлава Яўгену Філіповічу. Як расказаў шчасліўчык, не чакаў такога сюрпрыза і быў прыемна здзіўлены, калі яму патэлефанавалі з сэрвіснага цэнтра Дзятлаўскага РВЭС і паведамілі навіну.

-- Я ўжо не першы год карыстаюся паслугамі Белтэлекама і вельмі задаволены іх якасцю, -- расказвае Яўген Мікалаевіч. -- Гадоў пяць таму стаў абанентам ByFly. Высокахуткасны Інтэрнэт даў шмат магчымасцяў: навіны пачытаць, паглядзець цікавыя відэаролікі, “свежыя” кінастужкі, паслухаць музыку ан-лайн, пагутарыць, паперапісвацца з сябрамі. Вельмі мне падабаецца, што праз Інтэрнэт можна папоўніць рахунак і аплаціць паслугі. Цяпер аддаў свой камп’ютар з усімі падключэннямі матулі, навучыў і яе гэтым сучасным, зручным “прамудрасцям”. А сабе набыў новы і зноў прыйшоў на вузел электрасувязі, каб стаць абанентам ByFly.



ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І НЕЗАЛЕЖНАСЦІ - 2014

Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаўскім раёне пачаліся 2 ліпеня з ускладання кветак і вянкоў да помнікаў воінам і мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць ахвяраў вайны, яе герояў была ўшанавана ў час урачыстага сходу, які прайшоў у Дзятлаўскім раённым доме культуры. Адкрываючы мерапрыемства, старшыня райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык зазначыў , што "мы заўжды шануем і помнім тых, хто вызваляў нашу родную Беларусь, наш горад, набліжаў Вялікую Перамогу. Іх імёны -- жывых і загінуўшых -- назаўжды запісаны ў гісторыю краіны."

Да словаў старшыні райвыканкама далучыўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі. Ён выступіў з дакладам, у якім узгадаў гісторыю Вялікай Перамогі, вызваленчага руху на Дзятлаўшчыне, мірнага адраджэння краіны.